Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пакрыху, са скрыпам раскрываецца таямніца гэбоўскай подласьці

22 ліпеня ў польскай газэце “Rzeczpospolita” апублікавалі інтэрв’ю з Андрэем Саньнікавым. Яго прадставілі наступным чынам: “На прэзыдэнцкіх выбарах у 2010 годзе атрымаў найбольш галасоў, акрамя Аляксандра Лукашэнкі”. Вось толькі польская журналістыка “забылася” назваць лічбу гэтых галасоў, якія тады былі “нарысаваны” рэжымным ЦВК каля прозьвішча “кандыдата Саннікава”. “Забыўлівасьць” рэдакцыі тлумачыцца мабыць тым, што польскія чытачы, пазнаёміўшыся з мізэрнымі лічбамі, засьмяяліся б ды спыталі: “І ў каго гэта вы бярэце інтэрв’ю?”

Чытаць увесь тэкст адказаў Саннікава нецікава, нічога новага пра Беларусь, Лукашэнку і Эўразьвяз у ім няма. Мы дамо спасылку на публікацыю, кожны можа пазнаёміцца зь ёю самастойна. А вось два фрагмэнты ў тэксьце дык просяцца быць «рэвэляцыйнымі». Цытуем першы фрагмэнт:

Журналіст: Аднак ці цьвёрды курс Эўразьвязу ў адносінах да Лукашэнкі не выпхне Беларусь у абдымкі Расеі?

Саннікаў: Гэта ёсьць аргумант, які прыдумаў у Менску КГБ і які праз беларускія амбасады вельмі эфэктыўна быў распаўсюджаны па ўсёй Эўропе. Толькі вось паглынаньне Беларусі і стварэньне вобразу краіны, якая праводзіць агрэсіўную міжнародную палітыку, не адпавядае інтарэсу Расеі (…)
(Канец цытаваньня).

Вось яна ўся канцэпцыя і ідэалогія “самага дэмакратычнага з кандыдатаў 2010 года”. Няма, аказваецца “ніякага паглынаньня”, усё гэбэ выдумала. У Беларусі адбываецца паўнамаштабны захоп расейскай дзяржмафіяй беларускіх прадпрыемстваў, разгортваюцца ваенныя базы, наша радзіма абвешчана “першым эшалёнам абароны Масквы”, а тав. Саннікаў гэтага “ня бачыць”. Вось якая асоба меціла на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Вось за каго пасунуліся галасаваць многія тысячы беларусаў, наслухаўшыся дэмагагічных і хлусьлівых прамоваў. Прэзыдэнцтва, праўда, яму не сьвяціла ў любым выпадку (наперадзе за Лукашэнкам ішоў Някляеў, а не Саньнікаў), але калі б уявіць такога на пасадзе, то дзяржаву мы б ужо страцілі. Што да цяпершчыны, то тут, як у маскоўскіх частушках: “Каким ты был, таким ты и остался…”

Але польскі журналіст усё ж прафэсіянал, ён пытаецца ў Саннікава:

Журналіст: Беларуская апазыцыя, аднак, таксама не без віны. Чаму вам ніколі не ўдалося аб’яднацца вакол адзінага кандыдата, так, як “Салідарнасьць” вакол Леха Валенсы?

Саннікаў: Я падтрымліваў аднаго кандыдата апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 і 2006 гадах, але ў хуткім часе аказалася, што ён ушчыльную кантралюецца рэжымам. Усё, што мы тады плянавалі, заранёў было вядомае КГБ, якое ўсё тарпэдавала. У 2010 годзе сытуацыя была іншай: супраць Лукашэнкі стартавалі 9 кандыдатаў, зь якіх частка была падстаўлена рэжымам, але рэшта не была. І гэта мабілізавала людзей, стварыла спадзяваньні на зьмены, якія, нягледзячы на пазьнейшыя рэпрэсіі працягваюць жыць у людзях. (Канец цытаваньня).

Цікава, праўда? Паўстаюць пэўныя рытарычныя пытаньні. Чаму ж Саннікаў не называе па імені кандыдата, якога ён быў падтрымліваў два разы? І чаму польскі журналіст не праяўляе настойлівасьці ды не ўдакладняе гэтае імя? Ды навошта, усе ведаюць, што йдзецца пра А. Мілінкевіча, “адзінага лідэра апазыцыі”. Цяпер вось раскрываецца, што яго “ўшчыльную кантраляваў рэжым” і “усё было вядома КГБ”. Дык чаму ж тав. Саннікаў не сказаў грамадзтву пра гэта тады, у 2001 і 2006 гадах? Чаму ён падтрымліваў падстаўную і фальшывую фігуру? Рыторыка працягваецца таксама і ў недахопе настойлівасьці з боку польскага журналіста. Мы добра памятаем, як на працягу некалькіх гадоў Мілінкевіча сустракалі ў Польшчы з такой помпай, якую можна параўнаць толькі з прыёмамі, наладжанымі ў гісторыі Махатме Гандзі або Нэльсану Мандэле. Мабыць сорамна паляку ўспомніць, як яны ў Польшчы насіліся з падстаўным менскім гэбоўскім “Мандэлай”. Што ж, гэта можна зразумець.

Але далей яшчэ цікавей. Чаму ж Саннікаў не паведаміў падчас выбарчай кампаніі 2010 года беларускаму грамадзтву, што частка кандыдатаў гэта былі падстаўныя ад рэжыму? Чаму ён маўчаў, чаму не казаў людзям праўды? Чаму працягваў “мабілізаваць людзей”? І дамабілізаваўся да “элегантнай перамогі” лукашызма на псэўдавыбарах, да Крывавай нядзелі ў цэнтры Менску, куды ён, як галоўны правакатар, з жонкай і сябрукамі завёў людзей.

Можа польскія чытачы і не зразумеюць, аб чым тут гаворыцца і, галоўнае, што тут замоўчваецца. А вось беларусы разумеюць добра (дарэчы, Саньнікаў вучыўся у дыпляматычнай школе ў Маскве): пакрыху, са скрыпам, але раскрываецца таямніца псэўдаапазыцыйнай гэбоўскай подласьці.

Крыніца:
http://www.rp.pl/artykul/107684,1031845-Polska-nie-ma-strategii-dla-Bialorusi.html

Ян Булыга

27/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024