Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Раскрываецца мэханізм электаральнага падману

Мы ўжо пісалі на нашай старонцы пра несапраўднасьць апазыцыйнага геройства такой падстаўной фігуры ў Маскве, як А. Навальны. Для такіх меркаваньняў былі грунтоўныя вынікі фармальнага аналізу і параўнаньне ўсёй шуміхі вакол гэтага пэрсанажа з менскімі шуміхамі, што арганізоўваліся ў недалёкай мінуўшчыне вакол Домаша, Ганчарыка, Мілінкевіча, Саньнікава ды некаторых іншых. Паралелі былі выразныя і беспамылковыя. Заўважана было, што і ў Маскве, і ў Менску дзейнічалі той самы сцэнарыст і той самы рэжысёр-пастаноўшчык (безумоўна, прапісаныя ў Маскве). Але тым ня менш некаторым беларусам ня верылася ў тое, што Навальны – марыянэтка, якую тузаюць для таго, каб проста зацягнуць расейцаў на чарговы выбарчы фарс. Цяпер гэтаму ёсьць “вешчдок”.

10 ліпеня ў расейскай інтэрнэт-газэце Каспаров.ru быў апублікаваны артыкул вядомага (і сапраўднага) крытыка Крамля Андрэя Іларыёнава пад тытулам “Легітымізацыя амаральных інстытуцый”. Аўтар высьмейвае запушчаныя ў інфармацыйную прастору байкі аб тым, што “оппозіція” (Б. Нямцоў, Л. Волкаў і А. Навальны) вымусілі Крэмль “паслаць у адстаўку Лужкова за страту даверу”, а таксама “звольніць В. Пехціна з Дзярждумы”, а “В. Малкіна з Савета Фэдэрацыі”. Як заключае А. Іларыёнаў, “некаторыя наіўныя грамадзяне шчыра паверылі” у гэта.

Але галоўнае ў артыкуле зьмяшчаецца ня ў гэтай канстатацыі. Галоўнае – гэта набліжэньне выбараў мэра Масквы. А. Іларыёнаў адзначае, што ўладам няёмка было б выстаўляць толькі двух кандыдатаў ад партыі ўлады – “Едіной Россіі” – С. Сабяніна і І. Мельнікава. Цытуем артыкул: “Што татальна падрывала б у вачах і масквічоў і зьнешніх назіральнікаў нават бачнасьць якіх кольвечы прыймальна-легітымных “выбараў”. Што, натуральна, рэзка зьнізіла б колькасьць грамадзянаў, гатовых удзельнічаць у такой спэцапэрацыі. І што пагражала б рызыкай усеагульнага непрызнаньня яе вынікаў” (Канец цытаты).

Вось таму і выпусьцілі на электаральнае поле “архіпакутніка” А. Навальнага, які напакутваўся ў апазыцыі і абяцае электарату перамагчы на “выбарах” ды ўсё перамяніць у сталіцы. Многім гэтая ідэя спадабалася і яны ўжо цяпер гатовыя ісьці на выбарчыя ўчасткі і галасаваць “за апазыцыянэра”. Якраз гэта і трэба арганізатарам фальшывага электаральнага спэктаклю: каб людзі масава прышлі і масава зарэгістраваліся. Як і ў Менску, у Маскве ніхто не зьбіраецца падлічваць галасы. Важна, каб выбарчыя ўчасткі былі запоўнены, а вынікі ўжо вядомыя – перамога прадстаўніка партыі ўлады.

Можа сп. А. Іларыёнаў, а разам зь ім і мы, проста паклёпнічаем на “высакародных рускіх апазыцыянэраў”? На гэта аўтар артыкула выставіў у Сеціве адну распіску. У ёй Л. Волкаў, начштаба кандыдата на мэра Масквы А. Навальнага, пацьвярджае, што атрымаў 49 аркушоў з подпісaмі “дэпутатаў прадстаўнічых ворганаў” у падтрымку рэгістрацыі кандыдатуры А. Навальнага. Гэта значыць, што рэгістрацыю “апазыцыянэра” А. Навальнага забясьпечваюць на самых высокіх узроўнях менавіта афіцыйныя прадстаўнікі якраз той улады, якую ён “разаблачае” і ад якой “пакутуе”.

А. Іларыёнаў завяршае свой артыкул іранічным прызнаньнем майстэрства апэратыўнікаў: “Здымаю капялюш перад аўтарамі: распрацоўка і правядзеньне такіх спэцапэрацый – сапраўды вышэйшы палітычны пілатаж!”

Нам застаецца толькі дадаць, што беларусы гэты “пілатаж” ужо праходзілі на лукашэнкаўскіх электаральных шоў 19 гадоў падрад. Цяпер пачынаецца падрыхтоўка да чарговага фальш-шоў. Пакуль што на ролю мясцовага Навальнага рыхтуе сябе экзатычная фігура — заслужаная артыстка і ганаровая лаўрэатка спэцтрупы мадам В. Карач. Маштабам яе раскруткі далёка да маскоўскіх маштабаў раскруткі Навальнага. Але “руханьне” назіраецца.

Акупнацкамоўныя газэткі і ўлёткі пра гэтую “суперніцу Лукашэнкі” ужо некалькі разоў раскідвалі работнікі рэжымнай паштовай службы па паштовых скрынках грамадзянаў у вельмі вялікіх колькасьцях. Далучыліся да справы і “дэмСМІ”, які лепяць з мадам ці-то новую Маргарэт Тэтчэр, ці-то яшчэ што. А ўсё зноў жа для таго, каб беларусы масава пасунуліся на выбарчы фарс “галасаваць за апазыцыю”. Мяркуем, што пэўныя дакумэнты пра падстаўных і фальшывых яшчэ зьявяцца ў запоўненай марыянэткамі інфармпрасторы.

Сяргей Камароўскі

13/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024