Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расправа –“дзейнічаюць, як акупанты…”

З Расеі ў Беларусь прышла свіная чума. Пошасьць вельмі лёгка пранікла праз мяжу, якой у прынцыпе не існуе, якую ніхто не ахоўвае і не кантралюе. Апошнія 20 гадоў прамаскоўскі лукашэнкаўскі рэжым сьцьвярджаў, што менавіта такое становішча на мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй зьяўляецца гарантыяй нашага прагрэсу і квітненьня. Чума прышла з Расеі разам з атручанымі кармамі. Рэжым і яго спэцыяльныя службы не прызнаюць сваёй віны ў гэтай катастрофе. Яны робяць выгляд, што адбываецца нешта гэткае лакальнае і малаважнае для ўсяго нашага грамадзтва.

Пра “лакальнасьць” ва ўнісон з рэжымам засьпявалі і флагманы мясцовых “дэмСМІ” – газэта “Нар. Воля” і Радыё Свабода. Першая паспачувала сялянскім пажылым жанчынам, якія цяпер ня будуць займацца сьвінагадоўляй. Рад. Свабода сабрала ў студыі эканаміста М. Залескага і культуролага-кулінара С. Харэўскага ў рубрыцы “Свабода без гальштукаў”. Дыскусію ў сваёй звычайнай манеры вёў журналіст В. Ракіцкі. “Звычайная манера” – гэта тэарэтызаваньне з элемэнтамі схаластыкі на вельмі канкрэтную тэму. А калі сказаць прасьцей, то перадача была накіравана на тое, каб у сьвядомасьці беларусаў зьменшыць маштабы народнай бяды, перавесьці гаворку і думаньне ў сфэру, адцягненую ад рэчаіснасьці. Для гэтага ёсьць шмат навукападобных словаў і выразаў. Для гэтага выкарыстоўваецца спосаб гаварэньня не пра галоўнае, не пра сутнаснае, а пра другаснае і пабочнае.

Найбольш глыбака і лагічна выказваўся эканаміст М. Залескі. Менавіта ён сказаў, што “мясцовыя ўлады дзейнічаюць, як акупанты”. І на працягу перадачы штораз спрабаваў вярнуць гаворку да драматычнай канкрэтыкі. У цэлым яму гэта не ўдалося. Два іншыя пэрсанажы зрабілі ўсё, каб людзі канчаткова заблыталіся ў тым, што зь імі адбываецца, і не зразумелі, што ёсьць галоўным.

Сьляпымі журналістаў “дэмСМІ” не назавеш. Усё яны цудоўна бачаць і разумеюць. Але, відаць, такое рэдакцыйнае заданьне яны атрымалі і ўзяліся ратаваць ад адказнасьці антынародны рэжым. Першы прыёмчык для гэтага паратунку – згаданая намі “сацыяльна-эканамічная лакалізацыя” няшчасьця. Ды справа ж не ў “бабе Мані”, якую цяпер пазбавілі задавальненьня гадаваць сьвнічо. Пажылыя кабеты ў прыватнасьці і беларускія сем’і ў цэлым гадавалі і прадавалі сьвіней перш за ўсё для таго, каб мець грашовы прыбытак. На гэтыя грошы яны куплялі дзецям кватэры ў гарадах, аплочвалі ім вучобу ў ВНУ і пражываньне на кватэрах. Сьвінагадоўля была надзейным структурыраваным тылам для сотняў тысячаў і нават мільёнаў людзей. Цяпер рэжым цалкам зьнішчае гэты тыл. Людзі застаюцца з пустымі рукамі і ўжо ня змогуць дазволіць сябе вучобу, пражываньне ў гарадах, паўнавартаснае харчаваньне і грашовы прыбытак. Разбураецца ня проста адна з галінаў народнай (у самым поўным сэнсе гэтага слова) гаспадаркі, а аснова асноваў забясьпечанага матэрыяльнага існаваньня значнай часткі беларускага грамадзтва, некалькіх пакаленьняў грамадзтва, якія суіснуюць і падтрымліваюць адно аднаго. Гэтая бяда ёсьць унівэрсальнай, а не лакальнай для беларускага народа. Калі параўноўваць, то падобнае было б, калі б в’етнамцам і лаосцам улады ўзялі б і забаранілі вырошваць рыс. І справа ж тут не ў кулінарных прыярытэтах пэўнага народанасельніцтва. Рэжым наносіць сакрушальны і падступны ўдар па ўсяму беларускаму грамадзтву.

Задача акупанцкага рэжыму — давесьці як мага болей беларускіх сем’яў да галечы, пазбавіць іх ня проста прыбыткаў і маёмасьці, але элемэнтарных пэрспэктываў чалавечага існаваньня. Пазбаўленыя ўсяго людзі атрымаюць рэжымную прапанову пакарыстацца неіснуючай мяжой “союзного государства” і ехаць з сем’ямі “возрождать Россію”. На пустуючае месца рэжым будзе засяляць мільёны кітайцаў і маскоўскай мафіі з прыблудамі.

Трэба прызнаць, што антынародны рэжым дзейнічае ў рамках тэмы зьнішчэньня даволі шчыра і галосна. І пра кітайцаў і пра маскоўсцаў праекты ўжо абнародваны. Не разумець іх сэнсу можа толькі зусім недалёкі і інфантыльны чалавек. Шчыра сказана і прынята адміністрацыйнае рашэньне таксама і аб тым, што гадаваць сьвіней беларускім сем’ям забараняецца назаўжды. Пад злачынства мабілізавана структура розных балбатуноў, якія тлумачаць нам мэтазгоднасьць і карысць гэтай палітыкі.

Нагадаем, што такога маштабнага “раскулачваньня” беларускіх сем’яў не было роўна 50 гадоў. Старэйшыя людзі памятаюць, як на загад Хрушчова было забаронена трымаць хатнюю жывёлу ў прыватным сэктары ў гарадах і мястэчках, а таксама да мінімуму абмяжоўвалася дазволенае пагалоўе ў вёсках. Дагэтуль памятны плач жанчын, у якіх з падворкаў саветы забіралі каровак. І вось толькі беларусы наладзілі сваё жыцьцё, пачалі разьвівацца, як вярнулася старая акупанцкая практыка. І марнымі ёсьць разважанкі наёмных схаластаў аб тым, што “няма сьвініны, будзем есьці ялавічыну і птушку”. Усё ўжо зразумела, у рэжыма знойдуцца спосабы і на кароў і на курэй. Беларусу ня будзе спакою на сваёй зямлі, пакуль на ёй гаспадараць найміты маскоўскіх каланіялістаў. Вырашэньне пытаньня (якое некаторымі падаецца як “кулінарнае”) можа быць толькі палітычным.

Ян Булыга

13/8/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2013
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024