Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(26.07 – 03.08.2013) Упэўненасьць крымінальнікаў 26 ліпеня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала: “Турысты з Расеі выдаткуюць сёлета па-за межамі сваёй краіны звыш за 30 мільярдаў даляраў. Гэта сьцьвярджаюць апошнім часам расейскія экспэрты. Паводле іх, гэта на 13% больш, чым летась. Гэтую сытуацыю яны тлумачаць ростам узроўню жыцьця ў Расеі і адсутнасьцю страху за будучыню”. Наш камэнтар: У расейскіх “аналізах” найбольш цікавае гэта якраз высновы: наконт “росту ўзроўню і ўпэўненасьці ў будучыні”. Хто пабачыў, што творыцца ў Расеі, той разумее, што адбываецца непараўнальнае па маштабах ва ўсёй чалавечай гісторыі абрабаваньне крымінальна-кіруючай часткай грамадзтва ўласнай краіны і большасьці яе людзей. Алесь Хадасевіч Не «по лжі» толькі для сябе 3 жніўня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Аляксандр Салжаніцыін, сумленьне Расеі”. У артыкуле распавядаецца пра жыцьцё і творчасьць Салжаніцына. Згадваецца ягоны заклік да расейскага грамадзтва – “Жить не по лжи”. Наш камэнтар: Гучыць гэта ўсё прыгожа, але ёсьць “але”. Мы ведаем, што пісаў Салжаніцын пра Беларусь і Ўкраіну, не прызнаючы права сувэрэннага існаваньня за нашымі народамі, якіх ён лічыў малодшымі братамі “Вялікай Расеі”. Вось такое маскоўска-дысыдэнцкае “не по лжі”… Не «по лжі» толькі для сябе. Для іншых можна і «прілгнуть». Алесь Хадасевіч У Пхэньяне ваенны парад 27 ліпеня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла з Паўночнай Карэі. У Пхэньяне адбыўся ваенны парад з нагоды 60-й гадавіны заканчэньня Карэйскай вайны (1950-53). П. Карэя паказвала на парадзе мускулы, дэманстравала ракеты і шыхты гатовых на ўсё вайскоўцаў. Наш камэнтар: Менскія парады становяцца ўсё больш падобнымі на свае пхэньянскія адпаведнікі. Перад начальнікам мясцовага рэжыму і нешматлікімі гледачамі катаюць састарэлую расейскую ваенную тэхніку, а ў П. Карэі катаюць драўляныя балваны, размаляваныя пад балістыку. Але ёсьць значная сутнасная розьніца. Пхэньян прынамсі ваяваў 60 гадоў таму, ледзь не захапіў усю Карэю, разам з кітайцамі некалькі разоў пабіў амэрыканскую армію і ў выніку вайны застаўся ў перадваенных межах. А ў лукашызма на рахунку выключна паразы і правалы. Юрка Марозаў “Круглая дата” злачынцы 29 ліпеня 2013 г. славацкая газэта “SME” паведаміла з Рыма. Там некалькі дзясяткаў дэманстрантаў наладзілі пратэстную акцыю каля жылога дома, дзе адбывае пажыццёвы хатні арышт нацыстоўскі злачынец Эрых Прыбкэ. Афіцэр СС Прыбкэ камандаваў аддзелам, які расстраляў італьянскіх закладнікаў у 1944 г. Ён ніколі не раскаяўся ў сваіх дзеяньнях. Пасьля вайны ён уцёк у Аргентыну, але быў знойдзены і дэпартаваны ў Італію. У адным з інтэрв’ю ён заявіў, што “дзейнічаў супраць тэрарыстаў”. Сёлета Прыбкэ адзначаў у сваім арышце 100-ты дзень народзінаў. Калі дэманстранты ўбачылі чалавека з пляшкай шампанскага, які спрабаваў увайсьці ў дом з арыштантам, яны ідэнтыфікавалі яго як унука эсэсмана і пачалі штурхаць яго. Наш камэнтар: Той, хто нішчыць Беларусь, павінен ведаць, што беларусы знойдуць злачынцаў у любым канцы сьвету, будзе суд і адэкватнае пакараньне. Адзначаць “круглыя даты” беларусафобскія злачынцы таксама будуць у арышце. Народ нікога не забудзе. Юрка Марозаў Вычварэнцы вычвараюцца 1 жніўня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” апублікавала артыкул пад тытулам “Руская гарэлка цякла ракой па вуліцах Нью Ёрка”. Такім чынам блакітныя актывісты пратэставалі супраць прыняцьця расейскай Думай законаў па абмежаваньні прапаганды гомасэксуалізма. Многія підэр-бары ў ЗША ў той дзень не падавалі гарэлку. Наш камэнтар: Мы ня памятаем нічога падобнага ў ЗША ў часы войнаў Расеі супраць чачэнскага народу і супраць Грузіі. Гэта для збочаных ня мела значэньня. Цяпер вычварэнцы вычвараюцца, Масква на гэтым фоне ў вачах многіх людзей выглядае аазісам нармальнасьці. Але ўся гэтая карціна таксама збочаная і фальшывая. Алесь Хадасевіч 2 жніўня 2013 г. дацкая газэта “Berlingaske” напісала пра абнародваньне ў Лёндане засакрэчанага дакумэнта з 1982 г. Падчас візыту Маргарэт Тэтчэр у Бонн тадышні нямецкі канцлер Гэльмут Коль паведаміў ёй пра свой плян зьмяншэньня колькасьці туркаў у Нямеччыне на 50%, “бо цяперашнюю колькасьць немагчыма інтэграваць”. Наш камэнтар: Цяпер вядома, што любую колькасьць іншых народаў немагчыма інтэграваць, калі яны самы ня хочуць інтэгравацца. А ў 80-я гады праект Коля зусім ня быў рэалізаваны. У выніку некаторыя гарады Нямеччыны цяпер ужо сталіся выключна турэцкімі. Мільёны чужынцаў (зь нямецкімі пашпартамі ў кішэнях) кажуць, што гэта іхная зямля і г.д. Алесь Хадасевіч 3/8/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |