Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Украінскі байкот расейскіх дыпламатаў 4 верасьня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Нацыяналістычная ўкраінская партыя “Свабода” на працягу двух дзён будзе пікетаваць усе дыпламатычныя ўстановы Расеі. Актывісты дамагаюцца вызваленьня ўкраінскага рыбака, затрыманага ў ліпені расейскімі маракамі. У бліжэйшыя два дні (5-6 верасьня) мы будзем маніфэставаць перад усімі кансулатамі і амбасадамі Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Ўкраіны. Мы патрабуем вызваліць украінскага грамадзяніна Аляксандра Фэдаровіча і вярнуць яго ў краіну, — заявіў дэпутат “Свабоды” Ігар Швайка. На думку палітыка, справай Фэдаровіча павінна заняцца ўкраінская пракуратура. – Шмат экспэртаў, якія дасьледуюць інцыдэнт, вызначылі дзеяньні расейскіх маракоў як “пірацкія”. У выніку гэтых дзеяньняў загінулі людзі. – дадае Швайка. Інцыдэнт адбыўся 18 ліпеня на Азоўскім моры. Украінскі рыбацкі човен перасёк мяжу з Расеяй у раёне мясцовасьці Варанцоўка. Марская памежная ахова Расеі распачала пагоню. На палубе рыбацкага чаўна былі пяцёра грамадзянаў Украіны. У выніку сутыкненьня з расейскім кацерам чатыры зь іх загінулі, выжыў толькі адзін – Аляксандр Фэдаровіч, які зараз знаходзіцца ў Расеі і яго абвінавачваюць у браканьерстве. Украінская ўлада асудзіла дзеяньні расейскіх маракоў. Адразу ж пасьля інцыдэнта МЗС Украіны ўручыла расейскаму амбасадару дыпламатычную ноту. – Україна дамагаецца аб’ектыўнага сьледства ў гэтай справе з удзелам расейскіх і ўкраінскіх адмыслоўцаў. Мы павінны прадухіліць такія інцыдэнты ў будучыні, — заявіла ўкраінскае МЗС. У сваю чаргу расейскі бок ад самага пачатку выказваецца за супрацоўніцтва з Украінай. Расейцы паабяцалі, што акажуць любую дапамогу ў гэтай справе, сярод іншага бяруцца даставіць целы рыбакоў, што трагічна загінулі, і дапамагчы адшукаць астатніх. Паводле расейскай памежнай аховы, рыбакі на працягу гадоў займаліся браканьерствам, а падчас пагоні самы справакавалі сутыкненьне з кацерам. На думку ўкраінскіх нацыяналістаў, Расея не трымае свайго абяцаньня. – Расейская памежная ахова любым спосабам спрабавала затушаваць справу. – камэнтуе Швайка. Украінская прэса шмат разоў паведамляла на тэму рыбакоў, якія “няўдала” заплылі ў расейскія воды. Колькі дзён таму ў СМІ зьявіліся відэаздымкі ўсяго інцыдэнту. На відэа бачна, як кацер расейскай памежнай аховы распачынае пагоню за рыбацкім чаўном, а праз хвіліну ідзе на таран. У сувязі з трагедыяй украінская пракуратура распачала крымінальную справу. Аднак цяжка паставіць кропку ў справе, калі галоўны сьведка знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. Целы двух рыбакоў былі знойдзены, а вось двух іншых мужчынаў прызналі загіблымі бязь вестак. Усе яны з вёскі Безыменнае, што знаходзіцца на заходнім беразе Азоўскага мора ў Данецкай вобласьці. “Свабода” некалькі разоў заяўляла, што Расея зьдзяйсьняе ціск на Ўкраіну, блакуючы падпісаньне дамовы аб супрацоўніцтве з Эўразьвязам. На іхную думку, інцыдэнт з украінскімі рыбакамі – з гэтай катэгорыі падзей. Украінскае Аб’яднаньне Свабода мела посьпех у 2012 годзе падчас парляманцкіх выбараў, здабыўшы падтрымку больш як 10% выбаршчыкаў і трапляючы ў склад украінскіх парляманцкіх партый. Руслан Сошын Пераклаў з польскай В. Буйвал Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1044859-Ukrainski-bojkot-rosyjskich-dyplomatow.html 7/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |