Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Францыя і ЗША: расьце падтрымка ўдараў па Сірыі” 8 верасьня летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Злучаныя Штаты і Францыя паведамілі, што заклікі краінаў Эўразьвязу (ЭЗ) даць “моцны адказ” артымліваюць ўсё большую падтрымку ваенным ударам, якімі будуць імкнуцца пакараць сірыйскі рэжым за мяркуемую хімічную атаку. І Вашынгтон, і Парыж у суботу заявілі, што ўсё больш краін падтрымлівае ў прынцыпе выкарыстаньне ваенных сродкаў. Краіны ЭЗ асуджаюць “гэтае цынічнае выкарыстаньне хімічнай зброі”. Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры пасьля праведзеных у Летуве перамоваў з міністрамі замежных сувязяў ЭЗ сказаў, што колькасьць краін, гатовых прымяніць ваенныя сродкі, цяпер выяўляецца “двухзначнай лічбай”. Пасьля гэтай сустрэчы міністры ЭЗ выступілі з заклікам прыняць захады супраць рэжыма прэзыдэнта Сірыі Башара аль-Асада. ЭЗ не падтрымае наўпрасткі ваенныя дзеяньні, але Д. Кэры сказаў, што ЭЗ “заахвочвае” да гэтых “вельмі моцных заяваў”. “Шэраг краін (што выяўляецца двухзначнай лічбай…) гатовыя на ваенныя дзеяньні”, — сказаў ён. “Перайсьці да ваенных дзеяньняў гатовыя многія краіны, але якія рэальна мы можам выкарыстаць у ваенных дзеяньнях, мы абмяркоўваем”, — дадаў Д. Кэры. ЗША абвінавачваюць рэжым Б. аль Асада ў тым, што ён 21 жніўня зрабіў атаку з выкарыстаньнем газаў каля Дамаска і атруціў больш за 1,4 тыс. людзей. DMN inf. Пераклаў з летувіскай В. Буйвал Крыніца: http://kauno.diena.lt/naujienos/pasaulis/kariniai-konfliktai-ir-stichijos/prancuzija-ir-jav-parama-smugiams-sirijai-dideja-412741#.UiyS_Thr1wc 10/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |