Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мільён чалавек сустрэлі Папу Францішка на беразе мора 26 ліпеня дацкая газэта “Politiken” апублікавала інфармацыю пад тытулам “Статус тэлесупэрзоркі: Мільён чалавек сустрэлі папу на Капакабане” (але і «загаловачак»). (Вось гэтая інфармацыя: Пляж Капакабана быў запоўнены больш, чым у звычайныя дні. Адзін з самых знакамітых пляжаў у сьвеце Капакабана заўсёды быў абавязкавым пунктам падчас паездак праз Рыа-дэ-Жанэйра вядомейшых людзей сьвету. AP/Ritzau Пераклаў з дацкай В. Буйвал Крыніца: http://politiken.dk/poltv/nyheder/udland/ECE2031250/superstjerne-status-en-million-mennesker-modtog-paven-paa-copacabana/ Адбываецца афіцыйны візыт Папы Рымскага Францішка ў Бразілію. Паўсюль яго сустракаюць сотні тысячаў людзей, якія моляцца разам зь ім, зьвяртаюцца да яго па параду і суцяшэньне. Зразумела, што ніхто не прымушае бразільцаў рабіць так, ніхто не зганяе іх прымусам “ствараць натоўп і карцінку” вакол пантыфіка. Нават атэісты разумеюць, што Касьцёл – гэта жывы арганізм. На гэтым фоне мізэрна выглядае рэжысура пад эгідай РПЦ у сувязі з сьвяткаваньнем 1025-годдзя Хрышчаньня Русі. У іх заўсёды паўстаюць праблемы і з натоўпам вакол маскоўскага патрыярха і з агульнай “карцінкай”. Прасьцей кажучы, амаль ніхто не зьбіраецца ісьці на сустрэчу з Кірылам, які павінен прыехаць днямі ў Менск. Рэжым ліхіманкава мабілізуе ўсе свае рэзэрвы, каб сагнаць разам хаця б некалькі тысячаў людзей вакол свайго госьця. Мы ўбачым усе гэтыя “рэзэрвы”: рэжымнае чынавенства і службоўцы міліцыі, арміі, пракуратуры і падобнае з жонкамі, пераапранутыя ў касьцюмы курсанты ваенных вучэльняў і прочая і прочая. Беларусы ўжо зараз са сьмехам пытаюцца, ці ведаюць усе гэтыя, у якой руцэ трэба трымаць сьвечку? Сымон Рудзік 30/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |