Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Народнае ігнараваньне выбараў у Маскве

9 верасьня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “На выбарах мэра Масквы перамог цяперашні кіраўнік горада Сабянін”. Вось гэты артыкул:

На выбарах мэра Масквы, што адбыліся ў нядзелю, атрымаўшы 51,27% галасоў перамог цяперашні начальнік горада Сяргей Сабянін, пасьля апрацоўкі 99% галасоў, як паведаміла раніцай у панядзелак выбарчая камісія. Лідэр пратэстнага руху Аляксей Навальны застаўся на другім месцы з 27,3%.

Сабянін ужо выказаў задавальненьне вынікамі і выказаў перакананьне, што другі раз галасаваць не спатрэбіцца. Ён таксама прызнаўся, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін яшчэ не павіншаваў яго.

У той жа час штаб Навальнага настойвае, што трэба арганізаваць галасаваньне яшчэ раз.

“Тое, што мы зараз бачым, ёсьць відавочнай фальсіфікацыяй, арганізаванай маскоўскай мэрыяй, як здаецца, паводле загадаў Крамля”, — сказаў Навальны.

“Мы бачым, што вызначаны вынік у 51,5% быў гарантаваны дзякуючы толькі і выключна незаконнаму ўкідваньню бюлетэняў, якое яны арганізавалі падчас галасаваньня па-за выбарчымі ўчасткамі”, — сказаў апазыцыйны кандыдат, гаворачы пра дадзеныя адразу пасьля поўначы. Паводле самых апошніх дадзеных, Сабянін перамог нават зь яшчэ меншай перавагай галасоў.

“Мы не прызнаем гэтае галасаваньне па-за выбарчымі ўчасткамі. Мы лічым, што трэба арганізаваць выбары яшчэ раз. Мы патрабуем ануляваць галасаваньне па-за ўчасткамі, мы патрабуем паўторных выбараў”.

“Калі гэтага не адбудзецца да заўтрашняй раніцы, мы прааналізуем інфармацыю яшчэ раз, мы атрымаем яшчэ больш сьведчаньняў, заўтра мы перадамо дэталізаваныя падлікі ўсяго гэтага”.

“Але мы зьвернемся да грамадзянаў і будзем заклікаць іх выйсьці на вуліцы Масквы, калі маскоўская мэрыя і надалей будзе бессаромна таптаць нагамі правы масквічоў на ўдзел у выбарах. Гэта наш голас, мы ня хочам яго аддаваць”. – заключыў Навальны.

Актыўнасьць выбаршчыкаў была даволі нізкай. Паводле папярэдніх вынікаў, у выбарах ўзялі ўдзел 33% выбаршчыкаў.

LETA—AFP/NEWS.RU

Пераклаў з латышскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.diena.lv/pasaule/maskavas-mera-velesanas-uzvarejis-lidzsinejais-pilsetas-vaditajs-sobjanins-14023972

У Маскве шмат людзей з залежных катэгорый грамадзтва: легіёны чынавенства, дзяржслужбаў, арміі і г.д. І нават з абавязкавым удзелам гэтай публікі выбарчы фарс праваліўся, людзі на яго не пайшлі. “Дорогіе москвічі” канчаткова зразумелі, што няма сэнсу хадзіць на выбарчыя ўчасткі і ставіць крыжыкі – рэжымная махіна толькі пакарыстаецца іхнай прысутнасьцю і зробіць па-свойму.

Не дапамаглі нават пасіянарныя штучкі Навальнага, які заклікаў быў “на абарону дэмакратыі”. Цяпер ён з пафасам, знаёмым нам па Вінцучку, Мілінкевічу і падобным, заяўляе, што “вядома было пра фальсіфікацыі” і “выйдзем на вуліцы”. Але выглядае гэта сьмешна. Масавага рушэньня за псэўдаапазыцыйнай падстаўной пустышкай на маскоўскіх вуліцах ня будзе. Прыйдуць «тыя самыя».

Выбарчыя ўчасткі стаялі поўпустымі. Масква прагаласавала нагамі…

Павел Гулевіч

11/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024