Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Бірманцы ўшанавалі памяць народнага героя 19 ліпеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Сірэны прагучалі ў памяць аб забітым бацьку апазыцыйнай лідэркі М’янмар”. Вось гэты артыкул: Гукі сірэн і клаксонаў нагадалі сёньня ў М’янмар пра забітага бацьку апазыцыйнай лідэркі Аўн Сан Су Чы, героя змаганьня за незалежнасьць генэрала Аўн Сана, якога на дзесяцігоддзі “сьцерлі” з гісторыі краіны. Многія м’янмарцы спампавалі гукі сірэнаў у свае мабільныя тэлефоны і дакладна ў гадавіну гвалтоўнай сьмерці Аўн Сана 19 ліпеня 1947 г. уключылі іх уголас, піша агенцыя АР. Да мэмарыяльных мерапрыемстваў далучыліся таксама афіцыйныя дзеячы краіны, уключна з віцэ-прэзыдэнтам Сайн Маў Кханам, які суправаджаў Аўн Сан Су Чы пры ўскладаньні кветак на магіле яе бацькі непадалёк ад залатой пагады Швэдагон у Рангуне. Генэрал Аўн Сан лічыцца адным з галоўных стваральнікаў незалежнасьці былой Бірмы. Яго забілі ў 1947 годзе падчас паседжаньня ўраду разам з васьмю іншымі прадстаўнікамі. Праз некалькі месяцаў пасьля яго сьмерці краіна абвясьціла сувэрэнітэт ад Брытаніі, сваёй былой каланіяльнай дзяржавы. Памяць пра генэрала была на працягу дзесяцігоддзяў улады ваенных хунт сьцертая з афіцыйнай гісторыі М’янмар, а ягоная дачка Су Чы правяла 15 гадоў у хатнім арышце. Летась дзяржаўнае тэлебачаньне ўпершыню за некалькі дзесяцігоддзяў перадало праграму, прысьвечаную Аўн Сану. Сёлета апазыцыя запрапанавала, каб па ўсёй краіне ў памяць аб ім загучалі сірэны. Але ўлада гэта адхіліла – нібыта баючыся, што ўзьнікне пагроза падчас мэмарыяльных мерапрыемстваў. Тады актывісты заклікалі грамадзянаў 30 гарадоў, каб яны сёньня ў вызначаны час уключылі ўласныя сірэны і клаксоны сваіх аўтамабіляў. М’янмарская хунта перадала ўладу ў 2011 годзе цывільнаму ўраду, які зь ёю блізкі да пэўнай ступені. Але нягледзячы на гэта ў былой Бірме пайшлі дэмакратызацыя і эканамічныя рэформы. Міжнародная супольнасьць адрэагавала на гэта аблягчэньнем рэжыму санкцый у адносінах да гэтай краіны ў паўднёва-усходняй Азіі. TASR Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Калі падлятаеш да берага Бірмы, адкрываецца проста казачная карціна. Пасярод лазурнага мора зьзяюць ярка-зялёныя Андаманскія выспы. На мацерыку вакол Рангуна дамінуюць два кампазыцыйных элемэнты. Гэта рысавыя палі-чэкі, якія люстрам адбіваюць нябёсы. І спічастыя пагады, якія паўсюль. Бірму называюць краінай пагад, іх там больш за сто тысяч. Потым у цэнтры сталіцы ўспыхвае залатымі іголкамі самая вялікая і знакамітая пагада Швэдагон. На зямлі “казка становіцца быльлю”. Дзікая генэральская хунта давяла гэтую багацейшую мінэраламі і сыравінай краіну да галечы і міжнароднай ізаляцыі. На вуліцах Рангуна бачыш знаёмы па Беларусі кантраст: дзяржыморды пpaдстаўнікоў рэжыму і ветлівы, працавіты народ. Будзем спадзявацца, што цяпер у гэтай шматпакутнай краіне перамены пойдуць да лепшага. Калі пачалася ІІ Сусьветная вайна і экспансія Японіі на Усходзе, бірманскія эліты жылі ілюзіяй, што з дапамогай імпэтных японцаў ім удасца пазбавіцца ад брытанскага каланіялізма. Аўн Сан разам з паплечнікамі ўтварыў народную армію і бірманскі ўрад пад японскай акупацыяй пасьля выгнаньня брытанцаў з краіны на пачатку 1942 г. Але ў хуткім часе бірманцы зразумелі, што ад новых гаспадароў яны атрымалі толькі псэўданезалежнасьць. Японцы абрабоўвалі краіну, зьневажалі людзей і не хавалі таго, што зьбіраюцца застацца там назаўжды. Тады Аўн Сан уступіў у перамовы з брытанцамі і паабяцаў хаўрус і дапамогу, але толькі пры гарантыях пасьляваеннай незалежнасьці. Бірманская нацыянальная армія ўступіла ў вайну супраць японскіх акупантаў і разам з брытанцамі вызваліла краіну ў 1945 годзе. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў бірманскі народ вёў змаганьне за волю. Ваенныя хунты душылі народны пратэст. У апошні пэрыяд гісторыі краіны начале народнага рушаньня стаіць дачка Аўн Сана. Спробы хунты абылгаць яе, запалохаць або падкупіць былі безвыніковымі. Мільёны людзей падтрымліваюць Аўн Сан Су Чы і ідуць зь ёю да перамогі над ворагам, які давёў патэнцыйна багатую краіну да глыбокага крызісу. Бірманцы не забываюць свайго героя, стваральніка незалежнай дзяржавы. Валеры Буйвал 24/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |