Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(03.-09.08..2013) І пад пальмамі, і пад соснамі… 3 жніўня 2013 г. бэльгійская газэта “De Standaard” напісала, што лідэр апазыцыі ў Зімбабвэ Морган Цвангірай будзе байкатаваць новы ўрад пасьля таго, як прэзыдэнт Мугабэ сфальшаваў вінікі чарговых выбараў. Наш камэнтар: Зімбабвійскаму Саннікаву-Мілінкевічу неабходна патлумачыць, што трэба было байкатаваць фальшывыя выбары дыктатуры. Цяпер байкатаваць урад позна. Падстаўныя псэўдаапазыцыянэры аднолькавыя і пад пальмамі і пад соснамі: спарынг-партнёры вядуць дыктатуру да “элегантнай перамогі”. Алесь Хадасевіч У “чахотку і Сібір” 3 жніўня 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала: “На словах ёсьць непахісная гатоўнасьць Украіны пайсьці па шляху на Захад. Аднак сапраўдных рэфарматарскіх крокаў няма. Чаго сапраўды хоча прэзыдэнт Януковіч, тое слаба праглядаецца”. Наш камэнтар: Урэшце прагучаў скэптычны тон у заходняй газэце. А то яны так радаваліся, што падчас сьвятаў 1025-годдзя хрышчаньня Русі ў Кіеве “адносіны паміж Пуціным і Януковічам былі прахалоднымі”. Адносіны якія былі, такія й засталіся: адносіны паміж гаспадаром і паднявольным васалам, якога на кіеўскі сталец паставіла Масква. Беларусам добра вядома, што пакуль у краіне прамаскоўскі рэжым, датуль рэформных крокаў ня будзе. І шлях будзе не на Захад, а ў адваротным накірунку – у “чахотку і Сібір”, як пісаў рускі класік. Алесь Хадасевіч 3 жніўня 2013 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” паведамілі пра рассьледваньне трагедыі ў Эгіпце. Маладая чэшская сям’я павячэрала ў рэстаране ў папулярным курорце Хургада. Раніцай бацька прачнуўся ад болю ў страўніку і знайшоў мёртвымі сваю жонку і малую дачку. Ускрыцьце паказала, што маці і дачка памерлі ад моцнага яду. Іх атруцілі. Наш камэнтар: Паўтараецца тое, што было ўжо ня раз. У чужой краіне, фактычна, ідзе вайна, тым больш грамадзянская вайна з выразным рэлігійным акцэнтам. Загінулі і паранены сотні людзей, на вуліцах гарадоў льецца кроў. А натоўпы эўрапейцаў, паверыўшы балбатлівай рэкламе, накіроўваюцца ў гэтую краіну, каб камфортна адпачываць і купацца, знаёміцца з экзатычнай кухняй. Гэта ж, маўляў, курорт, мы тут ні пры чым… І вось спроба паралельнага існаваньня ў прасторы і часе прывяла да бяды. Юрка Марозаў Палова праўды 6 жніўня 2013 г. дацкая газэта “Berlingske” апублікавала некалькі фота на тэму і зьвярнулася да чытачоў з пытаньнем: “Ці ты памятаеш пра Хірасіму?” Наш камэнтар: Мяркуем, што трэба заўсёды ў дадатак задаваць пытаньне “Ці памятаеш ты пра злачынствы японскай ваеншчыны?” і публікаваць адпаведныя фота. Нагадаем, што толькі азіятаў японцы падчас ІІ Сусьветнай вайны забілі 7 мільёнаў. Загінулі таксама сотні тысячаў амэрыканскіх, брытанскіх і нідэрляндскіх вайскоўцаў у баях супраць японцаў і ў лягярох для ваеннапалонных. Казаць трэба гістарычную праўду ў поўным аб’ёме. Юрка Марозаў Важнасьць ліквідацыі злачыннай фігуры 8 жніўня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter”, спасылаючыся на агенцыю Аль-Джазіра, паведаміла, што паўстанцы атакавалі картэж, у якім ехаў прэзыдэнт Асад. Асад не пацярпеў. Рэжымнае тэлебачаньне паказала Асада жывым і здаровым і заявіла, што атакі на яго не было. Аль-Джазіра заявіла, што мае здымкі гэтага эпізода. Наш камэнтар: Сірыйскія паўстанцы падбіраюцца да самога дыктатара. Яны разумеюць важнасьць ліквідацыі ключавой фігуры. Юрка Марозаў Сталінізм – не музэй, а рэчаіснасьць жыцьця 9 жніўня 2013 г. дацкая газэта “Politiken” апублікавала рэпартаж аб наведваньні сваім журналістам горада Горы ў Грузіі. Журналіст апісвае помнік і музэй Сталіна, згадвае пра гісторыю і г.д. Наш камэнтар: Адчуваецца шчыры інтарэс датчаніна і яго чытачоў да сталінскай экзотыкі. Розны ў нас досьвед з гэтым усім. Для беларусаў дагэтуль сталінізм – не музэйная зьява, а рэчаіснасьць жыцьця. Непасрэдныя “выдвіжэнцы” сталінскай эпохі, якія валодалі імпэрыяй (як А. Грамыка), ужо не жывуць. Але іхныя наступцы, вучні і пасьлядоўнікі дагэтуль душаць наш народ. І трэба, урэшце, пазбавіцца ад гэтага ардынскага іга. Алесь Хадасевіч 13/8/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |