Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
14 ліпеня нямецкая газэта “Die Tageszeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Інструмэнталізуюць і нэрвуюцца”. Вось гэты артыкул: Каля 4000 людзей дэманстравалі ў Катавіцах за пашырэньне іхных правоў. Аддзяляцца ад польскай дзяржавы яны ня хочуць. Варшава. “Аўта-номія! Аўта-номія!” – скандуюць каля 4000 дэманстрантаў у верхнесілезкім горадзе Катавіцах-Катовіцы. Нягледзячы на дождж тут пануе настрой сямейнага пікніка, як гэта было і ў апошнія шэсьць гадоў. Многія бацькі прышлі з сваімі дзецьмі. Шматлікія блакітна-жоўтыя сьцягі Верхняй Сілезіі выклікаюць, аднак, гнеў і раздражненьне ў многіх людзей, што назіраюць за імпрэзай. Адны скандуюць: “Верхняя Сілезія! Oberschlesien!”, другія, наадварот, падхопліваюць: “Польшча! Польшча!” Да правядзеньня мітынгу ў сталіцы польскага вугальнага басэйну ў суботу заклікалі Рух за аўтаномію Верхняй Сілезіі і яго кіраўнік Ежы Гажэлік. Рух за аўтаномію Верхняй Сілезіі афіцыйна існуе з 2001 года і аб’ядноўвае каля 7000 сяброў. Яго мэтай ёсьць пашырэньне самакіраваньня верхнесілезкіх ваяводстваў (адміністрацыйных акругаў) Сілезіі і Аполя/Опэльна. Гістарычны рэгіён Верхняя Сілезія павінен атрымаць ад Варшавы больш правоў, як гэта мела месца з 1920 г. па пачатак вайны ў 1939 г. Рух не імкнецца да адрыву Верхняй Сілезіі ад польскай дзяржавы. Але праціўнікі Руху за аўтаномію ўвесь час абвінавачваюць іх у гэтым. Таксама і падчас апошняга мітынгу дэманстранты пачулі, як іхныя праціўнікі абзывалі іх “пятай калёнай”, што ў цяперашняй Польшчы ёсьць распаўсюджанай зьнявагай у адрас нямецкай меншасьці. Усё больш верхнесілезцаў маюць досыць таго, што іх выкарыстоўваюць маючыя ўладу. Яны ня лічаць сябе ні немцамі, ні палякамі. Схіляюцца хутчэй да параўнаньня з Баварыяй. Бо верхнесілезцы пачуваюцца самастойным народам і дамагаюцца ў Польшчы статуса этнасу. Прызнаныя меншасьцю Самага яркага посьпеху Рух за аўтаномію Сілезіі дасягнуў на апошнім перапісе ў Польшчы ў 2011 г. Больш за 800000 чалавек падалі сваю нацыянальнасьць як “сілезцы”, ня хочучы быць прылічанымі ні да польскай большасьці, ні да нямецкай меншасьці. Да таго ж, суд у Аполю/Опэльне вынес вырак на карысьць прызнаньня верхнесілезцаў нацыянальнай меншасьцю, нягледзячы на тое, што Эўрапейскі Суд адхіліў быў у 2007 г. заяву на прызнаньне “сілезкага народу”. Адмоўны вынік меў Рух у 2007 г., калі ўрад Польшчы настойваў, каб ЮНЕСКО перайменавала канцлягер Аўшвіц у “Нямецкі нацыянал-сацыялістычна канцэнтрацыйны лягер зьнішчэньня Аўшвіц-Біркэнаў”. Тадышні “Народны Хаўрус Сілезцаў” выказаў свой пратэст у лісьце супраць заплянаванага перайменаваньня і нагадаў, што ў 1945-1949 гг. Аўшвіц знаходзіўся пад камуністычным кіраваньнем, і там былі таксама інтэрнаваныя сілезцы, якім часта нават не выстаўлялі абвінавачваньняў. Пасьля пратэстаў былых вязьняў Аўшвіца, такіх, як католік Уладыслаў Барташэўскі, Рух за аўтаномію Сілезіі адклікаў сваю падтрымку гэтага пратэстнага ліста. Габрыэле Лэсэр Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал Крыніца: www.taz.de/oberschlesier-in-Polen/!119842/ З гісторыі (у прыватнасьці нямецкай гісторыі) вядома: шмат што пачыналася з пікнікоў і гулянак у півярнях. Мабыць, настаў час польскаму народу і польскім палітыкам добра задумацца над тым, што адбываецца на тэрыторыі адзінай і непадзельнай Польшчы. Пад сурдзінку актыўнай настальгіі па “крэсах усходніх” можна забыцца пра імпэрскі хаўрус Масквы-Берліна (які настальгіруе па падзелу Эўропы). А забывацца ня трэба, гісторыя паказала, што забыўлівасьць прыводзіць да цяжкіх наступстваў. Трэба народам Цэнтральнай Эўропы ўзаемна шанаваць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць суседніх дзяржаваў ды не захапляцца міфалогіяй. Эфэктыўна супрацьстаяць імпэрскаму рэваншызму можна толькі разам. Сяргей Камароўскі 24/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |