Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
6 верасьня чэшская газэта “Ceske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскія дэпутаты адмянілі падарожжа ў ЗША, Кангрэс ня хоча весьці зь імі перамовы”. Вось гэты артыкул: Вашынгтон/Масква. Верхняя палата расейскага парляманту сёньня адмяніла паездку сваёй дэлегацыі да амэрыканскіх калег, якіх расейскія дэпутаты хацелі адгаварыць ад згоды на атаку ЗША на Дамаск. Аб гэтым паведаміў сёньня ў Маскве старшыня расейскай Дзяржаўнай думы Сяргей Нарышкін. Прычынай адмены паездкі была інфармацыя аб тым, што вядучыя прадстаўнікі амэрыканскага Сэнату і Палаты прадстаўнікоў ня хочуць сустракацца з расейскімі дэпутатамі. З ідэяй пераканаць дэпутатаў амэрыканскага Кангрэсу, каб яны выказаліся супраць намеру прэзыдэнта Барака Абамы пакараць ваенным ударам сірыйскі рэжым за ягоную мяркуемую жнівеньскую хімічную атаку, выступіла на пачатку тыдня старшыня Савета фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка. Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін багаславіў ейны намер. “Мы спадзяемся, што Кангрэс урэшце зойме ўраўнаважаную пазыцыю без сілавых аргумантаў і не падтрымае ўжываньне сілы супраць Сірыі”, — заявіла старшыня верхняй палаты. Аднак, паводле паведамленьняў з Вашынгтона, ключавыя дэпутаты Кангрэса не цікавяцца перамовамі з расейскімі калегамі. Дэлегацыю расейскага Савета фэдэрацыі адмовіліся прыняць лідэр сэнацкай дэмакратычнай большасьці Гары Рэйд і старшыня Палаты прадстаўнікоў Джон Бёнэр. Ахвоту перамаўляцца з расейцамі выказалі толькі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Грэгары Мыкс і Шэйла Джэксан Лі. Гэтага рускаму парляманту мала. Мацьвіенка хацела падтрымаць галасы тых амэрыканскіх дэпутатаў, якія ня хочуць падтрымаць рэзалюцыю, што санкцыянуе карніцкі ўдар па прэзыдэнту Башару Асаду. Тым часам па рэзалюцыі раіліся дэпутацкія камісіі Кангрэса. Пленарнае галасаваньне ў Сэнаце і Палаце прадстаўнікоў не чакаецца раней за другую палову наступнага тыдня. Якраз у гэты пэрыяд расейская дэлегацыя мелася прыляцець у ЗША. СТК Крыніца: http://www.ceskenoviny.cz/svet/zpravy/rusti-poslanci-zrusili-cestu-do-usa-kongres-s-nimi-nechce-jednat/980604 10/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |