Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Клінічны матэр’ял з псіхіятрычнага шпіталя 27 ліпеня швэдская газэта “Svenska Dagbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “Закідалі яйкамі парад hbt у Вільні”. Вось гэты артыкул: Упершыню за ўсе часы цэнтар Вільні запоўніўся тысячамі актывістаў hbt, калі ў пятніцу фэстываль Baltic Pride завяршыўся парадам праз летувіскую сталіцу. – Гэта быў гістарычны дзень у Вільні. Упершыню актывісты мелі магчымасьць маршыраваць парадам праз горад, — кажа міністар Эўразьвязу Біргіта Ольсан, якая толькі што выступіла з прамовай перад масай людзей. Яна апісвае радасьць, натхнёнасьць і падтрымку з боку як удзельнікаў, так і гледачоў і летувіскіх палітыкаў. Але таксама й агрэсію і гомафобію з боку каля тысячы пратэстоўцаў, якія кідаліся яйкамі і выкрыквалі гомафобныя лёзунгі. У саму Біргіту Ольсан, якая маршыравала на парадзе разам з многімі летувіскім парлямантарамі, трапілі яйкам. – Яны кідалі ў нас цэлыя скрынкі зь яйкамі, калі мы праходзілі міма. Яны былі настроены варожа, сказала яна агенцыі ТТ. Але яна пераканалася таксама ў падтрымцы з боку многіх гледачоў і кажа, што гэта было фантастычна парадвацца за маладых і старых, якія далучыліся, каб паглядзець на парад. – Тут ёсьць нянавісьць, але станоўчых сілаў тут рашуча больш. Я ганаруся тым, што пабыла тут. Яна вызначыла таксама гэты дзень як сымвалічны для Летувы, якая старшынюе ў Эўразьвязе першай з былога Савецкага Саюза. – Гэта фантастычна пачынаць з такой маніфэстацыі свабоды. Вось што сапраўды павінен адстойваць Эўразьвяз. Многія летувіскія палітыкі і парлямантары прайшлі з парадам і сказалі прамовы. Ольсан кажа, што яна назірае ўсё больш станоўчыя адносіны да пытаньняў hbt. Але яшчэ трэба шмат зрабіць. Летува – адна з краінаў Эўразьвязу, у якой найбольш зроблена ў тым, што тычыцца свабоды і правоў чалавека на фронце hbt. Шмат засталося яшчэ зрабіць хатніх заданьняў, але гэта ёсьць гістарычны дзень, станоўчы і важны. Яны былі вельмі радасныя і ганарыліся. Рух hbt сьмелы, сьмелы, сьмелы ў гэтай краіне, кажа Ольсан. Stockholm TT Пераклаў з швэдскай В. Буйвал Крыніца: Спачатку варта расшыфраваць абрэвіятуру hbt. Яна абазначае: гомасэксуалісты, бісэксуалы і транссэксуалы. І вось наконт гэтага міністар Эўразьвязу выказвае сваю радасьць і захапленьне. Чытаецца гэты рэпартаж як клінічныя матэр’ялы з псіхіятрычнага шпіталя. Вось што творыцца ў Эўразьвязе і якія там кіруюць міністры. І вось што такое садомскі Эўразьвяз і для чаго ён створаны. Фантастыка! Але ёсьць у Вільні здаровыя людзі, якія прадэманстравалі свае адносіны да садомскага шабасу. Узьнікаюць, аднак, пытаньні да віленскіх палітыкаў і парлямантароў, якія красаваліся сваім удзелам і прамовамі на гэтым “мерапрыемстве”. Мяркуем, што зь іх спытае летувіскае грамадзтва. Нам бы хацелася спытаць пасярод эйфарыі ад посьпехаў на “фронце hbt” наконт набліжэньня фронта расейскіх ракет і самалётаў, якія ўжо ў 30 км ад дзяржмяжы Летувы. Яны гэта заўважаюць? Можа яны зьбіраюцца бараніць краіну разам з гвардыяй hbt? Сяргей Камароўскі 30/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |