Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З часоў вайны і калектывізацыі ня бачылі такога

(Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

8 верасьня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Рабаваньне ў час чумы” (публікуецца). Старшыня прыслаў таксама віншаваньні сябрам Партыі з Днём Беларускай вайсковай славы. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ.

Выступоўца казаў пра інтэнсіфікацыю разбуральных працэсаў, якімі кіруе прамаскоўскі рэжым у нашай краіне. Усё робіцца для таго, каб выцесьніць з роднай зямлі як мага больш працаздольных беларусаў. З усіх рэгіёнаў краіны паступаюць зьвесткі пра зношанасьць тэхнічных магутнасьцяў, выезд спэцыялістаў і работнікаў на працу ў Расею (цяпер іх у Расеі да 2 мільёнаў). У некаторых месцах на канвэер ставяць кітайцаў. У сельскай мясцовасьці сотнямі селяцца сем’і з Цэнтральнай Азіі. Зразумела, што адбываецца гвалтоўны працэс замены насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. На фоне гэтых дзеяньняў фарсам выглядае нібыта “канфлікт паміж Масквой і Менскам” на тэму “Уралкалія”. Бальшыня нашых людзей ня верыць прапагандысцкай шумісе пра “абарону нацыянальных інтарэсаў лукашызмам”, бо гэта ўжо ня першы спэктакль, разыграны пад кіраўніцтвам Масквы. Супрацьстаяць гэтай навале можна толькі шляхам народнай салідарнасьці ўсіх беларусаў. Таму нацыянальна-культурнае асьветніцтва зьяўляецца нашым прыярытэтам. Беларусы не павінны дапусьціць, каб падступныя пляны імпэрскага ворага былі пасьпяхова рэалізаваныя ў нашай акупаванай краіне.
Дакладчык заклікаў шырока адсьвяткаваць 25-я ўгодкі пачатку фронтаўскага рушаньня ў Беларусі (25 год БНФ). Зразумела, што антыбеларускі рэжым будзе спрабаваць замоўчыць гэтую падзею, а падстаўная псэўдаапазыцыя (якая ня мае ніякага дачыненьня да Народнага Фронту) будзе заяўляць пра свае небыліцы. Юбілейныя ўгодкі Фронта трэба адзначыць з годнасьцю і павагай.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра гвалт, які твораць па ўсёй краіне прадстаўнікі рэжыму. Яны групамі ўрываюцца на двары грамадзянаў, на вачах у дзяцей забіваюць сьвіней і малых парсючкоў. Калі агаломшаныя беларусы спрабуюць наракаць, то гвалтаўнікі кажуць, што могуць заняцца і імі. Старэйшыя кажуць, што з часоў вайны і калектывізацыі ня бачылі такога.

Назіраюцца таксама новыя зьявы ў сацыяльных паводзінах нашых людзей. Ніхто ўжо (акрамя падасланых сексотаў) не бароніць словамі рэжым і ягонага начальніка. Ніхто не сьмяецца зь беларускай мовы. Многія людзі каюцца ў тым, што галасавалі былі “за гэты маразм”. Агульнанароднай становіцца нянавісьць да маскоўскага імпэрыялізма, беларусы разумеюць што зьяўляецца коранем нашай агульнай бяды – крамлёўска-лубянская хунта і яе мясцовыя васалы. Людзі шукаюць выйсьця і паратунку. Трэба пераканаць іх, што ратавацца можна толькі разам і на сваёй зямлі.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

8 верасьня 2013 г

10/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024