Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нядаўні афіцыёзны апафэоз пад маркай 1025-годдзя хрышчаньня Русі, што разгарнуўся ў Менску, яшчэ раз прадэманстраваў спробу маскоўска-імпэрскіх структураў падаць усходнюю традыцыю хрысьціянства як “русскую веру” нашага народа. За ўсе сьвяткаваньні прагучалі роўна два слова па-беларуску, мясцовы экзарх Філарэт гукнуў пастве: “Са сьвятам!” Дзякуй, што называецца, і за гэта. Магло і двух слоў ня быць. Нават начальнік мясцовага прамаскоўскага рэжыму патрабаваў з тэлевізара “правесьці рэформы” у РПЦ. Найбольш цікавай часткай гэтага спіча было ягонае папіканьне РПЦ за разбудову надта вялікіх царкоўных будынкаў. Тыя, што ёсьць, сапраўды, стаяць амаль пустыя. Пару разоў на год каля іх зьбіраюцца натоўпы людзей, каб “асьвяціць прадукты пітанія” і ўсё. А абслугоўваньне вялікіх будынкаў РПЦ павінна несьці на сябе дзяржава. Вось рэжым і гукае пра спыненьне бацюшкамі манумэнтальнай дзейнасьці. У многіх месцах нашай краіны паўсталі за апошнія 20 гадоў новыя будынкі РПЦ. Усе яны выкананы ў адпаведнасьці з штучнымі канонамі чужой нам расейскай архітэктуры. Бальшыня зь іх пабудаваны паводле ўзораў такзваных “мураўёвак”, некаторыя дык і наўпрост адлюстроўваюць архітэктурны вобраз растова-суздальскай школы 12-14 стагоддзяў. Людзі ўжо сапраўды ня ведаюць, як выглядала сапраўдная праваслаўная архітэктура ў Беларусі. Хаця яркія ўзоры яе служаць нашаму народу і дагэтуль. Напрыклад, прыгожая царква Сьвятой Ганны ў Стоўбцах. Храм быў пабудаваны ў 1825 годзе па фундацыі князя А. Чартарыйскага. Гэта аднанэфны (зальны) храм з прыгожым тагачасным іканастасам. Строгі фасад зь ясным рытмам пілястраў дасьледчыкі вызначаюць як ўзор класіцыстычнага стылю. Але, на наш погляд, увагнутыя бакавыя грані верхняга яруса фасада – гэта водгук дынамікі барока. Ніякога Растова і Суздаля, агульнаэўрапейская, заходняя нэакласічная традыцыя – вось што такое беларускі праваслаўны храм нават праз 30 гадоў расейскай акупацыі Беларусі! Небясьпеку гэтай стылёвай незалежнасьці добра разумелі акупанты. Набліжаліся пагром нацыянальнай архітэктурнай традыцыі, выгнаньне з царквы беларускай мовы, татальная русіфікацыя Праваслаўя ў Беларусі. Гэты антыбеларускі рэжым РПЦ дзейнічае дагэтуль. Як бачым, вынікам яго зьяўляецца глыбокі духоўны крызіс у Царкве ўсходняй традыцыі, раўнадушнасьць да рэлігіі гэтай часткі нашага грамадзтва, пагроза дэмаралізацыі. Зрэшты, такое пачынаецца паўсюль, дзе разгортваецца палітыка русіфікацыі і ліквідацыі нацыянальнай культуры і традыцыі. У вызваленай Беларусі гэтая злачынная палітыка будзе спынена. Валеры Буйвал 7/8/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |