Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Францішак ганіць эліты, бароніць сьвецкую дзяржаву і запрашае ў Кракаў”

28 ліпеня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Папа трыюмфаваў на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра. Некалькі мільёнаў вернікаў ў суботу і нядзелю слухалі, як ён падтрымліваў бунт маладых, ганіў скарумпаваныя і эгаістычныя эліты, павучаў незгуртаваны каталіцкі Касьцёл і бараніў сьвецкасьць дэмакратычнай дзяржавы. Наступныя Дні Моладзі ён прызначыў на 2016 год у Кракаве.

Гіганцкая грамада вернікаў запаўняла ўдзень і ўночы на працягу двух апошніх сутак вялізную дугу аднаго з найвялікшых пляжаў сьвету – Капакабаны ў Рыа-дэ-Жанэйра. Каля двух мільёнаў чалвек віталі папу нядзельнай раніцай на імшы, якой завяршаўся тыднёвы візыт Францішка на Сусьветным Дню Моладзі. Каля трох мільёнаў людзей узялі ўдзел суботнім вечарам у кранальным дбаньні. Людзі гадзінамі чакалі папу, спалі на пляжы, многія купаліся ў хвалях акіяна.

Папа навучае эліты…

За колькі гадзінаў перад гэтым папа навучаў аб іхных абавязках палітычныя і гаспадарчыя эліты, часта “эгаістычныя і скарумпаваныя”, падчас асабістай сустрэчы з бразільскім істэблішмэнтам у Гарадзкім Тэатры ў Рыа.

– Вашым абавязкам ёсьць змаганьне з беднасьцю. Паміж эгаістычнай абыякавасьцю і гвалтоўным пратэстам заўсёды ёсьць выбар: дыялог. Гэта дыялог паміж пакаленьнямі, дыялог з народам, здольнасьць даваць і прымаць, здольнасьць быць адкрытым для праўды.

Вяршкам бразільскай палітыкі, бізнэсу і культуры папа даў прыклад таго, хто павінен рабіць ім лекцыі па грамадзкаму служэньню і пра тое, хто ёсьць надзеяй маральнай палітыкі. На сцэну ў тэатры ён не запрасіў нікога з вярхушкі або з вышэйшага чынавенства. Быў запрошаны 28-гадовы Вальмір Жуніор, сірата і былы наркаман, народжаны ў фавэлас, у сьвеце гвалту і наркабізнэсу. Гэты чалавек дзякуючы ўпартасьці стаў прафэсарам гісторыі.

Калі Вальміра Жуніор скончыў прамову, папа доўга сьціскаў яго ў абдымках. Вышэйшае чынавенства пляскала ў ладкі, але ня ўсе рабілі гэта ахвотна і шчыра.

Папа тлумачыў кіраўнікам, што дэмакратыя – гэта толькі форма, якая павінна напаўняцца палітыкай, абапертай на публічнай маральнасьці і здольнасьці грамадзтва да ўспрыняцьця.

– Немагчыма ўявіць сабе будучыні грамадзтва без укладу маральнай энэргіі ў такую дэмакратыю, якая ня будзе замыкацца ў логіцы толькі прадстаўніцтва розных інтарэсаў. Маральнае пачуцьце ёсьць вялікім гістарычным выклікам. Мы адказныя за выхаваньне новых пакаленьняў, адукаваных у эканоміцы і палітыцы, але і станоўча скіраваных на абарону маральных каштоўнасьцяў. Будучыня вымушае ад нас гуманістычнага ўяўленьня аб гаспадарцы і палітыцы, якое будзе гарантаваць людзям удзел у справах, будзе не элітарнай, але здольнай да выкараненьня галечы. Мы ўвесь час заклікаем да справядлівасьці, — нагадваў ён палітыкам.

– Краіна расьце, калі паміж сабой вядуць размову культуры народная, акадэмічная, маладзёвая, мастацкая і тэхналагічная, эканамічная і сямейная, а таксама сродкаў масавай інфармацыі, — казаў папа.

… і бараніў сьвецкасьць дзяржавы

Сьвецкая дзяржава спрыяе мірнаму суіснаваньню розных рэлігій. Такая дзяржава, не атаясамліваючы сябе ні зь якім веравызнаньнем, шануе і цэніць прысутнасьць рэлігійнага фактара ў грамадзтве, спрыяючы яго канкрэтным праявам.

Для біскупаў і ксяндзоў папа меў горкае пасланьне. Ён казаў амаль наўпрост аб драматычнай страце вернікаў каталіцкім Касьцёлам у Бразіліі на карысьць нэаэвангеліцкіх касьцёлаў, але таксама зьвяртаў увагу на бязраднасьць каталіцкага Касьцёла ў дачыненьні да ўсё большай рэлігійнай абыякавасьці.

Папа даказваў, што Касьцёл сам вінаваты, калі вернікі адварочваюцца ад яго.

– Часам мы губляем тых, якія перастаюць нас разумець, бо мы самы губляем прастату. Касьцёл заўсёды
павінен памятаць такую лекцыю: нельга губляць прастату. Бо Касьцёл часта ёсьць надта аддаленым ад людзкіх патрэбаў, пыхлівым, халодным, засяроджаным у сябе, увязьненым у няўклюднай мове. Нібыта сьвет зрабіў з Касьцёла рэлікт мінуўшчыны, ня здольны даць рады новым праблемам. Можа быць, што Касьцёл умеў даць адказы на патрэбы дзяцінства чалавека, але ўжо ня ўмее рабіць гэта на дарослы ўзрост. Нам патрэбны Касьцёл, які здолее весьці дыялог з тымі вучнямі, якія ўцякаюць з Ерузаліма, валэндаюцца без мэты, самы, з сваёй прафэсіяй, з расчараваньнем у хрысьціянстве, якое ўжо лічыцца глебай спустошанай, неўрадлівай, ня здольнай генэрыраваць сэнс. Нам патрэбны Касьцёл, які зноў адкрые матчына ўлоньне міласэрнасьці. Бяз гэтага ў нас няма шансаў увайсьці ў сьвет пакрыўджаных, тых, што патрабуюць разуменьня, дараваньня і любові – сказаў ён.

І зьвярнуўся з заклікам: — Трэба быць слугамі камуніі і культуры сустрэчы! Дазвольце мне сказаць, што ў гэтым сэнсе мы павінны быць амаль фанатычнымі. Мы ня хочам быць пыхлівымі, навязваючы “нашую праўду”. Кіруймася пакорлівай і радаснай ўпэўненасьцю, уласьцівай таму, каго знайшла, дасягнула і перамяніла Праўда, якою ёсьць Хрыстос, таго, хто ня можа не абвяшчаць яго!

Мацей Стасіньскі

Пераклаў з польскай В. Буйвал.

Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14350340,Franciszek_gani_elity__broni_swieckiego_panstwa_i.html


Можна запытацца рытарычна, ці не надта шмат увагі мы аддаем візыту Папы Францішка ў далёкую Бразілію? Але паралельныя падзеі хрысьціянскага жыцьця прымушаюць нас вяртацца да гэтай тэмы. У рэпартажы польскага журналіста сьцісла і выразна накрэсьлены тэматыка і характар прамоваў пантыфіка. Удумаемся, колькі глыбіні і праўды ў ягоных словах, колькі шчырасьці нават у прамовах, крытычных да дзейнасьці Касьцёла. Яго слухалі і маліліся зь ім тры мільёны маладых людзей.

У той жа час у Кіеве тысячы моладзі ўдалося сабраць толькі на рок-канцэрт, куды пабаяўся прыйсьці маскоўскі Кірыла (яго маглі і асьвістаць, пра гэта ведалі арганізатары мерапрыемства). Адбылася тыповая рок-забава з аглушальнай музыкай і скокамі на плошчы. Для захаваньня фармальнасьці выступіў адзін бацюшка з падмаскоўнага Валакаламска. У інтэрв’ю расейскім тэлеканалам ён казаў: “Мы едіный народ!” Але мы ня ўпэўнены, што ён сказаў гэта, выступаючы са сцэны перад вялікім натоўпам моладзі, якія нецярпліва чакала музыкі і сьпеваў.

Пра гэтае самае “мы едіный народ” прамаўляла ў Кіеве ўсё маскоўскае начальства ад Пуціна-Кірылы да драбнейшых чыноў. Розум іхны быў заняты толькі гэтым. У Кіева-Пячорскай Лаўры іх сустрэла некалькі тысячаў асобаў, якія ўдавалі “православную паству”. Група квазіматушкак у белых хустках хорам гукала: “Кирил – наш патриарх! Кирил – наш патриарх!” Гэта нагадвала зладжаныя крыкі падстаўных на савецкіх камсамольскіх зьездах: “Ленин! Партия! Ком-со-мол!” Украінскія сябры паведамляюць, што “паству” складалі ў асноўным рознага роду “надёжные товарішчі”: апранутыя ў цывільнае афіцэры шэрагу службаў, дзяржчыноўнікі і іхныя жонкі. Гэтым разам “карцінка” на расейскіх телеканалах атрымалася.

Мы яшчэ раз пераканаліся, што да Папы Францішка беларусы могуць апэляваць ва ўсіх справах. Задамо яму некаторыя пытаньні. Напрыклад, чаму падчас каталіцкіх мерапрыемстваў не ўздымаюцца беларускія Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі Ісуса Хрыста? Чаму ў касьцёлах у Беларусі ўсё больш гучыць чужой нам расейшчыны? Чаму каталіцкія кнігарні завалены расейскімі выданьнямі, а па-беларуску выдаецца нікчэмны аб’ём літаратуры? Што ўсё гэта значыць?

Сяргей Камароўскі

30/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024