Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(12-19.07.2013)

Іх нішто ня выратуе

12 ліпеня 2013 г. французкая газэта “La Crois” паведаміла, што ФСБ вярнулася да друкаваньня на пішмашынках, каб пазьбегнуць ўмяшальніцтва інтэрнэтпіратаў.

Наш камэнтар: Яны там на Лубянцы могуць хоць да гліняных таблічкак і клінапісу вярнуцца. Але нішто ўжо ня выратуе ад правалу іх і іхную імпэрыю.

Юрка Марозаў
***

“Замарозілі” фінансавыя сродкі

14 ліпеня 2013 г. іспанская газэта “El Mundo” паведаміла з Каіра. Эгіпецкія ўлады вырашылі “замарозіць” фінансавыя сродкі, якія належаць 14 вядучым асобам Мусульманскага Брацтва і іхным хаўрусьнікам салафістам, арыштаваных апошнімі днямі.

Наш камэнтар: Дзеяньні ўладаў абсалютна законныя і лагічныя ў адносінах да тых, хто дзейнічаў на падрыў дзяржаўных асноваў краіны. Такія ж захады будуць прынятыя ў працэсе нармалізацыі дзяржаўнага жыцьця ў Беларусі.

Юрка Марозаў
***

Беларусы на Карэйскай вайне

16 ліпеня 2013 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала пра Карэйскую вайну 1950-53 гг. Падчас той вайны больш за 10 тысячаў паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў патрапілі ў палон на камуністычную Поўнач. Дагэтуль 500 зь іх не вярнуліся дахаты пасьля заключэньня замірэньня і заканчэньня вайны ў 1953 г. Паўночная Карэя заявіла была, што на яе тэрыторыі засталіся толькі тыя, хто сам гэтага захацеў.

Наш камэнтар: У Карэйскай вайне, распачатай камуністамі Кім Ір-Сэна на загад Сталіна, ваявалі беларусы, афіцэры і жаўнеры. Дагэтуль нічога не вядома пра гэтых людзей. Колькі іх было, хто зь іх загінуў, хто патрапіў у палон і г.д. Наперадзе праца беларускіх гісторыкаў над гэтай старонкай беларускай драмы.

Алесь Хадасевіч
***

Авантурыст на поўную шпулю

18 ліпеня 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” паведаміла пра вынясеньне прысуду А. Навальнаму. Яму далі 5 гадоў турмы за зьнікненьне дзяржаўных грошай у Кіраве. 170 журналістаў прабіваліся ў залю паседжаньняў суда, дзе было 50 месцаў. Мяркуецца, што цяпер Навальны ня зможа кандыдаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 2018 г. Летась ён заявіў, што хоча з блогэра стацца палітычным лідэрам.

Наш камэнтар: Летась блогэр заявіў і ўжо стаў – ды на поўную шпулю! Пра яго толькі й паведамляюць усе СМІ. І на поўным сур’ёзе называюць гэтага выскачку “лідэрам рускай апазыцыі”. Хаця такое мы ўжо перажылі з Мілінкевічам і іншымі. Кантора “венікаў ня вяжа” і ня сьпіць у шапку.

Алесь Хадасевіч
***

Якая ім справа да іх да ўсіх

18 ліпеня 2013 г. румынская газэта “Adevarul” напісала пра нямецка-румынскія адносіны ў ІІ Сусьветную вайну. Гітлер казаў пра румынскую армію: “З румынамі нічога нельга зрабіць”.

Наш камэнтар: Вядомы пісьменьнік і ваенны журналіст Васіль Гросман пісаў у сваіх нататках пра Сталінград, як немцы зьдзекліва крычалі чырвонаармейцам на перадавой: “Мяняем аднаго румына на аднаго ўзбэка!”
Рэпутацыя ў адных і ў другіх хаўрусьнікаў была невысокая. А з другога боку, чаму румыны і ўзбэкі павінны былі высільвацца за Берлін і Маскву?

Алесь Хадасевіч
***

Масква прыдумала адлуп

19 ліпеня румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала пра адказ Масквы на інтэрв’ю якое даў радыё “Вольная Эўропа” прэзыдэнт Румыніі Траян Бэсэску. Бэсэску рэзка выказваўся пра акупацыю правінцыі сувэрэннай Малдовы Трансністрыі (Прыднястроўя) расейскімі войскамі. Яму “давала адлуп” прэс-сакратарка МЗС РФ М. Захарава. Сярод іншага яна заявіла: “Мы трактуем гэтыя нападкі як некарэктныя і не па тэме. Пазыцыя Расеі пасьлядоўная і добра вядомая. Мы будзем працягваць з добрай воляй, незаангажавана і празрыста выконваць пасярэдніцкую місію ў працэсе перамоваў паміж Кішынёвам і Ціраспалем…”

Наш камэнтар: На такія заявы-“адлупы” былі вядомымі майстрамі таксама іншыя некалі ў Заходняй Эўропе. Юрка Марозаў

24/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024