Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нельга верыць фальшывым лібэралам З Нідэрляндаў паступілі “рэвэляцыйныя“ зьвесткі: Вышэйшы суд у Гаазе пацьвердзіў рашэньне суда ніжэйшай інстанцыі і вынес прысуд аб тым, што Нідэрлянды нясуць адказнасьць за сьмерць трох басьнійцаў, расстраляных у 1995 г. у Срэбраніцы. Чакаюцца наступныя заявы ў суд ад сем’яў ахвяраў басьнійскіх мусульман. Справа ў тым, што ўлетку 1995 г. паводле мандату ААН нідэрляндскі батальён міжнародных сілаў у Босьніі ўзяўся ахоўваць тэрыторыю вакол Срэбраніцы, гарантуючы бясьпеку тысячам мусульманскіх сем’яў, якія схаваліся там ад сэрбскага тэрору. Але, калі падышлі сэрбскія карніцкія аддзелы, нідэрляндскія вайскоўцы (якія складаліся ў значнай частцы з гомасэксуалістаў (спэцыяльны падбор) не выканалі свае абавязкі і ганебна пакінулі Срэбраніцу (Сэрбы некаторых з гэтых «ваяк» злавілі, адабралі зброю і прывязалі да дрэва). Карнікі расстралялі ў Срэбраніцы тысячы людзей. Сярод ахвяраў былі брат і пляменьнік мусульманскага перакладчыка войскаў ААН і чалавек, які працаваў электрыкам на ваеннай базе ААН. ААНаўскія калегі адмовіліся ратаваць іх і выдалі сэрбам. Нідэрлянды дагэтуль адмаўляліся прызнаць сваю адказнасьць за крывавае злачынства. І вось настойлівасьць людзей, што шукаюць справядлівасьці, дала першы вынік. Цяпер афіцыйная Гаага будзе вымушана выплаціць сем’ям ахвяраў мільённыя кампэнсацыі. І гэта толькі пачатак. У сувязі з гэтым трэба нагадаць аб тым, што доўгія гады замоўчвалася палітыкамі і СМІ ўсяго сьвету, а стала шырока вядомым адносна нядаўна. Аказалася, што людзі, якія хаваліся ў Срэбраніцы, мелі сваю ахову – узброеных байцоў народнага мусульманскага апалчэньня. Але заходнія дабрадзеі пераканалі партызанскіх камандзёраў, што “лепш не дражніць сэрбаў” і аддацца пад апеку нідэрляндскага батальёна. Партызаны зрабілі лёсавызначальную памылку і склалі сваю зброю пад ногі афіцэрам у блакітных касках. Што было потым, вядома… Калі народ пачынае ўзброеную барацьбу супраць ворагаў, верыць можна толькі сабе. Нельга паддавацца на ўгаворы чужых і фальшывых, якія ў любы момант гатовыя ўцячы ад адказнасьці. Нельга здаваць зброю нікому да самай перамогі над ворагам. Калі зрабіць такую памылку, то ахвяры будуць значна большымі, вораг будзе беспакарана зьнішчаць, а “дабрадзеі” будуць цынічна выкручвацца ад адказнасьці. Гэта зразумелі і басьнійскія мусульмане. Больш яны зброю не складвалі. Лідэры Босьніі страцілі давер да лібэральнай Эўропы. Яны паехалі ў мусульманскія краіны і папрасілі дапамогі ў адзінаверцаў. Іхны заклік знайшоў энтузіястычны водгук. У Босьнію пайшла плынь дапамогі: атрады дабраахвотнікаў, ваенспэцы, зброя, танкі, амуніцыя, мэдпэрсанал, палявыя шпіталі. Басьнійская армія пачала біць сэрбскіх забойцаў і ўрэшце разграміла іх. Цяпер на Захадзе чуюцца галасы, што маўляў Босьнія “не падзяляе эўрапейскія ідэалы” і г.д. Што там маўляў ёсьць барадачы-ісламісты, якія варожа ставяцца да Эўропы. А што ж вы хацелі, панове лібэралы? Такая была ваша барацьба “за правы чалавека” у няшчаснай Срэбраніцы? Вось цяпер ёсьць вынік вашай крывадушнай палітыкі, вашай антынароднай хлусьні. Янка Базыль 11/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |