Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Міжнародныя перамовы ў Празе

10 ліпеня Радыё Свабода паведаміла пра “беларуска-украінскі круглы стол”, які адбыўся ў Празе Чэшскай. Паслухаць-пачытаць было цікава. Асабліва пра ўдзел у “стале” дзьвюх асобаў зь Беларусі. Гэта вядомы Слава Сіўчык (пададзены як “лідэр руху салідарнасьці “Разам” і Беларускага цэнтру ва Ўкраіне”) і вядомая мадам В. Карач (пададзеная як лідэрка арганізацыі “Наш дом”). Хто іх упаўнаважваў на міжнародныя перамовы ад Беларусі (“белорусской демократіі”), аднак, паведамлена РС не было.

Нагадаем, што В. Сіўчык за сваю правакатарскую дзейнасьць быў выкінуты (у літаральным сэнсе – за рукі-ногі) нават з сядзібы псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам тады яшчэ Вінцука Вячоркі. Хто яго накіраваў ствараць “белдамы” ва Ўкраіну, дагэтуль застаецца загадкай (іншым разам гаваркія “дэмСМІ” гэтым разам маўчаць як вады ў рот набраўшы). Але беларускія патрыёты здагадваюцца, хто паслаў. Мадам В. Карач апошнімі месяцамі апынулася ў цэнтры ўвагі згаданых “дэмСМІ”. Яна ўсплывае то ў Стакгольме, то ў Варшаве, то ў Празе. І паўсюль робіць шматзначныя заявы. СМІ прадстаўляюць яе як “суперніцу Лукашэнкі”. Гэтым разам яе заява заблішчэла інтэлектуальнай глыбінёй. Цытуем Радыё Свабоду: “

“Украінцы, будуйце кантакты за мяжой, бо беларусы толькі цяпер пачалі будаваць інструмэнты, гэта вельмі запозьнена”. (Канец цытаваньня).

Мяркуем, мелася на ўвазе, што будоўля кантактаў за мяжой пачалася толькі з моманту зьяўленьня там В. Карач. Што ж, думка гігантычная. Спадзяемся, што ўкраінцы да яе прыслухаюцца…
Не адстаў ад мадам і мусью Сіўчык:

“Наперадзе нас чакаюць ня самыя лепшыя часы. Беларуска-украінскія сувязі мусяць і далей разьвівацца…”

Падзея адбылася ў клюбе, якім валодае беларуская суполка ў Чэхіі пад назовам “Пагоня”. І вось за “сталом” у гэтай арганізацыі апынуліся такія асобы як згаданы тандэм.

Янка Базыль

13/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024