Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Як у Расеі ствараюць пятую калёну для Беларусі 13 ліпеня летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “У Расеі выхоўваюць латвійскую моладзь у бясплатных лягярох”. Вось гэты артыкул: Улады Латвіі занепакоіліся. Масква знайшла новы спосаб ўзмацненьня свайго ўплыву – праз бясплатныя маладзёвыя летнікі ў Расеі. Адтуль падлеткі вяртаюцца патрыётамі суседняга гіганта, піша газэта “Lietuvos Rytas”. “Я была там упершыню і лягер мне вельмі спадабаўся. Мы ўдзельнічалі ў розных трэніроўках і ваенных гульнях. Напрыклад, я гуляла ў пэйнтбол і ўдзельнічала ў некалькіх конкурсах”, — не хавае радасьці 17-гадовая Яўгэнія Арбузава, выказваючыся на “РенТВ”, што транслюецца ў Расеі. Цудоўныя ўражаньні, зьмястоўна і весела баўлены час – дзеці вяртаюцца з лягяроў з масай добрых эмоцый. “Гэты шлях нас непакоіць”, — кажа міністар абароны Латвіі Артс Пабрыкс. Латвійскія службы бясьпекі таксама мяркуюць, што падлеткі ўдзельнічалі ня толькі ў фізычных трэніроўках, але й у ідэалагічных занятках і дэманстрацыях расейскай ваеннай моцы. “Лягеры падтрымліваюцца ня толькі расейскім міністэрствам замежных справаў і ўзброенымі сіламі. Далучаны да іх і сакрэтныя службы”, — сьцьвярджае А. Пабрыкс. У вочы кідаецца падазроная назва Што праўда, гэтыя лягяры не заваявалі сымпатый усіх расейскамоўных маладых з Латвіі. Але так склалася таму, што іх арганізоўваюць толькі другі год запар. Летась такі лягер, фінансуемы ўрадам Расеі, быў арганізаваны непадалёк ад межаў з Латвіяй і Беларусьсю – у горадзе Вялікія Лукі Пскоўскай вобласьці. Лягер называўся “Саюз – спадчыньнік перамогі”. Гэтая назва – алюзія перамогі савецкай арміі над немцамі ў Другой сусьветнай вайне. Летась у ваенізаваных маладзёвых лягярох у Расеі былі падлеткі ня толькі з Латвіі, але і з Беларусі, Украіны, Арменіі. Хаця дагэтуль у такіх лягярох бавілі летнія дні толькі каля 20 падлеткаў з Латвіі, палітыка гэтай дзяржавы ў адносінах да іх уяўляе сабой пагрозу для нацыянальнай бясьпекі. У лягярох вучаць шпіёніць “На этнічных расейцаў, што пражываюць у Латвіі, у Расеі зьдзяйсьняецца ідэалагічны ціск. У імкненьні прыцягнуць іх на свой бок яны хочуць прамыць ім мозгі. Такім чынам Масква спрабуе ўмацаваць свой уплыў у рэгіёне Балтыі”, — мяркуе А. Пабрыкс. Паводле міністра абароны, маладых вучаць усхваляць расейскія ўзброеныя сілы і гісторыю Савецкага Саюза. Акрамя таго, прадстаўнікі расейскай арміі праводзяць для іх лекцыі па шпіёнству. Па словах А. Пабрыкса, пасьля побыту ў такіх лягярох маладыя вяртаюцца ў Латвію не як патрыёты сваёй радзімы, а як патрыёты Расеі. Палітык упэўнены, Масква такімі сакрэтнымі захадамі спрабуе адарваць Латвію ад Захаду і ўцягнуць у зону свайго ўплыву. Выдуманая праблема? Адна з арганізатарак лягяроў Ана Баканач абвяргае абвінавачваньні латышоў. Жанчына, якая працуе ў Маскве, сьцьвярджае, што лягер – гэта міжнародная зьява, мэта якой – паспрыяць знаёмству дзяцей з рознымі культурамі. “Я разумею, што могуць быць прэтэнзіі што да назвы лягера. Але гэта адзінае, што зьвязана з Савецкім Саюзам. Была выбрана такая назва, бо удзельнікі лягера прадстаўлялі краіны, якія спрычыніліся да перамогі ў Другой сусьветнай вайне. Хаця Савецкі Саюз быў гіганцкай супэрдзяржавай, усім відавочна, што ён ня вернецца. І ніхто не спрабуе яго ажывіць”, — зазначыла А. Баканач. („Deutsche Welle”, LR). lrytas.lt Пераклаў з летувіскай В. Буйвал. Крыніца: http://www.lrytas.lt/pasaulis/ivykiai/latvijos-jaunima-rusija-aukleja-nemokamose-stovyklose.htm Зусім ня важна, як апраўдваюцца і што кажуць арганізатары расейскіх ваенізавана-гэбізаваных летнікаў. Да таго ж, яны ўсяго толькі выканаўцы чарговай маскоўскай праграмы пад траскучым назовам “Русский мир”. Сапраўдныя ідэолагі і кіраўнікі гэтага прамываньня маладых мазгоў застаюцца ў ценю і інтэрв’ю ніколі не дадуць. Бо яны прафэсійна займаюцца “важнай дзярждзейнасьцю” – падрыхтоўкай пятай калёны, якая заўсёды павінна быць гатовай да ўдару ў плечы незалежным дзяржавам. Пачынаюць яны працэс прамываньня даволі сваечасова – з падлеткавага ўзросту, пад шыльдай вясёлай спартовай тусоўкі і бясплатнага рэлаксу. Найбольш зацікавілі нас згадкі пра моладзь зь Беларусі, якая таксама “тусуецца” у гэтых “русскіх мірках”. “ДэмСМІ” усё круцяць сваю манатонную шарманку пра Лукашэнку ды падобнае (Лукашэнка ў іх галоўны інфармацыйны герой). Не, каб узяць ды напісаць пра гэтыя летнікі, каб паслаць туды сваіх журналістаў. Вось была б карцінка падрыўной дзейнасьці Расеі на прасторах маладзёвай палітыкі. Але на гэта яны ніколі ня пойдуць, ніхто ня хоча рызыкаваць і падстаўляцца, жыцьцё ў гэтых “дэмСМІ” камфортнае і забясьпечанае – круці шарманку. Дзякуй, што ёсьць магчымасьць даведацца пра маскоўскую апрацоўку маладых грамадзянаў Беларусі з балтыйскай прэсы. Так і будзем рабіць далей, шмат чаго даведаемся. Зразумела, што спэцслужбы балтыйскіх дзяржаваў ня будуць сядзець склаўшы рукі. Яны ўжо прыгледзяцца ўважлівей да паводзінаў выпускнікоў гэтых расейскіх “летнікаў”. Тое самае зробяць і ў вызваленай ад акупацыі Беларусі. Ян Булыга 16/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |