Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ізраільская армія зьнішчыла расейскія ракеты

13 ліпеня амэрыканская газэта “The New York Times” апублікавала артыкул пад тытулам “Ізраільская авіяцыя ўдарыла па найноўшых ракетах, якія Расея прадала Сірыі, як сьцьвярджаюць ЗША”. Вось гэты артыкул:

Вашынгтон. Ізраіль зьдзейсьніў авіяатаку ў Сірыі на працягу гэтага месяца, мэтай якой былі найноўшыя супрацькарабельныя ракеты тыпу “Круіз”, якія былі прададзены Сірыі ўрадам Расеі, як паведамілі амэрыканскія чыноўнікі ў суботу.

Чыноўнікі, якія адмовіліся назвацца, бо гаворка йшла аб дадзеных выведкі, сказалі, што атака была зьдзейсьнена 5 ліпеня непадалёк ад Латакіі, галоўнага партовага горада Сірыі. Мэтай атакі быў тып ракет, які называецца “Яхант”, сказалі яны.

Марк Рэгэў, прадстаўнік прам’ер-міністра Ізраіля, адмовіўся камэнтаваць удар, як і Джордж Літл, прадстаўнік Пэнтагону.

Зброя расейскай вытворчасьці асабліва непакоіла Пэнтагон, бо яна давала дадатковыя магчымасьці Сірыі ствараць пагрозу для заходніх караблёў, якія могуць быць выкарыстаны для транспартных паставак сірыйскай апазыцыі, а таксама для ўзмацненьня эмбарга на марскія перавозкі і падтрымкі магчымай зоны забароны на палёт самалётаў.

Ракеты таксама ўяўлялі сабой пагрозу для ізраільскіх ваенна-марскіх сілаў і выклікалі непакой магчымасьцю перадачы іх Хэзбале, ліванскаму апалчэньню, якое ўступіла ў вайну на баку сірыйскага ўраду.

Атака на ракеты была зьдзейсьнена пасьля таго, як сірыйскія паўстанцы заявілі, што яны не нясуць адказнасьці за вялікія выбухі ў Латакіі 5 ліпеня сёлета і за тое, што па складу з ракетамі быў нанесены ўдар. Амэрыканскія экспэрты не падалі дэталяў аб памеры пашкоджаньняў або аб колькасьці зьнішчаных ракет.

Ізраільскія чыноўнікі заявілі, што яны ня хочуць прымаць бок ніякога з бакоў грамадзянскай вайны ў Сірыі, але яны хацелі прадэманстраваць, што Ізраіль гатовы не дапусьціць перадачы сучаснай зброі Хэзбале.

Удар каля Латакіі, аб чым першай паведаміла CNN, быў чацьвертым вядомым ізраільскім ударам па цэлях у Сірыі сёлета.

Ізраіль прытрымліваецца стратэгічнай палітыкі маўчаньня наконт папераджальных авіяўдараў. У кастрычніку ізраільскія прадстаўнікі адмовіліся дыскутаваць аб паведамленьнях пра ізраільскія авіяўдары, якімі быў разбураны завод па вытворчасьці зброі ў Хартуме, сталіцы Судана. Ізраіль таксама ніколі не прызнаў, што бамбіў атамны рэактар у 2007 годзе, які будаваўся ў Сірыі.

Пакуль адміністрацыя Абамы імкнецца мілітарна ня ўмешвацца ў сірыйскі крызіс, ізраільская атака ў гэтым месяцы паказала, як канфлікт ахапіў замежныя дзяржавы. Іран перапраўляе зброю ў Дамаск на самалётах, якія ляцяць праз ірацкую паветраную прастору, а таксама пасылаў свае ваенізаваныя сілы Куд на дапамогу ўраду Асада.

Тысячы байцоў Хэзбалы падаліся ў Сірыю, каб змагацца разам з сірыйскімі ўрадавымі сіламі, як напрыклад, ірацкія шыіцкія ваяры, якія маюць моцнае натхненьне Ірана. Расея працягвала забясьпечваць зрояй урад Сірыі.

Па другі бок канфлікту Катар і Савудаўская Аравія пастаўлялі зброю паўстанцам. Злучаныя Штаты пастаўлялі “незабойчую” вайсковую дапамогу, у тым ліку ежу і мэдычныя сродкі, імкнучыся пашырыць дапамогу на ўзброенае крыло апазыцыі.

На прыканцы студзеня ізраільскія вайсковыя самалёты на працягу двух дзён зьдзяйсьнялі авіяўдары. Сярод іх цэляў былі караблі з грузам ракет Фатэх-110 з Ірану, ракет зямля-зямля, здольных ўдарыць па Тэль-Авіву з паўднёвага Лівана. Амэрыканскія прадстаўнікі кажуць, што ізраільцяне зьдзейсьнілі авіяўдары, страляючы зброяй “паветра-зямля” з самалётаў па-за сірыйскай паветранай прасторай.

Расейскае рашэньне паставіць ракеты Яхант выклікалі пратэсты Пэнтагона. Ген. Марцін Э. Дэмпсі, старшыня аб’яднаных начальнікаў штабоў, папярэдзіў у траўні, што гэта “надасьць рэжыму імпэту”.

Для Ізраіля гэта таксама ўяўляла сабой небясьпеку. У ліпені 2006 г. супрацькарабельная ракета, выстраляная Хэзбалой зь берагу Лівана, сур’ёзна пашкодзіла ізраільскі карабель.

Сістэма Яхант – значна больш сучасная ў параўнаньні са зброяй, выкарыстанай падчас атакі ў ліпені 2006 года. Апошнімі месяцамі было шмат разважаньняў наконт таго, што склад “яхантаў” у Сірыі можа стацца наступнай цэльлю Ізраіля.

Падчас візыту на вайсковую базу на мінулым тыдні міністар абароны Ізраіля Машэ Яалон пацьвердзіў пазыцыю Ізраіля ў дачыненьні да сірыйскага канфлікту: ня ўмешвацца ў канфлікт, а толькі спыніць пастаўкі зброі. “Мы вызначылі чырвоныя рысы, што тычацца нашых інтарэсаў, і мы б’ем па гэтых рысах”, — сказаў ён.

Джудзі Радарэн, Эрык Шміт

Пераклаў з ангельскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.nytimes.com/2013/07/14/world/middleeast/israel-airstrike-targeted-advanced-missiles-that-russia-sold-to-syria-us-says.html

16/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024