Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЭЧАІСНАСЬЦЬ І БУДУЧЫНЯ У 2013 годзе назіраецца выразная інтэнсіфікацыя акупацыйнай палітыкі на Беларусі з боку антыбеларускага рэжыму і пуцінскай Масквы. Гэта выяўляецца ва ўсё больш жорсткай трактоўцы беларусаў як акупаванага насельніцтва і шэрагу захадаў, накіраваных на ліквідацыю суверэнітэту, падрыву эканомікі і пазбаўленьня матэрыяльнай базы людзей, што мусіла б прывесьці да яшчэ большай люмпэнізацыі грамадзтва і зьмяншэньня колькасьці карэнных жыхароў Беларусі. Ключавыя падзеі ў гэтым накірунку, якія адбыліся з пачатку года, наступныя: Усё гэта адбылося на працягу паўгода і (што істотна) рухаецца адначасна. Атамная электрастанцыя ў сэйсмічнай зоне за кошт Беларусі – гэта рэальная пагроза другой атамнай катастрофы, якую беларуская нацыя ўжо наўрад ці здолее перажыць. Гэта экалягічнае, тэхнагеннае забруджаньне асяроддзя і вялікай населенай і культурна асвоенай тэрыторыі. Гэта дэмаграфічная, культурная і сацыяльна-маральная разбуральная сытуацыя ў сувязі з перасяленьнем сюды тысячаў чужых людзей па абслузе АЭС з Расеі. Гэта энэргетычная залежнасьць ад расейскай сыравіны і прывязанасьць да беспэрспэктыўнай энэргетыкі ўчарашняга дня. Станцыю будуюць насуперак навуковай логіцы і насуперак нацыянальным інтарэсам Беларусі. Гэта валюнтарысцкае акупацыйнае рашэньне. Расейская ваенная авіябаза пад Лідай за кошт Беларусі – гэта ёсьць частковае абмежаваньне суверэнітэту і рэальная пагроза суверэнітэту краіны, а таксама патэнцыйная пагроза нацыі на выпадак ваеннага канфлікту. У любы час ваенная сіла расейскай базы можа быць скарыстана супраць народа Беларусі. Стварэньне кітайскага тэхнапарку ў Беларусі па сваёй фінансава-эканамічнай сутнасьці – выглядае афёрай, якая павесіць мільярдныя даўгі на плечы беларусаў. Кітайцы ня ў стане асвоіць высокія тэхналёгіі, зрабіць якасныя тавары, якія на высокім узроўні маглі б канкураваць на рынку. Тут ёсьць глыбокія ўнутраныя прычыны. Стыхія кітайскай вытворчасьці – неякасны тандэт за кошт таннай рабсілы. Але палітычная сутнасьць авантуры з кітайскім тэхнапаркам не ў тэхналёгіі і не ў эканоміцы, а ў перасяленьні вялікай колькасьці кітайцаў у Беларусь (па пляну каля мільёна). У вайне зь беларускай нацыяй да гэтага не дадумаліся ні цар, ні бальшавікі. Тым часам маскоўскі гэбізм, абапіраючыся на вырадка беларускага народа, ужо прыступіў да ўвасабленьня сваёй задумы. Беларусы ня ведаюць, што ёсьць такое кітайцы і, магчыма, не ўяўляюць, што ім пагражае. Якраз ведаючы гэта, зь вялікім узрушэньнем кажу, што калі вырадкам народа ўдасца іхны плян і сотні тысячаў кітайцаў будуць пераселены ў Беларусь, то на працягу вельмі кароткага часу беларуская нацыя зьнікне з твару зямлі. Беларусы ня змогуць абсалютна нічым супроцьстаяць кітайцам, у іх няма ніякай зброі дзеля супраціўленьня. Перад кітайцамі мы ўжо ня нацыя, не грамадзтва і не культура, а бязладны натоўп. Гэта перад расейцамі мы яшчэ культура і гістарычная сіла. Перад кітайцамі – як кажуць — забудзьце пра будучыню, як на няшчасьце, забыліся многія пра сваю мову. Гісторыя імпэрскага вынішчэньня народаў пакінула шэраг фактаў антычалавечнага варварства і злачынства, калі, нішчачы народ, падрывалі яго эканоміку, пазбаўлялі людзей працы і харчаваньня. Выразныя прыклады – Ірляндыя, Украіна, Камбоджа (Кампучыя), Абхазія і г. д. У 1840-х гадах (у час эўрапейскай вясны народаў) брытанцы выклікалі масавую хваробу бульбы (асноўнага прадукта) у Ірляндыі. Адначасна яны вывезьлі з Ірляндыі ўсё збожжа і іншыя прадукты. На востраве пачаўся жахлівы голад. Памерла два мільёны ірляндцаў. Чатыры мільёны эмігравалі ў Амэрыку. З васьмі мільёнаў народа на востраве засталося толькі два. Сёньня ў Ірляндыі чатыры мільёны жыхароў. (Падрабязьней пра гэта гл. публікацыі Валеры Буйвала.) Ірляндзкую нацыю ўратавалі ад захопу брытанцамі каталіцызм, які зьяднаў ірляндцаў у барацьбе з брытанцамі, і востраўнае разьмяшчэньне краіны. У 1930-х гадах аналягічную палітыку праводзілі расейскія бальшавікі на Украіне: вывезьлі збожжа, прадукты, паставілі энкавэдзісцкія кардоны і выклікалі жахлівы галадамор. (вымерла па падліках украінцыў 10 мільёнаў людзей). Камуністычны генацыд «чырвоных кхмераў» у Кампучыі таксама выкарыстоўваў мэтодыку забароны есьці. (Забівалі тады, калі была парушана забарона.) Аналягічным чынам (як брытанцы) рускія ў ХІХ стагоддзі выпхнулі абхазаў у Турцыю, заняўшы іхныя землі. (Сёньняшнія абхазы – гэта народ, які вярнуўся з эксодуса на сваю зямлю.) Прыкладаў шмат, і ХХІ стагоддзе для некаторых народаў (паўночныя карэйцы, напрыклад) нічым не адрозьніваецца ад самага панурага азіяцкага сярэднявечча. Кароткі гістарычны агляд я зрабіў тут дзеля таго, каб лягчэй было зразумець, што за вайну і якімі мэтадамі вядзе Расея супроць Беларусі. Тое, што афрыканская сьвіная чума завезена ў Беларусь з Расеі, вымкнулася адразу, але потым інфармацыю прыдушылі і пра пытаньне адкуль што ўзялося як бы і не гавораць. А «ўзялося» яно з Расеі разам з усімі тымі зьявамі, пра якія я тут пішу. У Расеі яшчэ з савецкіх часоў сьвінагадоўля была разьвітая вельмі слаба. Амаль ўвесь СССР мясам забясьпечвала Беларусь, якая вырабляла яго на душу насельніцтва больш, чым у Злучаных Штатах Амэрыкі. Афрыканская сьвіная чума ў Расеі існуе ўжо гадоў шэсьць. Але паколькі гэты сэктар жывёлагадоўлі там невялікі, то і катастрафічных вынікаў ў расейскай эканоміцы эпідэмія не выклікала. Тым часам у Беларусі галоўныя прадукты жывёлагадоўлі і асноўныя сродкі харчовага існаваньня насельніцтва – гэта сьвінагадоўля, буйное рагатае быдла (каровы) і галоўная культура – бульба. Падрыў аднаго з гэтых асноўных складнікаў ёсьць удар па ўсім народзе. Цяпер гэты ўдар ужо нанесены — ціха, хітра і падступна. У сельскай мясцовасьці зараз ужо ня кожны можа ўтрымаць карову. Статак прыватных кароў зьменшаў. Але парсюка выгадаваць і ўтрымліваць лягчэй — можа нават кожны адзінокі пэнсіянер. Зараз усе гэтыя людзі асуджаныя на беднае, нішчымнае існаванне, а сьвінагадоўля ў краіне можа быць увогуле зьнішчана як гаспадарчая вытворчасьць. Тое, што ўсё ідзе да гэтага, сьведчаць варварскія татальныя мэтады зьнішчэньня хворых і здаровых (!) жывёл і пляны рэжымнай улады забараніць беларусам увогуле трымаць і гадаваць сьвіней. Я ўжо не кажу пра праблему зь дзікамі ў беларускіх лясах. Але тут зраблю дэгрэсію, каб паказаць якая ланцуговая рэакцыя гэтай расейскай чумы разгортваецца ў палітыцы. Выявілася, што шмат якія беларусы аказваецца ня ведаюць, што гадоў 6-7 таму па мяжы Віленшчыны зь Беларусяй летувісы за грошы Эўразьвязу ціхенька паставілі мэталёвы нержавейны трохмэтровы плот. Але гэтага мала (ўсяроўна страшна). Цяпер, у сувязі з расейска-афрыканскай чумой, яны зноў тармосяць Бруссэль. Ім хочацца ўжо зрабіць на мяжы магутную стальную непрабіўную сцьяну, каб адгарадзіць Віленшчыну надзейна. Вось такая паліткамэдыя і рэальнасьць. Дарэчы, летувісы (Палецкіс etc.) зьяўляюцца галоўнымі лабістамі лукашысцкага рэжыму ў Эўрапарляманце. Такія метамарфозы. Цікава назіраць, ўспамінаючы, як ў 80-90-х мы, Народны Фронт, пасьлядоўна падтрымлівалі суверэнітэт і свабоду Летувы. Але вернемся да чумы. Не хацелася б нядобра прадказваць, але па логіцы былых «малочных» і «мясных» войнаў, трэба чакаць беларусам наступнага ўдару з боку Расеі ўжо па гадоўлі кароў (з бульбай таксама маем праблемы). Арда ня спыніцца ніколі, калі яе саму не спыніць. Закон аб абмежаваньні гандлю на грмадзкіх рынках яшчэ рэжымам не прыняты, але сама пастаноўка пытаньня аб тым, каб людзям дазволіць гандляваць на рынках толькі садавінай ды гароднінай, набліжае становішча да паняцьцяў «чырвоных кхмераў». Сумяшчэньне такіх накірункаў вынішчальнай палітыкі як абмежаваньне гандлю на грмадзкіх рынках плюс распаўсюджваньне афрыканскай сьвіной чумы паказвае на злавесную тэндэнцыю, накіраваную на зьбядненьне і безвыходнасьць жыцьця беларускага насельніцтва ў сваёй краіне, на выштурхоўваньне беларусаў за мяжу (у Расею) і адначасна засяленьне краіны іншымі людзьмі, найперш – кітайцамі. У гэтым годзе Беларусь уступіла ў новы этап пагібелі народа – матэрыяльны. Перад гэтым (пра што мне прыходзілася шмат пісаць) быў пэрыяд разбурэньня духоўнага і палітычнага (разбурэньне нацыянальных каштоўнасьцяў), які пачаўся са зьнішчэньня нацыянальна-дзяржаўных беларускіх сымвалаў і ўвядзеньнем акупацыйнай мовы ў якасьці дзяржаўнай. Потым былі зьнішчаны беларускія падручнікі, кнігі, газэты, дзіцячыя часопісы, выдавецтвы, беларуская школа, беларускае тэлебачаньне і радыё, беларускія архівы радыё і тэлебачаньня, літаратура, грамадзянская супольнасьць, сфальсіфікаваная і абпляваная беларуская гісторыя і г. д. Асноўныя каштоўнасьці, дэкляраваныя хунтай для людзей вёскі, працоўных і пэнсійных масаў, на якія абапіраўся рэжым, былі рэгулярная пэнсія, «чарка і скварка». Цяпер скваркі ўжо ня будзе. Але рэжым набраў такую кандыцыю, што цалкам можа існаваць без народа: усе сістэмы функцыянуюць самастойна. Апошні трэці этап, які можа надыйсьці (бо ўжо было) – гэта этап фізічны (фізічнае вынішчэньня былых беларусаў). Пра гэта можна па-рознаму думаць і нават зусім ня думаць, але ўсё, што пісалася, казалася і папярэджвалася 15-20 гадоў таму (і пра што некаторыя не хацелі слухаць), адбылося потым ва ўсіх на вачах і працягвае адбывацца. Акупацыйны рэжым і акупацыйная палітыка выяўляюцца перш за ўсё ў адносінах да насельніцтва. Акупаванае насельніцтва бяспраўнае. Людзі, экспэрты, навукоўцы, працаўнікі і творцы могуць пісаць скаргі, зьвяртацца, зьбіраць подпісы, нават мітынгаваць, каб не будавалі ім, напрыклад, пад носам чужы шкодны хімзавод, каб не зганялі іх з сваёй зямлі дзеля кітайцаў, расейцаў і г. д. Але ўсё яно дарма. Чхаў акупацыйны рэжым на ўсе гэтыя рабскія пэтыцыі. Хімзавод пабудуюць на носе, згоняць са сваёй зямлі беларусаў, паселяць кітайцаў і пасадзяць на карак атамную электрастанцыю. А калі вёска будзе замінаць, прыгоняць бульдозеры, зруйнуюць дамы, усё спаляць і паедуць далей. Такая рэчаіснасьць. І калі яна каму незразумелая, то толькі па віне таго, хто не разумее, нават калі па яго ўжо прыйдуць. Аб’ектыўнае становішча цяпер такое, што адкрытыя грамадзкія пратэсты, практычна, ня маюць выніку, траціцца іх сэнс. Тут амаль тое самае, калі б у 1943 годзе ў Менску выйсьці з плякатамі супраць Гітлера за правы чалавека. Канцлягер забясьпечаны. Таму змагаліся іншымі спосабамі. Але рэчаіснасьць такая, што кожны дзень існаваньня антыбеларускага рэжыму і мельцяшэньне вырадка – гэта крок да народнай сьмерці. Пэрспэктыва ў рэжыма – толькі сьмерць. Яна ўжо дыхае ў патыліцу нацыі. Аб’ектыўна беларускае грамадзтва стаіць перад неабходнасьцю — як толькі магчыма ліквідаваць антыбеларускі рэжым і дыктатуру дзеля свайго нацыянальнага ацаленьня. Але ажыцьцявіць тое яно ня ў стане, бо за гады ўнутранай акупацыі нацыя духоўна зламалася (яе зламалі). Пералом адбыўся даўно, і арганізавацца на змаганьне яна пакуль не гатовая. Каб змагацца з вынішчэньнем народа, трэба абараняць сваё. Тым часам люмпэнізацыя беларускіх масаў дасягнула крытычнай рысы. Ім няма чаго абараняць. У іх няма зямлі і прыватнай уласнасьці, няма мовы, культуры, гісторыі. Ад іх гэта альбо адабралі, альбо яны самы адмовіліся пад прымусам. У іх ужо няма нічога свайго, і таму, фактычна, няма Айчыны, якую яны лёгка могуць аддаць, не разумеючы яе каштоўнасьці. («У пролетаріата нет отечества» — Ленін) Становішча амаль трагічнае. Асабліва ўлічваючы, што разгромленыя нацыянальныя палітычныя сілы. Тым ня менш ліквідацыя рэжыму – гэта неабходнасьць. Трэба цьвяроза ўсьведамляць на ўзроўні адказнасьці за будучыню нацыі (ня слухаць розных пустых і купленых дэмакратычных балаболаў), што пасьля ліквідацыі рэжыму на доўгі час (пакуль не станем на ногі і ня створым моцны ўнутраны рынак) шлях ў Эўразьвяз для нас павінен быць зачынены (тут табу). Інакш мы імгненна страцім палову працаздольнага насельніцтва, ато і больш. Яно выедзе з краіны. Тым больш, што ў часы пераменаў эканамічныя цяжкасьці і пагаршэньне жыцьця непазьбежныя (і мы ведаем, што гэта за цяжкасьці і хто можа прыехаць замест сваіх). Не выпадкова часам чуюцца, здавалася б дзіўныя заявы на Захадзе, што пасьля ліквідацыі рэжыму Беларусь, маўляў, могуць хутка прыняць ў Эўразьвяз. Мы ведаем цану такіх спадзяваньняў і ведаем, каму выгадны свабодны рух капіталаў і рабочай сілы ў той час, калі мы, зьнясіленыя рэжымам і яго даўгамі, будзем ляжаць. Аддток «мазгоў» (галоўнай цяпер вытворчай сілы) і вынікі гэтага адтоку мы адчуваем ўжо зараз і ўвесь час. Я не кажу ўжо пра амаральнасьць агрэсіўнай лявацкай ідэалёгіі Эўразьвязу, накіраванай на разбурэньне Хрысьціянства, сям’і, маральнай сутнасьці чалавека. Альтэрнатывай антыбеларускаму рэжыму і нацыянальнай сьмерці ёсьць добрая будучыня людзей. Дзеля добрай будучыні варта змагацца. Добрая будучыня – гэта вольны чалавек, гарантаваная праца, забясьпечаная старасьць. Гэта адсутнасьць трывогі за заўтрашні дзень. Добрая будучыня – гэта павага да чалавека і да ўсіх людзей. Гэта сьвет, дзе ўлада не крычыць, не хаміць, не зьневажае. Гэта сьвет, дзе беларускі грамадзянін можа вольна рабіць, купляць і прадаваць. Гэта сьвет, дзе шануюць сям’ю і працу, дзе ўлада выконвае свае законы, і ўсе роўныя перад законам. Гэта сьвет, дзе шануецца жыльлё чалавека, яго перапіска і ўнутраны сьвет. Гэта грамадзтва, дзе ветлівая паліцыя дапамагае людзям, дзе дзяржаўная медыцына ёсьць домам здароўя, а ня сродкам нажывы, дзе высокі ўзровень адукацыі ў школе, дзе людзкае тэлебачаньне без брыдоты і хлусьні. Гэта сьвет, які радуецца і ўсміхаецца. Гэта сьвет, дзе жыве сьветлая Беларусь. Гісторыя паказвае, што лёсам дзяржаваў, краінаў займалася і клапацілася невялікая колькасьць людзей – эліта грамадзтва. Ад іх, перш за ўсё, залежыць будучыня народа, на падтрымку якога яны разьлічваюць. Тут павінна стварацца, перш за ўсё, беларускае гуртаваньне і беларуская пэрспэктыва. І калі тут тое будзе – людзі падтрымаюць. Адсюль павінна зыходзіць разумная беларуская праца, асьвета, арганізацыя і змаганьне. 28 ліпеня 2013 г. Зянон ПАЗЬНЯК 31/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |