Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(26.08 – 31.08.2013) Cупраціўляюцца пошасьці 26 жніўня 2013 г. італьянская газэта “Corriere della Sera” паведаміла з Францыі. Мэр мястэчка Бален на поўдні Францыі Мары-Клод Бампар адмовілася рэгістраваць гомасэксуальны шлюб, абгрунтоўваючы сваё рашэньне справай сумленьня і хрысьціянскай веры. Пара гомасэксуалістаў зьвяртаецца да прэфэкта паліцыі. У Францыі нядаўна прынялі закон пра “шлюбы для ўсіх”. Некаторыя мэры супраціўляюцца гэтаму. Наш камэнтар: Вось як. Пра мэраў, якія не рэгіструюць сувязь збачэнцаў, у Эўропе пішуць, як пра герояў. Але яны сапраўды сьмелыя людзі: супраціўляюцца пошасьці, бароняць хрысьціянскае грамадзтва. Алесь Хадасевіч *** Ветэран паўстаньня 29 жніўня 2013 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пра жыцьцё 91-гадовага вэтэрана вайны Паўла Добрыка. Вэтэран распавядае пра свае прыгоды. Як усе жаўнеры і афіцэры ў ягоным дэсантным батальёне славацкай арміі ненавідзелі вайну і немцаў. Калі ў 1944 г. пачалося Славацкае Народнае паўстаньне супраць фашызма, камандзёр сшыхтаваў батальён і спытаў: “Хто ня хоча ўдзельнічаць у паўстаньні, можа ісьці дахаты”. Засталіся ўсе, каб ваяваць супраць фашыстаў. Наш камэнтар: Вядома, што на працягу даволі доўгага часу Славакія была верным сатэлітам гітлерскай Нямеччыны. Славацкая армія ваявала разам зь немцамі на ўсходнім фронце. Але з часам славакі ўбачылі, якія злачынствы твораць немцы, які гэта ганебны хаўрусьнік, што нясе няшчасьце іхнай айчыне. Настроі зьмяніліся, славакі ўзьняліся на паўстаньне супраць акупантаў. Юрка Марозаў *** Савецкая хімічная зброя ў Сірыі 30 жніўня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра заяву міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага. Міністар заявіў пра хімічную зброю рэжыма Асада: “Сірыйскі арсэнал быў зроблены ў СССР або на аснове савецкіх тэхналогій. Калі Расея ня хоча ваеннай інтэрвэнцыі, яна павінна заявіць, што бярэ на сябе адказнасьць за кантроль над гэтым арсэналам”. Наш камэнтар: Польскі міністар публічна ўскрыў сапраўдныя мэханізмы сірыйскага канфлікту, паказаў на вызначальную ролю Масквы. Юрка Марозаў *** Салідарнасьць ў Калумбіі 30 жніўня 2013 г. французкая газэта “Le Monde” паведаміла пра магутныя дэманстрацыі ў шэрагу гарадоў Калумбіі. Да 50 тысячаў чалавек, — рабочыя, студэнты, прадпрымальнікі, — вышлі на вуліцы, каб падтрымаць сялянства краіны, якое дамагаецца большай дзяржаўнай падтрымкі ў сельскагаспадарчым сэктары. Адбыліся сутычкі з паліцыяй. Наш камэнтар: Калі гарадзкія жыхары падтрымліваюць сялян, то значыць, што ў краіне ёсьць салідарнае і здаровае грамадзтва, якое вырашае свае праблемы. Юрка Марозаў *** Путаны падаліся на Захад 31 жніўня 2013 г. партугальская газэта “Jornal de Noticias” напісала, што тры арганізатаркі фэміністычнай групоўкі “Femen” уцяклі з Украіны замяжу. Яны заявілі, што баяцца за сваё жыцьцё пасьля таго, як улады знайшлі на іхнай сядзібе ў Кіеве зброю. Наш камэнтар: Усім надакучылі гэтыя паўголыя істэрычкі. І вось жа цікава, пра іх так шмат паведамлялася ў СМІ розных краін, але ніводзін журналіст так і не разабраўся элемэнтарна, хто фінансуе гэтых “фэмэністак” і кіруе імі. Маўляў, раптам пачалі самы агаляцца і кідацца на людзей. Аказалася, што цяперашняя журналістыка з усімі тэхнічнымі супэрсродкамі зусім няздольная на аналітыку. Яны проста радыя, што ёсьць “сэнсацыя” і гоняць свой “вал”. І так ва ўсім сьвеце! Алесь Хадасевіч *** Каталонцы рыхтуюцца 31 жніўня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” напісала пра ланцуг, якім сталі каталонскія патрыёты ў мястэчку Амэтлья дэ Мар. Каталонія рыхтуецца да правядзеньня ў 2014 г. рэфэрэндума аб сваёй дзяржаўнай незалежнасьці. Наш камэнтар: Каталонія ідзе да незалежнасьці, народ шукае свой шлях. Алесь Хадасевіч 7/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |