Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Харваты ня хочуць акупанцкіх шыльдаў 3 верасьня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Вэтэраны вайны сарвалі сэрбскія шыльды”. Вось гэты артыкул: Некалькі сотняў дэманстрантаў, сярод іх шмат вэтэранаў вайны, сарвалі і зьнішчылі шыльды на сэрбскай мове, што былі павешаны на грамадзкія будынкі ва ўсходнехарвацкім горадзе Вукавары ўчора. Паводле агенцыі Balkaninsight, чатыры паліцманы былі паранены ў сутычках, калі першыя дзьвюхмоўныя шыльды былі сарваны ў Вукавары. Харвацкі Сталінград Горад называюць харвацкім Сталінградам пасьля таго, як ён быў у аблозе сэрбскіх сілаў на працягу трох месяцаў у 1991 г. і быў цалкам разбураны. Прадстаўнік харвацкіх вэтэранаў вайны Таміслаў Ёсіч папярэдзіў падчас прэс-канфэрэнцыі, што выступы будуць працягвацца цэлы тыдзень і што “нашы сябры з усяе Харватыі прыбудуць, каб дапамагчы нам зрываць шыльды”, — піша агенцыя. Перапіс У горадзе была напружаная сітуацыя ўвесь час з тае пары, як перапіс насельніцтва ў 2011 г. паказаў, што сэрбская меншасьць складае траціну насельніцтва горада, а ўлады паведамілі, што сэрбы патрабуюць шыльдаў на сваёй мове. Моцная абарона меншасьцяў была адной з умоваў пры ўступленьні краіны ў Эўразьвяз, што адбылося 1 жніўня. Улетку адбыліся дэманстрацыі супраць увядзеньня дзьвюхмоўных шыльдаў, якія некаторымі разглядаюцца як правакацыйныя, бо яны асацыююць кірыліцу з вайной. Многія гарады ў Харватыі маюць дзьвюхмоўныя шыльды, напрыклад, на паўвысьпе Істрыі, дзе ёсьць шмат італьянскамоўных людзей. Але і ў суседніх з Вукаварам гарадах ёсьць шыльды з лацінскімі (харвацкімі) і кірылічнымі (сэрбскімі) літарамі, і гэта не выклікала канфлікту. Аддзеленыя школы Тым часам Вукавар атрымаў адмысловы статус у Харватыі, таму што горад быў моцна разбураны падчас вайны і тут загінула вельмі шмат людзей. Хаця горад адбудаваны, сьляды вайны бачныя паўсюль. Беспрацоўе высокае, а народ бедны. Калі “Aftenposten” была ў горадзе на пачатку лета, шыльды не былі яшчэ вывешаны, але гэтае пытаньне стварала напружанасьць у горадзе. З большага вучні ходзяць у асобныя харвацкія і сэрбскія класы. Міністар адміністрацыі Арсэн Баўк, адказны за ўвядзеньне шыльдаў, сказаў для Balkaninsight, што пратэсты “палітычна матываваныя”. Ён выказаў спадзяваньне, што кірылічныя літары могуць быць уведзены ў горадзе, калі “прамінуць час і перажытае Вукаварам у вайну”. Інгэборг Му Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал Крыніца: http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Krigsveteraner-rev-ned-serbiske-skilt–7298802.html#.UibeJJ1r1wc Харватаў можна зразумець. Яны нацярпеліся зьдзекаў з боку сэрбскіх імпэрыялістаў, якія разбурылі іхны горад і спрабавалі захапіць усю краіну, што абвясьціла ў 1991 г. сваю незалежнасьць. Сэрбам ня трэба зьдзіўляцца такой рэакцыі харватаў на сваёй зямлі. Нешта ня памятаем, каб у Сэрбіі быў які-небудзь прыкметны рух супраць імпэрыялістычнай вайны. Як кажуць русіфікатары, “за что боролісь, на то і напоролісь”. Павел Гулевіч 7/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |