Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РАБАВАНЬНЕ Ў ЧАС ЧУМЫ

(Ліст сябрам Сойму КХП—БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Скарочана)

…З міжнародных праблемаў на першым месцы ў інфармацыі трымаюцца падзеі ў Сірыі. Сытуацыя такая, што там няма каго падтрымліваць. Было б добра, каб маскоўская марыянэтка – рэжым Асада – абваліўся. Але што да народу Сірыі, то будзе яшчэ горай. Гэта Усход. Нам прыклад гэтай грамадзянскай вайны паказвае, на што можа пайсьці стаўленік, каб захаваць сваю ўладу.

З замежных падзеяў тэмай нумар адзін для нас застаюцца дачыненьні з Расеяй і ўсе праблемы, якія ўзьніклі зь яе палітыкай. Апошнім часам і праблему АЭС пад Астраўцом, і кітайскі тэхнапарк, і чуму сьвіней, і іншае важнае і галоўнае – усё адсунула на другі плян мафійная свара за беларускі калій і арышт Баумгертнэра. Агентура і халуі рэжыму тут жа расставіліся па сваіх месцах. Адны так званыя “апазыцыянэры” (што спадзяюцца на Маскву), крычаць: “Свабоду Баумгертнэру!” Іншыя — за Лукашэнку і нацыянальныя інтарэсы, дзе Лукашэнка пададзены як іх абаронца.

Усё гэта мне нагадвае савецкіх салдат у 2-й Сусьветнай вайне, якім сказалі, што яны змагаюцца “за радзіму, за Сталіна”. Некаторыя так і думалі. Сталін з Гітлерам разьвязалі сусьветную бойню, а рабы крычалі “за Сталіна, за радзіму”, якую той жа Сталін і падставіў. Дакладна так і з Лукашэнкам, які насуперак здароваму сэнсу і нацыянальным інтарэсам заключыў пагадненьне з расейскім Уралкаліем (з ашуканцамі). А калі ашуканцы яго “кінулі”, тады ён стаў змагацца супраць іх за “нацыянальныя інтарэсы”, якія перад гэтым сьведама прадаў і падставіў.

У тым і сутнасьць мафійнай дыктатуры, што яна прыватызуе нацыянальныя інтарэсы, ператварае іх у свае шкурныя магчымасьці ўзбагачэньня. Калі ў грамадзтве нехапае інтэлектуальнай сілы тое зразумець, значыць падтрымка для дыктатуры забясьпечана – “За Родзіну, за Сталіна!”

Аналіз, аднак, наводзіць на думку, што лукашысцкая мафія ўзгадніла свае дзеяньні з пуцінскай у сумеснай апэрацыі па адлову алігархаў.

СМІ яшчэ доўга будуць эксплуатаваць гэтую тэму, але галоўныя праблемы ў Беларусі – Астравецкая АЭС, усталяваньне новай расейскай ваеннай базы, кітайскі тэхнапарк і найбольш – афрыканская чума сьвіней.

Апошняя зьява разгортваецца як сацыяльная трагедыя беларусаў і адкрытае абрабаваньне людзей акупацыйным рэжымам. Рабаваньне адбываецца ня толькі ў зонах эпідэміі, але за трыста, чатырыста кілёмэтраў ад вогнішчаў чумы. Так, напрыклад, вынішчаюць сьвіное пагалоўе ў Столінскім раёне (напрыклад, ў вёсцы Плотніца) і ў суседніх раёнах на Палесьсі. Людзей прымушаюць здаць сьвіней за 15 тысячаў рублёў за кілаграм жывой вагі. Гэта значыць, за палову цаны. Прытым аплочваецца толькі за сто кілаграм, калі парсюк пад 200 кг, то ўся астатняя вага ня ўлічваецца. Пад выглядам змаганьня з эпідэміяй, людзей адкрыта рабуюць, забіраюць за бесцэн іхнюю маёмасьць і адбіраюць вынікі працы.

Гэтым людзям няма куды пажаліцца, бо акупацыйны рэжым і ёсьць сама ўлада, якая іх абдзірае. Тут груба парушаныя правы ўласнасьці. Патрэбныя тэрміновыя звароты ў суд, у тым ліку ў Канстытуцыйны суд. Але ў суд мусіць найперш зьвярнуцца той, каго абрабавалі, ад каго адабралі яго маёмасьць. Тады можна яго абараняць. Бяда ў тым, што ніхто з абрабаваных бедных людзей зьвяртацца ў суд ня хоча. Людзі баяцца рабаўнікоў і проста ня ў сілах такое зрабіць. Але галоўнае, відаць, не ў страху, а ў яго матывацыі. Народ бачыць і разумее, што яго рабуе рэжым і зьвяртацца ў ягоны рэжымны суд няма сэнсу. Людзі нявераць, што суд іх абароніць.

Трэба сказаць, што ўспрыняцьце акупацыйнай улады людзьмі цалкам адэкватнае. Акрамя таго яны бачаць, што іх няма каму бараніць. У крайнім выпадку яны могуць зьвярнуцца да таго, хто іх рабуе, да вусатай нечысьці.

Тым ня менш звароты ў суд павінны быць. Мусіць быць створана хоць адна юрыдычна-праўная група, якая возьме на сябе справу юрыдычнай дапамогі людзям. Знойдуцца асобы, якія захочуць абараняць сябе.

На нашых вачах разгортваецца вялікая бяда Беларусі. Тое, што мы бачым, гэта горш, чым баль у час чумы. Дэмаралізацыя ўладаў, якія абслугоўваюць рэжым, пераходзіць мяжу невяртаньня. Адбываецца карэізацыя рэжыму і насельніцтва. Дапамога насельніцтву патрэбна, нават нягледзячы на адсутнасьць супраціўленьня людзей, бо іхныя правы растаптаныя, груба парушаныя.

Я ўжо казаў, што ў становішчы, вынішчэньня, калі рэжым існуе і калі хутка пазбавіцца ад яго немагчыма, мусіць быць праца на будучыню і рабіць трэба тое, што трэба рабіць. Мусяць быць праца і людзі, якія дбаюць пра будучую вольную Айчыну, бо настане час, калі ўсё тэрмінова спатрэбіцца.
* * *
У гэтым годзе, 19 кастрычніка, спаўняецца 25 гадоў БНФ. Важна адзначыць гэты юбілей як агульнанацыянальную падзею (што ня так проста ў цяперашнім становішчы). Тым ня менш зьявіліся добрыя ідэі і магчымасьці ўзьняць гэтую падзею над усім. У пятніцу быў надрукаваны Зварот да беларусаў ад сяброў Аргкамітэта БНФ, які быў утвораны 19 кастрычніка 1988 г. Мяркую, што гэтая ініцыятыва добрая і можа стаць ідэйным цэнтрам юбілею, калі яе падмацаваць.

У юбілейныя дні Фронту трэба паўсюдна выкарыстоўваць нашыя нацыянальныя колеры і беларускую сымволіку.

Жыве Беларусь! Слава героям!

Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Парыі – БНФ
8 верасьня 2013 г.

10/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024