Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Расея хоча мець авіябазу на Кіпры” 23 жніўня румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул. : Расея зьдзяйсьняе ціск на ўрад Кіпрыйскай Рэспублікі (грэцкай часткі выспы), каб ён даў ёй дазвол разьмясьціць тут авіябазу, але прэзыдэнт Нікас Анастасіядзіс праяўляе стрыманасьць ў гэтай ініцыятыве, — паведамляе сайт Grreporter.info. Паводле кіпрыйскай прэсы, Крэмль зацікаўлены ў тым, каб ўзяць у наём авіябазу “Андрэас Папандрэў”, што знаходзіцца непадалёк ад Пафаса. Масква зьбіраецца разьмясьціць там зьнішчальнікі і самалёты-выведчыкі. На думку ваенных аналітыкаў, база дасьць стратэгічную пазыцыю ў Сяродземнамор’і. Падобныя прапановы зроблены ўжо даўно і на тое ж месца Францыяй і Нямеччынай. На дадзены момант ў Кіпрыйскай Рэспубліцы існуе толькі адна чужая авіябаза, у зоне Епіскапі, узятая ў наём Каралеўскімі брытанскімі ваенна-паветранымі сіламі. Дзіяна Русу Пераклаў з румынскай В. Буйвал Крыніца: http://adevarul.ro/international/europa/rusia-vrea-baza-aeriana-cipru-1_52176dedc7b855ff560793d6/index.html На Кіпры (у адрозьненьні ад акупаванай Беларусі) кіруе патрыятычны ўрад і адданы нацыі прэзыдэнт, якія ня хочуць расейскай авіябазы на сваёй зямлі. Можна ўявіць, які ціск зьдзяйсьняе на малую краіну Масква, каб дамагчыся сваёй ваеннай прысутнасьці на выспе Афрадыты. Але мяркуем, што кіпрыйскім ураду і прэзыдэнту няцяжка супрацьстаяць маскоўскаму брутальнаму “накату” і “адкату”. За апошнія 20 гадоў кіпрыйцы паймелі на сваёй зямлі некалькі сотняў тысячаў “дорогіх россіян” у якасьці эканамічных асаднікаў, якія скупілі палацы і пляжы ды нанялі мясцовых жыхароў сябе ў прыслугу. Кіпрыйцы зблізу пазнаёміліся з расейскай мафіяй, маскальскім хамствам і шматжанравым крыміналам. А цяпер яшчэ іхныя самалёты? Ну, гэта занадта! Сымон Рудзік 10/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |