Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Крамлёўскі дэмакрат Нямцоў за таварыша Пуціна На працягу 90-х – 2000-х гадоў “выдатны расейскі дэмакрат” Б. Нямцоў рэгулярна зьяўляўся ў Беларусі, каб на мерапрыемствах мясцовай псэўдаапазыцыі прадстаўляць “рускую дэмакратыю”. Ён жа сустракаў Лябедзьку, Саннікава і падобных у Маскве, дзе тыя прадстаўлялі “беларускую дэмакратыю”. З часам, аднак, шмат каму стала зразумела, што Нямцоў мітусіцца па камандзе Крамля-Лубянкі і забясьпечвае “апазыцыйнае прыкрыцьцё” імпэрскай экспансіі супраць Беларусі. Яго надоўга адсунулі ў тылы. Але вось адбыўся піратэхнічны эфэкт на тэму перасьледу “беларускім ўладамі” начальства расейскага “Уралкалія”, на сцэне загучалі маналогі пра чарговы “канфлікт паміж Менскам і Масквой”. Выпусьцілі ў сьвятло рампы і «народнага артыста» Нямцова. Вось што ён заявіў (паводле сайта Хартыі-97): На белорусского правителя нужно завести уголовное дело, считает российский политик. Спэцапэрацыя Масквы па ліквідацыі чарговай групы алігархаў падаецца Нямцовым як самастойнае (нават бунтарскае) дзеяньне менскага васала Масквы. Людзям, здольным на думаньне, зразумела, што Масква ня хоча паўтарэньня справы Хадаркоўскага-Лебедзева, якая дагэтуль шуміць у сьвеце. Крэмль вырашыў павесіць справу “Уралкалія” на васальнага “белорусского лідера”. Да таго ж Нямцоў з “апазыцыйна-дэмакратычным” імпэтам абвяргае відавочнае: што эканамічныя праблемы краіны зьвязаны з дзеяньнем расейскіх алігархаў. Ён спадзяецца, што беларусы павераць не сваім вачам і свайму досьведу, а яму – “рускаму дэмакрату”, які патрабуе расшукваць Лукашэнку. Але беларусы ўжо наглядзеліся на маскоўскіх дэмфокусьнікаў і навучыліся бачыць мэханізм іхных фокусаў. Янка Базыль 7/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |