Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дробная прафанацыя

На працягу даволі доўгага часу ў Расеі разгортваецца “сага аб Навальным”. Па стылю яна нагадвае “сагі”, што ў мінулыя гады разгортваліся былі на тэму мясцовых дзеячаў псэўдаапазыцыі Мілінкевіча, Саннікава і некаторых іншых “лідэраў”. Найбольш зьдзіўляе ў справе Навальнага колькасьць журналістаў з розных краін, якія валам валяць на ягоныя працэсы. Заўчора ў Кіраве, дзе адбываўся суд і герою “сагі” далі 5 гадоў, іх было 170. Яны наладзілі таўкучку, урываючыся ў залю суда, дзе было ўсяго 50 месцаў. У СМІ ўсяго сьвету паведамленьні пра Навальнага зьяўляюцца па два-тры разы на дзень. Глядзіш на гэта і думаеш: вось бы яны так абмяркоўвалі расейскую акупацыю Беларусі, па два-тры разы пісалі пра разгортваньне маскоўскай ваеншыны каля нашай Ліды. Гэтыя ж ракеты і самалёты накіраваны на цывілізаваны сьвет, на іх. Але цывілізаваны сьвет маўчыць пра маскоўскую ваеншчыну ў Беларусі, яго больш цікавіць згаданая “сага”.

З шэраговага блогэра “цудоўным чынам” летась зрабіўся “лідэр рускай апазыцыі” і “галоўны праціўнік Пуціна”. Дакладней, Навальны сам быў заявіў: “Я пераходжу ў палітыку!” Але нешта ня верыцца, што гэта было самакаранаваньне. Бачна, што за гэтымі мэтамарфозамі стаяць сур’ёзныя рэжысёры (так жа сама, як яны стаялі за культамі асобаў Мілінкевіча і Саннікава – пастаялі ды сышлі…). І да чаго ж заклікаў быў Навальны-“лідэр”? А вось да чаго: “Все на выборы, товарішчі!” Ён заклікаў да таго ж, да чаго заклікалі і згаданыя менскія “лідэры”. Многія людзі ішлі на гэтыя заклікі, іхную прысутнасьць на фальшывым электаральным шоў выкарыстоўваў лубянскі рэжым, і ўсё заканчвалася “элегантнай перамогай” Пуціна і Лукашэнкі. Пасьля гэтага наставаў другі акт – “народное возмушченіе”, падчас якога рэпрэсіўныя сілы рэжыма білі, зьневажалі і арыштоўвалі людзей. Папы-гапоны таксама атрымлівалі сваю долю.

Пара разабрацца, што А. Навальны – банальны рэжымны правакатар, паслугамі якога карыстаецца Крэмль-Лубянка. У прынцыпе, у дэмакратычнай дзяржаве яго трэба было б судзіць за супрацоўніцтва з антынародным рэжымам і яго спэцслужбамі, ад чаго пацярпелі многія грамадзяне. А адбываецца наадварот. Цяпер ствараецца вобраз “пакутніка за дэмсправу”. Верыць у гэты вадэвіль могуць толькі наіўныя або заангажаваныя асобы.

Яны адразу ж зьявіліся. У Маскве адбыліся “народныя выступы” і было арыштавана паліцыяй 50 асобаў, якія “пратэставалі супраць прысуду Навальнаму”. У Менску вядомы А. Кім з двума маладзёнамі прышоў да будынка амбасады Расеі. Яны “гераічна пастаялі” каля амбасады 10 хвілін і сышлі прэч. “ДэмСМІ” уславілі іх за “пратэст”. Зразумела, што ніякой сымволікі яны пры сабе ня мелі. На Кіме была маечка з надпісам “Свободу Навальному”. Бачна, што ён сам гэта накрэмзаў.

Гэты А. Кім вядомы арганізацыяй прафанатарскіх дзеяў. Напрылад, масавага біцьця падушкамі на Дзень Беларускай Вайсковай Славы штогод 8 верасьня ў Менску. Знаходзяцца некалькі сотняў асобаў ў такога ж узроўню, якія наладжваюць гэтыя шоў “во славу белорусского оружія”. Акупанцкія ўлады з задавальненьнем даюць дазволы на прафанацыю. Што да стаяньня каля прадстаўніцтва РФ, то зразумела, што Кім квола спрабуе адрадзіць падзабытую традыцыю “маўклівых пэрформансаў” або “флэш-мобаў”. Сядуць, бывала, чалавек 20 на асфальт і п’юць ваду з пляшак. Праз 15 хвілін разьбягаюцца. Гэта азначала “патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў”. Беларусы з гэтага дзіцячага маразма сьмяяліся.

Дарагія юнакі і дзяўчаты, не далучайцеся да дробных і шкодных) прафанатараў.

Ян Булыга

24/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024