Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
9 ліпеня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “У Баўгарыі пры падазроных абставінах памёр біскуп праваслаўнай царквы”. Вось гэты артыкул: Праваслаўны баўгарскі біскуп Кірыла, які мае ўплыў і неадназначную рэпутацыю, быў у свой час агентам службаў бясьпекі камуністычнага рэжыму, у аўторак ён знойдзены без прыкметаў жыцьця ў навакольлі Варны на беразе Чорнага мора. Спачатку меркавалася, што біскуп патануў, але Баўгарскае дзяржаўнае радыё, спасылаючыся на паліцыю і пракуратуру, паведаміла, што абставіны сьмерці 59-гадовага сьвятара падаюцца падазронымі. Каб вызначыць прычыну сьмерці, будзе праведзена ўскрыцьце. “Сёньня раніцай непадалёк ад марскога берага ў Варне быў знойдзены труп мэтрапаліта Кірылы”, — гаворыцца ў паведамленьні царквы, — “Гэтую інфармацыю пацьвярджае мясцовая паліцыя”. Кірыла быў адным з найбольш вядомых сьвятароў Баўгарскай праваслаўнай царквы. Пасьля сьмерці патрыярха Максіма, які доўгія гады кіраваў царквой, Кірыла з лістапада 2012 года па люты 2013 года быў часовым патрыярхам. Што праўда, за сваё жыцьцё ён пасьпеў зарабіць зусім неадназначную рэпутацыю. Летась раскрылася, што ў гады камуністычнай улады ён быў агентам тайнай службы. У яго былі дзьве мянушкі – Кавачоў і Ўладзіслаў. Наогул, шырокай грамадзскасьці стала вядома пра 11 баўгарскіх праваслаўных біскупаў, што яны супрацоўнічалі з камуністычнай службай бясьпекі. Яшчэ год таму біскуп Кірыла выклікаў абурэньне грамадзтва тым, што прыехаў у сваю рэзыдэнцыю на раскошным гібрыдным аўтамабіле “Linkoln MKZ”, які, паводле словаў самога сьвятара, ёсьць толькі ў яго і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Тады высьветлілася, што аўтамабіль быў падораны нейкім прадпрымальнікам. LETA/AFP Пераклаў з латышскай В. Буйвал Крыніца: Арцыбацюшкі зноў праславіліся, гэтым разам у Баўгарыі. У сувязі з апошнім інцыдэнтам, СМІ розных краін паведамілі, што ў гэтай традыцыйна праваслаўнай кріне імкліва падае інтарэс насельніцтва да Праваслаўнай Царквы. Людзі ня хочуць ісьці ў храмы, дзе служаць вэтэраны гэбоўскай агентуры. Шэраг зь іх ужо раскрылі, абнародвалі іхныя канторскія мянушкі. А яны хоць бы хны, ніводзін і не падумаў падаць у адстаўку з біскупскай пасады. Так і зьбіраюцца кіраваць рэлігійным жыцьцём нацыі. А якое ўсё падобнае з РПЦ: машыны-лінкольны, гадзіньнікі-ролексы, агентурныя-сібарыты. Вывелася аднолькавая парода істотаў, якую людзі сапраўднай хрысьціянскай веры і жыцьця называюць ілжэпрарокамі. Без ачышчэньня ад гэтай публікі Царква ня можа існаваць як нешта здаровае. Мяркуем, што былыя канторскія калегі Кірылы ўзяліся за “ачышчэньне” па-свойму, пад крыптонімам “он слишком много знал…” Сымон Рудзік 13/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |