Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фронтаўцы аднавілі 100 крыжоў у Курапатах

talaka2408-030.JPG
24 жніўня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты прышлі ў Курапаты, каб ахвярнай працай адзначыць набліжэньне Дня Незалежнасьці роднай Беларусі. 35 чалавек працавалі з самай раніцы, добраўпарадкаваючы тэрыторыю Народнага Мэмарыяла. На працягу дня людзі замянілі старыя крыжы на Крыжовай алеі на новыя. Усталяваныя 100 новых крыжоў – гэта чарговы этап стварэньня Народнага Мэмарыяла. Адметнасьцю гэтай талакі быў удзел патрыятычнай моладзі, якая імкнулася выконваць самыя цяжкія працы.

Пасьля заканчэньня працы людзі сабраліся пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам каля вялікага Крыжа Пакутаў. Выканаўчы сакратар Управы КХП-БНФ сп. Алесь Чахольскі павіншаваў усіх з Днём Незалежнасьці. Быў заслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ, — “Дваццаць пяты жнівень” (публікуецца). Людзі гукалі “Жыве Беларусь!” На прыканцы ўсе засьпявалі беларускі гімн “Магутны Божа”.

Удзельнікі талакі з цяжкасьцю адшукалі “шыльду”, прыбітую ўчора да дрэва падпалкоўнікам Кузняцовым. Усіх уразіла ўчорашняя дзіўная зьява, каля 15 журналістаў сабраліся вакол некалькіх асобаў, што далучылася да прафанатараў Кузняцова-Раманоўскага, каб асьвятляць прыбіваньне “таблічкі” да дрэва ў Курапацкім лесе. Ад гэтага ва ўсіх засталося адчуваньне недарэчнасьці і марнасьці.

Розныя памятныя таблічкі некаторыя людзі прыносяць у Курапаты літаральна ў кішэні, вешаюць на дрэвы ці крыжы. Гэта ня ёсьць грамадзкая падзея. А тут прымацавалі таблічку на елку – і 15 узбуджаных журналістаў робяць нейкі выкляд. У чым справа? — пытаюцца маладыя. — Чаму трэці раз гэтыя маскоўскія людзі лезуць у Курапаты і хочуць прышпіліць да Курапатаў загіблых польскіх афіцэраў, калі вядома што парэштак іхных тут ня знойдзена і дакумэнтальных зьвестак пра іх тут няма? Палякі ж гэтым не займаюцца. Чаго так упарта лезе Масква?

Пытаньне па сутнасьці і адказаць можна коратка: Каб шляхам фальсіфікацыі і стварэньнем шуму ў СМІ пераарыентаваць у сьведамасьці людзей Курапаты (як помнік расейска-бальшавіцкага генацыду) на месца зьнішчэнья польскіх афіцэраў з катыньскага сьпісу. Гэтым самым усё заблытаць, перакуліць сутнасьць Курапатаў ды яшчэ сутыкнуць беларусаў з палякамі. Тут праглядваецца тыповае думаньне канторы з Масквы з дасканалым веданьнем польскай мэнтальнасьці. Упартасьць падпалкоўніка Кузьняцова і яшчэ пару асобаў тым і тлумачыцца. Вешаньне таблічкі на елку ніякая ні падзея, але прафанатары зьбіраюць пад гэта 15 журналістаў і пачынаюць вэрхал у СМІ.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ

24 жніўня 2013 г.

talaka2408-030.JPG

talaka2408-004.JPG

talaka2408-005.JPG

talaka2408-011.JPG

talaka2408-016.JPG

25/8/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2013
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024