Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Начальства сьвяткуе – народ маўчыць

РПЦ доўга займалася прапагандай амаль круглага юбілею – 1025-годдзя хрышчаньня Русі. І вось на прыканцы ліпеня яно пачалося ў Маскве. Адтуль і быў зададзены агульны стыль гэтых “праваслаўных урачыстасьцяў”. Як бачым, яны вырашылі адсьвяткаваць дату “у сваім коле” (вузкім яго не назавеш, бо начальства ў царкоўным аблачэньні і раскошных кабінэтных касьцюмах было шмат). Сапраўды, начальства было шмат, а людзей амаль не было. Правялі службу ў саборы Хрыста Збаўцы, дапусьціўшы для антуражу некалькі сотняў чалавек ад грамадзтва (толькі Бог ведае колькі там было ў гэтай групе лубянскіх “ціхуноў”).

Потым паехалі ў Кіеў, дзе 1025 гадоў таму і адбываліся вядомыя падзеі. Тут таксама арганізавалася ўсё неяк “кулуарна”. Адслужылі службу на Андрэеўскай горцы і пайшлі ў тэатр на юбілейны канцэрт. Пуціна, Януковіча і суправаджаючых асобаў за нейкім імправізаваным плотам віталі некалькі дзясяткаў псэўдаманашак у белых хустках. Беларусы добра ведаюць гэтую катэгорыю служак РПЦ, якія паўсюль (у мэтро, у падземных пераходах і на вакзалах) за грошы запаўняюць для грамадзянаў нейкія свае індульгенцыі. Для “карцінкі” іх гэтым разам мабілізавалі ў Кіеў. Украінскія тэлеканалы паказалі, як на ўрачысты канцэрт зьбіраюцца 4 тысячы асобаў па запрашальніках. Вось уласна і ўсё. Супраць гэтага “усяго” нават амаль не было ўкраінскіх пратэстаў. Патрыёты ўбачылі гэты начальніцкі “міжсабойчык” і вырашылі не рабіць яму драматызаванай рэкламы.

З тэлематэр’ялаў цікава было паслухаць, як патрыярх Кірыла маскоўскі сказаў, што ў 988 годзе “узьнікла культурная аснова нашых народаў”. Ён тут нешта пасьпяшаўся ў ацэнках. На прыканцы Х стагоддзя, як вядома, “велікороссов” яшчэ не было. Яны пачнуцца на некалькі стагоддзяў пазьней, калі міграцыя з ускраінаў славянства гвалтоўна зьмяшаецца з фіна-угорскім субстратам (і з мангольскай міграцыяй). Пуцін прачула філасофстваваў, згадваючы слова “Бог”. Хто ня ведае яго і ягоную краіну (дзе адбываецца афіцыйнае пакланеньне шматлікім ленінскім ідалам), то мог бы й падумаць: які “чінный і благостный руководітель”!

29 ліпеня працяг начальніцкага сьвяткаваньня адбудзецца ў нашым Менску. Мяркуем, што й тут усё абмяжуецца “кулуарам”. Цікава было назіраць, як Радыё Свабода няўклюдна спрабавала прыўзьняць галоўнага начальніка мясцовага рэжыму. Некалькі разоў прагучала рыторыка наконт “Чаму Лукашэнка ня хоча ехаць у Кіеў?” (як быццам ён «не хацеў»). Але людзі па-за рэдакцыяй РС ведалі, што справа была ў тым, што Лукашэнку ніхто ў Кіеў і не запрашаў, не хацелі фатаграфавацца побач з “праваслаўным атэістам”. За гэта (помсьцячы) ён публічна прадэманстраваў сваю новую іпастась – “атэістычнага тэолага”. Запатрабаваў рэфармацыі РПЦ “на пользу простым людям”. У прамове дасталося і Каталіцкаму Касьцёлу. Зразумела было, што начальнік пакрыўдзіўся і нагадаў, хто ў краіне “хозяін”.
Юбілейныя сьвяткаваньні выразна паказалі, што ад РПЦ адвярнуліся людзі. Безумоўна, бацюшкі ня супраць былі б сабраць сотні тысячаў вернікаў і стаць начале. Але яны добра рыхтаваліся да сваіх мерапрыемстваў і ведалі, што ніхто ня прыйдзе. Вось адкуль уся “кулуарнасьць” і недарэчнасьць відовішча.

Янка Базыль

30/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024