Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Польшчы мэмарыяльнымі мерапрыемствамі і публікацыямі адзначаецца 69-я гадавіна пачатку Варшаўскага паўстаньня 1944 года. Вядома, што Чырвоная армія стаяла на беразе Віслы і спакойна назірала, як немцы зьнішчаюць паўстанцаў і цывільных жыхароў горада. Такі быў загад маскоўскага палітбюро (пазьней стала модным звальваць усю адказнасьць выключна на Сталіна і ягоны “культ”). Ня ўсе ведаюць (а ведаць трэба), што дзікімі рэпрэсіямі супраць варшавянаў уславіліся ня толькі нямецкія эсэсаўцы і гестапаўцы. У Варшаве лютавалі і “русскіе парні” з казацкіх батальёнаў пад стратэгічным нямецкім камандаваньнем (яны на фота “беседуют” зь нямецкімі афіцэрамі). Фашыстоўскія казакі актыўна ваявалі на баку немцаў. Іх выкарыстоўвалі як майстроў па зьверствах у барацьбе супраць партызанаў і ў зьнішчэньні мірнага насельніцтва ў Італіі і Югаславіі. Было гэтых монстраў да 200 тысячаў. А. Салжаніцын, а за ім уся лібэральная Масква прысьвяцілі гэтым “казачкам” прачулыя эпітафіі, папікаючы амэрыканцаў і брытанцаў за тое, што тыя выдалі “нявінныя ахвяры” саветам і тыя накіравалі іх у ГУЛАГ. Зразумела, што хаўрусьнікі зрабілі няслушна. Трэба было аддаваць расейскіх злачынцаў пад амэрыканскія і брытанскія трыбуналы (якія ў 1945 г. сурова каралі злоўленых нацыстоўскіх садыстаў). Але й ня трэба рабіць з “казачкоў” сьвятых пакутнікаў. Яны пралілі рэкі крыві. У Беларусі казацкія атрады пад нямецкім камандаваньнем спалілі шмат вёсак і пасеклі шашкамі шмат нашых людзей. Мы не забудзем пра гэта, пра расейскае зьнішчэньне нашага народу з абодвух бакоў. Наперадзе высьвятленьне праўды аб гэтай трагічнай старонцы нашай гісторыі. Валеры Буйвал 7/8/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |