Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Перасьледуюць хрысьціян у Іране і ў Эўропе 21 жніўня летувіская газэта “Respublika” апублікавала артыкул пад тытулам “За распаўсюд Бібліі хрысьціяніна ў Іране асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі”. Вось гэты артыкул : Мужчына, які перайшоў з іслама ў хрысьціянства, асуджаны ў Іране на дзесяць гадоў пазбаўленьня волі за тое, што распаўсюджваў кнігі Бібліі. Ватыканская прэсавая служба, абапіраючыся на мясцовыя навіны, паведаміла, што суд у Тэгэране прызнаў яго вінаватым у тым, што ён “наносіў шкоду дзяржаўнай бясьпецы”. Паводле дакумантаў працэсу, мужчына прызнаў, што распаўсюдзіў 12000 кніг Бібліі кішэннага фармату. Акрамя таго, Магамэд Хадзі Бардбар пасьля прыняцьця хрышчаньня зьбіраў у сваёй кватэры іншых вернікаў на малітву, чым таксама парушыў іранскія законы. Паліцыя знайшла ў кватэры мужчыны 6000 кніг Бібліі і іншую хрысьціянскую літаратуру. Праваабарончыя хрысьціянскія арганізацыі крытыкуюць узмацненьне ціску на хрысьціян у Іране, якія перайшлі ў хрысьціянства зь ісламу. Respublika.lt, Eltos inf. Пераклаў з летувіскай В. Буйвал Крыніца: http://www.respublika.lt/lt/naujienos/pasaulis/nusikaltimai_ir_nelaimes/krikscioniui_irane_uz_bibliju_dalijima_skirta_10_metu_laisves_atemimo_bausme/ Многія людзі ў хрысьціянскіх краінах даўно задаюцца пытаньнямі аб мільёнах імігрантаў, якія запаўняюць сабой гарады Эўропы. Экзоты (якія маюць свае айчыны) атабарваюцца ў Эўропе цэлымі разгалінаванымі кланамі, жывуць аўтаномна, зусім ня думаюць інтэгравацца ў мясцовыя грамадзтвы. Яны будуюць свае цэнтры, мячэці, многія зь іх не хаваюць сваёй нянавісьці да ўсяго хрысьціянскага і эўрапейскага. Лібэральныя гаспадары эўрапейскіх дэмакратый абвяшчаюць фашыстамі ўсіх, хто пратэстуе супраць гэтага этнічнага цунамі, якое пагражае нашай цывілізацыі. Людзей звальняюць з працы за крыжык на шыі. Мясцовыя ўлады забараняюць выявы Крыжа і Хрыста ў публічных месцах, бо, маўляў, “гэта зьневажае мясцовых мусульманаў”. Людзі пытаюцца: а дзе ж парытэт узаемных адносінаў? Які там парытэт! Штодня з усходніх краін паступаюць зьвесткі аб расправах над хрысьціянамі, разбурэньні касьцёлаў, блюзьнерствах над хрысьціянскімі сьвятынямі. Ня бачна канца лібэральнай дэмагогіі і экзатычнаму дзікунству. Вось што павінна было б зрабіцца прыярытэтнай праблемай для заходніх грамадзтваў, а не “правы гомасэксуалістаў” ды іншае збачэнства. Сяргей Камароўскі 23/8/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |