Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Начныя ведзьмы” – забойцы насельніцтва 17 ліпеня швэдская газэта “Dagens Nyheter” апублікавала артыкул пад тытулам “Сьмерць забойцы нацыстаў “начной вядзьмаркі”. Вось гэты артыкул: Падчас Другой Сусьветнай вайны савецкія авіяпатрулі, што складаліся з адных жанчын, якіх называлі “начнымі вядзьмаркамі”, наганялі страх на нацыстаў сваімі начнымі бамбардоўкамі. Адна з самых вядомых пілотаў гэтых патрулёў Надзея Папова памерла на мінулым тыдні ў 91-гадовым узросьце. Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў у адной сваёй прамове, што жыцьцё Паповай ёсьць “прыкладам самаадданага служэньня радзіме, і што яе “подзьвігі ў вялікай вайне ніколі ня будуць забытыя”. Пра гэта напісала Washington Post. Яна была адной з першых жаночых пілотаў, што дабраахвотна пайшлі служыць у савецкую армію падчас Другой сусьветнай вайны. Папова, якая выканала свой першы самастойны палёт у 16 гадоў, стала вельмі вопытным пілотам і ў хуткім часе была прызначана камандаваць эскадрыльяй у авіяпалку, які цалкам складаўся з жанчын. Акрамя транспартных і выведчых палётаў, Папова ўдзельнічала таксама ў бамбардовачных патрулях, якія нацыcты называлі “начнымі вядзьмаркамі”. Летучы на самалётах, збольшага зробленых з фанэры, патрулі зазвычай выключалі маторы пры набліжэньні да мэты. Адзінае, што чулі тады немцы, гэта быў лёккі сьвіст крылаў. Гэты гук нагадваў ім пра вядзьмарак, што ляцелі на мётлах. – Немцы распаўсюджвалі чуткі, што мы ўжывалі ін’екцыі і пігулкі, якія давалі нам магчымасьць бачыць уначы, як катам, — распавядала Папова гісторыку Альбэрту Аксэлю ў інтрэв’ю для адной зь ягоных кніг пра Другую сусьветную вайну. – Але гэта была лухта, зразумела. Проста гэта былі хваткія, вывучаныя і вельмі адораныя маладыя дзяўчаты. Яакім Сюндбэрг Пераклаў з швэдскай В. Буйвал Крыніца: http://www.dn.se/nyheter/varlden/nazidodande-natthaxa-dod/ Ёсьць свае ўспаміны пра “начных вядзьмарак” і ў беларусаў. Асабліва наконт дакладнасьці іхных начных бамбардовак. Пасьля чарговай такой “гераічнай акцыі” (калі жаночыя эскадрыльі ўшчэнт бамбілі жылыя кварталы нашых гарадоў) немцы выкладвалі на вуліцах целы забітых беларусаў і беларусак. Немцы тыцкалі пальцамі ў неба і тлумачылі мінакам: “Русішэ дамэн, бах-бах…” У нямецкіх канцлягярох немцы забівалі ўдзень, а ўначы (штоноч!) наляталі гэтыя “дамэн” і бамбілі нашых людзей. Яны што, ня ведалі, што гэта канцлягер? Мяркуем, што яны любілі бамбаваць там, дзе (як яны ведалі) супрацьпаветранай абароны не было зусім. Яшчэ трэба разьбірацца, каго яны забілі больш, немцаў або нашых людзей. Валеры Буйвал 24/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |