Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальшывая ілюстрацыя

Выпадковая сустрэча з адным менскім выданьнем школьнага падручніка выклікала ў мяне ўспаміны пра даўні фэномэн пад назовам “русская школа в БССР”. Паўстагоддзя таму беларускія малодшыя школьнікі пачыналі сістэматычнае азнаямленьне з нібыта “велікім і могучім, благоуханным” у падручніку, які называўся “Родная речь”. Не “Русскій язык”, а менавіта так… Дагэтуль мне памятаюцца галасы аднакласьнікаў, якія гукаюць чужыя словы: “Заўтра будзет “Радная рэч…” На вокладцы той кніжкі была зьмешчана “карцінка”: краявід з ціхамірнай рачулкай і танюсенькімі бярозкамі. Ужо пазьней, чытаючы кнігі па гісторыі мастацтва і наведваючы галерэі, я даведаўся, што “карцінкай” было абрана бясконца лірычнае і прыгожае па каларыту палатно Ісака Левітана (1860-1900) “Залатая восень”. Маскоўскія русіфікатары савецкай дзятвы (падручнік быў разьлічаны на ўсе саюзныя рэспублікі) абралі менавіта гэты твор як сымвал Расеі, “русского духа” і “родной речі”. Маўляў, вось у ім выказана ўся таямнічая руская душа. Ніхто тады нікому не тлумачыў, што ў якасьці “русского духа” ілюстратары вынесьлі на вокладку рэпрадукцыю карціны пэндзля местачковага габрэя з летувіскіх Кібартаў. Таленавіты мастак стварыў больш за тысячу твораў, жывучы ў Маскве, і сапраўды далікатна перадаў настроі прыроды. Але ўвесь час яго перасьледвала царская адміністрацыя, патрабуючы высяленьня за “рысу аседласьці”. Афіцыёзныя зьдзекі спрычыніліся да таго, што Левітан рана сышоў у магілу. Але ніхто не распавёў нам пра гэта.

Новы падручнік для 10 класа ад мінадукацыі РБ называецца цяпер больш непасрэдна – “Русский язык”. Зразумела, што гэтая матэрыя зьяўляецца галоўнай у пэдсістэме лукашызму, ніхто гэта не аспрэчвае. Вынікі гэтага прыярытэту назіраюцца ва ўсім нашым грамадзтве, асабліва ў маладым пакаленьні: шырокая распаўсюджанасьць дзікай маскальскай лексікі, крайняя беднасьць слоўных вобразаў, падзеньне адукацыйнага ўзроўню. Вось што значыць, калі замест роднай мовы татальна навязана “родная речь”.

Менскія русіфікатары абралі для падручніка сваёй “речі” адмысловую “карцінку” мясцовага паходжаньня. Ісак Левітан для іх недастаткова рускі. Яны ляпнулі на вокладку рэпрадукцыю карціны пад тытулам “Каложа” (зноў жа нічога не тлумачачы дзецям і іхным бацькам). Краявід намаляваны класікам беларускага жывапісу, ярчэйшым мастаком сучаснасьці Віталем Цвіркай (1913-1993). У ім адлюстравалася бліскучасьць мастацкага бачаньня беларускай спадчыны, нашай духоўнай гісторыі. Барысаглебская (Каложская) царква XII cтагоддзя на беразе Нёмана на ўскраіне Горадні – адзін з сымвалаў вечнай Беларусі. І вось гэты мастацкі вобраз штучна і нахрапіста прылеплены прыслужнікамі чужынцаў у якасьці стэрэатыпнага ўвасабленьня іхнай “родной речі”.

Зроблена сякерна, нахабна, як і ўсё ў злачыннай палітыцы русіфікацыі.

Валеры Буйвал

1/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024