Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЛУБЯНСКІ ВАДЭВІЛЬ:“Праціўніка Крамля Навальнага сустрэлі як народнага героя” 20 ліпеня нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Апазыцыянэр Аляксей Навальны вярнуўся з правінцыі ў Маскву. Яго ў захапленьні сустрэлі сотні прыхільнікаў. Навальны пацьвердзіў, што ён будзе кандыдаваць на выбарах мэра. Сотні прыхільнікаў сьвяточна сустракалі ў Маскве як народнага героя крытыка Крамля Аляксея Навальнага пасьля ягонага нядаўняга вызваленьня. Натоўп вітаў зь вялікім вэрхалам, мэгафонамі і букетамі кветак 37-гадовага адваката, які прыбыў з горада Кірава. Вядомы блогер непасрэдна на вакзале падзякаваў у кароткай прамове за падтрымку. “Мы – магутны народны рух”, — гукнуў Навальны, якога суправаджала яго жонка Юлія. “Я ня думаў, што мы такія магутныя”. Тады ж Навальны пацьвердзіў, што ён будзе ўдзельнічаць у выбарах мэра Масквы 8 верасьня. “Усе на выбары, мы пераможам”, — абяцаў ён. Натоўп адказаў у мэгафоны: “Навальны – наш мэр! Навальны! Навальны!” Паліцыя ачапіла Яраслаўскі вакзал у цэнтры расейскай сталіцы, былі задзейнічаны таксама й члены антытэрарыстычнага аддзелу Омон. Надоечы ананімна было паведамлена пра бомбу на вакзале. Навальны быў асуджаны ў чацьвер у Кіраве на пяць гадоў лягяроў за марнаваньне сродкаў на спрэчным працэсе. У пятніцу суд вызваліў яго, асноўваючыся на тым, што ён павінен ўзяць удзел у выбарах мэра. Вярнуўшыся ў Маскву апазыцыйны крытык патрабаваў таксама вызваліць усіх палітычных зьняволеных, такіх, як былы нафтавы мэнэджэр Міхаіл Хадаркоўскі і сяброўкі Pussy Riot Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна. dpa Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал Крыніца: http://www.faz.net/aktuell/politik/ausland/moskau-kremlgegner-nawalnyj-wie-ein-volksheld-empfangen-12288843.html Нават заангажаваныя немцы ня могуць паўстрымацца ад іроніі, камэнтуючы “трыюмф Навальнага”. Сапраўды, пасярод 12-мільённага горада сьмешна гучыць заява пра “мы магутныя” у атачэньні некалькіх сотняў чалавек. Але ўся гэтая афёра з асуджэньнем-вызваленьнем мае прыкметы вадэвільнага жанру. Імрэ Кальман вельмі б зацікавіўся гэтым сюжэтам. Беларусы такое ўжо бачылі і чулі. У 1999 годзе падчас раскольнага зьезду БНФ рэжым вызваліў з турмы аднаго з псэўдаапазыцыйных раскольшчыкаў Л. Баршчэўскага, дзе той сядзеў на сутках. Газэты так і напісалі: “Баршчэўскага вызвалілі з турмы, каб ён правёў зьезд”. Ён і правёў, псэўды падманулі многіх людзей і раскалолі Фронт. Гуканьні беларусы таксама чулі. “Санников наш президент!” – гукалі маладыя і немаладыя асобы ў 2010 годзе. Гукалі ўпэўнена, з надрывам, энэргічна махаючы рукамі. Многія ім тады паверылі і падаліся на фальшывы выбарчы фарс “галасаваць за апазыцыю”. Усе памятаюць, чым гэта скончылася. Абсурдам і перамогай “партіі власті” гэта скончыцца і ў Маскве. Палітвадэвілі заўсёды так канчаюцца, іх для таго і прыдумваюць. Нават Ульянаў-Ленін, перавезены немцамі з Швайцарыі ў Петраград у пламбаваным вагоне, залез на браневік і зачытаў праграмныя “Красавіцкія тэзісы”. Што казаў Навальны на Яраслаўскім вакзале, можна паслухаць-паглядзець на відэа. І вось гэтае «гуканьне» называецца сёньняшнім “есть такая партия!” — ? І вось гэтае нешта ёсьць альтэрнатыва пуцінскаму рэжыму? Зразумела, што Навальнага выпусьцілі з турмы, каб ён “правёў выбары”. Можна не сумнявацца, ён іх “правядзе”. Павел Гулевіч 27/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |