Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Казацкія злачынствы

У Польшчы мэмарыяльнымі мерапрыемствамі і публікацыямі адзначаецца 69-я гадавіна пачатку Варшаўскага паўстаньня 1944 года. Вядома, што Чырвоная армія стаяла на беразе Віслы і спакойна назірала, як немцы зьнішчаюць паўстанцаў і цывільных жыхароў горада. Такі быў загад маскоўскага палітбюро (пазьней стала модным звальваць усю адказнасьць выключна на Сталіна і ягоны “культ”). Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


Лібэралы радуюцца ўзбройваньню Масквы

3 жніўня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея ўзбройваецца на мільярды”. Апісваюцца працэсы мадэрнізацыі ўзбраеньняў у Расеі, разьвіцьцё яе ваенных праграм. Цікава, што рэдакцыя ўплывовай газэты нават не дапускае думкі пра сацыяльна-эканамічнае параўнаньне. У тым сэнсе, што абсалютная бальшыня насельніцтва расейскай імпэрыі існуе ў галечы, мільёны зь іх жывуць у трушчобах, пазбаўлены элемэнтарнай мэдычнай дапамогі, апусьціліся да жывёльнага ўзроўню. Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


Мясцовы “функцыянер”разгаварыўся

Можна нават сказаць, што “Остапа понесло”… Маецца на ўвазе выступ Андрэя Дзімітрыева на старонках газэты “Народная Воля” (нумар за 2.08.2013). Так, таго самага Дзімітрыева, які ярчэй за ўсіх засьвяціўся ў агентурным амплуа яшчэ на прыканцы 2010 года. Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


Помнік беларускага Праваслаўя

Нядаўні афіцыёзны апафэоз пад маркай 1025-годдзя хрышчаньня Русі, што разгарнуўся ў Менску, яшчэ раз прадэманстраваў спробу маскоўска-імпэрскіх структураў падаць усходнюю традыцыю хрысьціянства як “русскую веру” нашага народа. За ўсе сьвяткаваньні прагучалі роўна два слова па-беларуску, мясцовы экзарх Філарэт гукнуў пастве: “Са сьвятам!” Дзякуй, што называецца, і за гэта. Магло і двух слоў ня быць. Далей...

7/8/2013 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2013
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024