Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Дамінік Строс-Кан узмоцніць расейцаў” 15 ліпеня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Колькі гадоў таму ён быў дыскрэдытаваны ў выніку сэксуальных скандалаў, сёньня ён імкнецца на высокую пасаду ў Расейскім банку. Два гады таму ён быў дыскрэдытаваны ў выніку сэксуальнага скандала. Сёньня ён імкнецца на высокую пасаду ў Расейскім банку рэгіянальнага разьвіцьця, які знаходзіцца пад пятой нафтавага гіганта Роснефть. Былы кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан будзе засядаць у даглядчай радзе гэтага банку. “Расейцы купляюць не яго, а хутчэй ягоныя кантакты. Яны б некалькі месяцаў прабіваліся да кантактаў з важнымі бізнэсоўцамі, але для Кана гэта ёсьць пытаньне аднаго тэлефанаваньня”, сказаў для HN чэшскі экспэрт па Францыі Вацлаў Нэквапіл. Французкі фінансіст патрапіў на прыбытковую пасаду ў даглядчай радзе пры пасрэдніцтве міжнароднай дарадчай фірмы Parnasse. Ён будзе даваць парады гіганту Роснефть, які хоча трансфармаваць свой малы банк у міжнародны Роснефь Банк. Праз гэты банк канцэрн мог бы гандляваць нафтай або палівам і рэалізаваць многія міжнародныя энэргэтычныя праекты. Эва Шмэрынгаёва Пераклаў з славацкай В. Буйвал Крыніца: http://hnonline.sk/slovensko/c1-60247800-strauss-kahn-posilni-rusov Ну, “русскіе красавіцы”, трымайцеся, да вас едзе рэвізор. Як рэвізор, як рэвізор?.. Цікава нагадаць пра Строс-Кана, што гэтая немаладая асоба ўславілася навязьлівым прыставаньнем да ўсіх жанчын, што трапляліся на ягоным шляху. Нават да прыбіральшчыцы ў гатэлі. Такога вось “дона Жуана” зьбіраліся нават выстаўляць на кандыдата на пасаду прэзыдэнта Францыі. Усё паламала згаданая афрыканка-прыбіральшчыца, якая падала на яго ў суд. Цяпер гэты прытарны і жвавы дзядок едзе ў Маскву – будзе “узмацняць Расею”. Віншуем Расею з гэтым здабыткам. У Маскве іх сабраўся ўжо цэлы адстаўны ансамбль. Прызнаным яго салістам ёсьць вядомы Гэрхард Шродэр, былы канцлер ФРГ, а цяпер важная фігура ў Газпроме. Сваімі тэлефанаваньнямі гэтыя “друзья Москвы” лёгка, адной левай вырашаюць пытаньні, над якімі пакутвалі месяцамі самы маскоўскія начальнікі. Увесь сьвет бачыць вынікі гэтага імпартаванага “узмацненьня”: шалёны па маштабах вываз капіталаў за межы Расеі і складваньне іх у заходніх банках і нерухомасьці, абрабаваньне мільёнаў людзей у Расеі, дзікая карупцыя на ўсіх узроўнях улады і бізнэсу, утварэньне мафійнага спрута, у параўнаньні зь якім італьянская мафія выглядае падлеткамі-зухамі. Можна не сумнявацца – гэтыя давядуць імпэрыю куды трэба. Ян Булыга 24/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |