Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аб эпідэміі афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі

(Заява)

Цяжкае становішча ўзьнікла для людзей у Беларусі ў сувязі з успышкай эпідэміі афрыканскай чумы сьвіней (АЧС). У 2007 годзе чума пачалася ў Расеі, пашырылася на ўсю эўрапейскую частку РФ і адтуль у пачатку 2013 г. была завезена ў Беларусь.

Рэжым Лукашэнкі не зрабіў патрэбных захадаў (як гэта зроблена, напрыклад, на Украіне), каб засьцерагчы Беларусь ад пранікненьня эпідэміі з Расеі, не падрыхтаваў ветэрынарныя і гаспадарчыя службы да хуткай, энэргічнай і эфэктыўнай ліквідацыі магчымых вогнішчаў афрыканскай сьвіной чумы. Калі вясной 2013 года першыя такія вогнішчы нечакана зьявіліся на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці, рэжымныя ўлады засакрэцілі падзею і абмежаваліся недастатковымі мерамі прафілактыкі. У выніку АЧС хутка распаўсюдзілася па ўсёй паўночнай Беларусі ў Горадзенскай, Менскай і Віцебскай вобласьцях, частцы Магілёўскай і Берасьцейскай вобласьцяў. Узьнікла рэальная небясьпека распаўсюду эпідэміі на ўсю тэрыторыю Беларусі, што можа прывесьці да страты ўсяго пагалоўя сьвіней у краіне і да разбурэньня сьвінагадоўлі як галіны гаспадаркі, паколькі АЧС ня лечыцца, і адзіным мэтадам спыненьня эпідэміі ёсьць бяскроўнае вынішчэньне і спаленьне пагалоўя.

Эпідэмія афрыканскай сьвіной чумы, якую завезьлі з Расеі і распаўсюд якой дапусьціў аўтарытарны рэжым, найбольш даткліва б’е па індывідуальных гаспадарках, па ўсіх сельскіх беларусах. Але гэта ёсьць таксама ўдар па сотнях тысячаў беларускіх сем’яў, якія жывуць у гарадах і трымаюцца за кошт сьвінагадоўлі. Гэта ёсьць удар па ўсяму нашаму народу. Разам з вынішчэньнем беларускай мовы і нацыянальнай культуры антыбеларускі рэжым пачаў разбураць матэрыяльную базу існаваньня нашых людзей. Гэтыя ўлады паводзяць сябе з народам, як акупанты

Дзеля ліквідацыі эпідэміі АЧС неабходна найперш тэрмінова зачыніць мяжу з Расеяй, якая цяпер зрабілася пастаяннай крыніцай афрыканскай сьвіной чумы. Неабходна выставіць санітарныя кардоны і пабудаваць ўздоўж мяжы мэталёвы плот у месцах міграцыі дзікіх жывёл.

Неабходна арганізаваць дзяржаўную сістэму ветэрынарнага кантролю, адпаведную надзвычайнай сытуацыі ў сувязі з эпідэміяй АЧС. Меры па спыненьні эпідэміі мусяць быць хуткія, радыкальныя і тэхналягічна дакладныя, насельніцтва павінна быць шырока інфармавана, людзям гарантавана кампэнсацыя страт.

Мы мусім канстатаваць, што рэжым улады, які дапусьціўся да эпідэміі, ня ў стане забясьпечыць высокі тэхналягічны ўзровень барацьбы з АЧС, ня здольны перакрыць мяжу з Расеяй і спыніць распаўсюд эпідэміі. Эпідэмія пашыраецца, нясе вялікія няшчасьці беларусам.

На парадку дня стаіць пытаньне аб пераменах ва ўладзе. Толькі ўлада, якая зыходзіць з інтарэсаў сваёй нацыі, здольна ратаваць народ і грамадзтва ад няшчасьцяў, якія пагражаюць народнаму існаваньню.

11 жніўня 2013 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13/8/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2013
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024