Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Масква. Правільныя словы ў фальшывых вуснах 22 ліпеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Патрыярх Кірыла папярэджвае Захад перад шлюбамі гомасэксуалістаў”. Вось гэты артыкул: Легалізацыя шлюбаў гомасэксуалістаў ёсьць, паводле Кірылы, апакаліптычным сымптомам, пашырэньня якога нельга дапусьціць у Расеі. Масква. Патрыярх рускай праваслаўнай царквы Кірыла ў нядзелю папярэдзіў улады заходніх краінаў аб недапушчальнасьці легалізацыі шлюбаў паміж асобамі аднаго полу як знаку набліжэньня канца сьвету. Кіраўнік праваслаўнай царквы падчас імшы ў маскоўскім саборы заявіў, што такі крок ёсьць “небясьпечным і апакаліптычным сымптомам”, які, паводле яго, нельга пашыраць у Расеі. Паводле словаў кансэрватыўнага рэлігійнага лідэра, “тыя, хто змагаюцца супраць законаў аб меншасьцях, становяцца прадметам рэпрэсіяў”. Самай першай краінай у сьвеце, дзе ў 2001 годзе дазволілі шлюбы гомасэксуалістаў уключна з усынаўленьнем дзяцей, была Галяндыя. Праз два гады тым жа шляхам пайшла Бэльгія, а ў 2005 годзе як трэцяя краіна Эўразьвязу да іх далучылася Іспанія. У 2009 годзе настала чарга Нарвэгіі, Швэцыі, праз год Партугаліі, але без дазволу ўсынаўленьня. Ісляндыя, якая не зьяўляецца членам Эўразьвязу, дадалася ў 2011 годзе, а Францыя два месяцы таму. На астатніх кантынэнтах асобы аднаго полу могуць пабрацца шлюбам і ўсынаўляць дзяцей у Канадзе (з 2005 года), у Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы як адзінай афрыканскай краіне (з 2006 года), у Аргентыне як першай паўднёваамэрыканскай краіне (з 2010 года), прычым у ЗША гэта магчыма ў 9 з 50 штатаў. sita Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Крыніца: Словы маскоўскага “кансэрватара” прагучалі нібыта салідна. Ён толькі забыўся дадаць, што апакаліптычныя працэсы ва ўсіх праявах разгортваюцца і інтэнсіфікуюцца на ўсёй прасторы расейскай імпэрыі, а таксама ва ўлоньні РПЦ, ад якой адвярнуліся мільёны расейцаў. Лепш бы патрыярху не разважаць на гэтую тэму. Два гады таму манахі-схімнікі з старажытных кляштароў Расеі паведамілі ўсяму грамадзтву: “Мы ня можам больш маўчаць, патрыярх жыве ва ўладзе садомскага граху…” Пра гэта (без асаблівага хваляваньня) кажуць беларусам і ўсім астатнім прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў Расеі. Так што заклік з Масквы быў фармальна правільным, але фальшывым. Сымон Рудзік 27/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |