Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Антынародная, антыдзяржаўная палітыка кіруючай клікі

31 жніўня рэжым праводзіў “Дзень беларускага пісьменства” у Быхаве. Наш гістарычны горад быў запоўнены рэкламай і прапагандай на расейскай мове. На мове акупанцкай імпэрыі прамаўлялі на публіцы мясцовае начальства і міністар культуры РБ тов. Светлов. У гэтым прафанацыйным кантэксьце ўжо ня важна, што яны там гаварылі, што абяцалі і ў чым апраўдваліся. Яны дэманстравалі сваю адданасьць злачыннай палітыцы русіфікацыі, якая зьяўляецца прыладай канчатковага зьнішчэньня беларускай нацыі і яе культуры.

Найбольш кур’ёзным у дэкарацыях гэтага “Дня” былі вэртыкальныя расьцяжкі з выявай чалавечкаў на фоне сьцяга БССР-РБ і слоўны пасыл-дэвіз: “Семья – Единение – Отечество”. Такія “трыяды”, калі ўспомніць мінуўшчыну, вельмі любіў таталітарны “рамантык” Мусаліні. Але ён не дадумаўся адмяніць італьянскую мову і гісторыю (а рабіў нават наадварот). З “семьёй” лукашызм ужо грунтоўна і па-крымінальнаму “разабраўся”: народ вымірае, сем’і распадаюцца, сотні тысячаў беларусаў ня могуць зарабіць на роднай зямлі на элемэнтарныя патрэбы і вымушаны падацца ў маскоўскае рабства. С “едіненіем” рэжым неяк ня надта высоўваецца апошнія гады, хаця зразумела, што маецца на ўвазе паглынаньне Расеяй нашай краіны. Што такое “отечество” для рэжымнага начальства і прапагандыстаў, зразумела з самага пачатку іхнага рэжыму – “Велікая Россія”. Адным словам, у наяўнасьці антынародная і антыдзяржаўная палітыка кіруючай клікі.

Так паводзілі сабе, напрыклад, нямецкія акупанты ў падбітых краінах. У акупанцкіх структурах былі асобы і аддзелы, адказныя за “разьвіцьцё культуры”. Акупаваныя народы не падманваліся акупанцкімі дэкларацыямі, а змагаліся супраць акупантаў. Потым, на Нюрнбэргскім і іншых працэсах шэраг згаданых асобаў і аддзелаў сьведчылі аб тым, што іхная дзейнасьць была накіравана на зьнішчэньне нацыянальных эліт і нацыянальных культур. Суду прадастаўляліся дакумэнты на гэтую тэму.

У Беларусі ўсе наперадзе.

Алесь Хадасевіч

7/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024