Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лібэралы радуюцца ўзбройваньню Масквы

3 жніўня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея ўзбройваецца на мільярды”. Апісваюцца працэсы мадэрнізацыі ўзбраеньняў у Расеі, разьвіцьцё яе ваенных праграм. Цікава, што рэдакцыя ўплывовай газэты нават не дапускае думкі пра сацыяльна-эканамічнае параўнаньне. У тым сэнсе, што абсалютная бальшыня насельніцтва расейскай імпэрыі існуе ў галечы, мільёны зь іх жывуць у трушчобах, пазбаўлены элемэнтарнай мэдычнай дапамогі, апусьціліся да жывёльнага ўзроўню. А імпэрскае начальства ў той самы час выдаткоўвае мільярды сродкаў на ўзбраеньне і падрыхтоўку да вайны (усе ведаюць, што значная частка гэтых сродкаў раскрадаецца і марнуецца).

Аднак журналіст урэшце зьвяртаецца да мясцовага адмыслоўца па ваенных справах і абароне нацыянальных інтарэсаў ды сувэрэнітэту Нарвэгіі. Ён пытаецца ў дасьледчыка нарвэжскага НДІ Абароны Уна Хаквога: “Ці Нарвэгіі трэба баяцца ўзбройваньня Расеі?” Абарончы дасьледчык бадзёра адказвае: “Мадэрнізацыя будзе весьці да таго, што Расея атрымае лепшыя ваенныя здольнасьці, але гэта можа быць станоўчым для Нарвэгіі. Там робіцца акцэнт на звычайныя ўзбраеньні, а гэта можа ўзмацніць перашкоды для выкарыстаньня атамнай зброі. У дадатак цяперашні працэс мадэрнізацыі абарончай структуры і матэрыялаў можа адкрыць пэрпэктыву для супрацоўніцтва”.

Ну, як вам “экспэрты” з нарвэжскай “абаронкі”? Вось да чаго даводзіць лібэральная дэмаралізацыя грамадзтва. Вось у што ператварылася некалі магутная і ваяўнічая нарманская нацыя. Пакуль нарвэжцы занятыя роўнасьцю збачэнцаў і ўладкаваньнем на сваёй зямлі сотняў тысячаў экзатычных халяўшчыкаў, іхная “абаронка” шчыра і публічна радуецца татальнаму ўзбраеньню маскоўскага монстра. Такое ўражаньне, што прыстойныя асобы – рэдкая зьява ў заходніх элітах (добра аплочаных з народнай казны): яны ці праставатыя па вызначэньню, ці надта хітрыя (хітрасьцю Чэмбэрлена, які ў 1938 г. “абхітрыў” Гітлера), а можа на караню скупленыя той жа Масквой.
Крыніца: http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Russland-ruster-opp-for-milliarder-7269531.html#.Uf55SXtr1wc

А зрэшты такое ўжо было ў іхнай новай гісторыі. Калі Гітлер напаў на Нарвэгію (красавік 1940 года), эліты краіны таксама займаліся дэмагогіяй і актыўным рэлаксам. Напрыклад, міністар абароны быў на сваёй дачы па-за Ослам. Ён пачуў пра высадку нямецкага дэсанту з радыёнавінаў. Потым выскачыў на вуліцу дачнага паселішча і доўга бегаў там з крыкамі: “Таксі! Таксі!” Добра, што маладыя жаўнеры і афіцэры нарвэжскай арміі не разгубіліся ды не сталі чакаць, пакуль начальства прыедзе з нядзельнага рэлаксу. Яны адкрылі агонь па агрэсарах.

Гніеньне элітаў – адна з прыкмет эўрапейскага лібэралізму.

Ян Булыга

7/8/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2013
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024