Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вядома, што чытаньне правінцыйнай прэсы – гэта часам захапляльны занятак. Непаўторны стыль “раёнкі” выклікае шэраг асацыяцый ў рэчышчы татальнай карэізацыі нашага грамадзтва рукамі прамаскоўскага рэжыму. Вось нумар ад 7 верасьня газэткі “Родная ніва”, якая выдаецца ўладай у Клімавічах, што на Магілеўшчыне. Каронны артыкул называецца “Танк взошёл на постамент” (зразумела, што, акрамя тытула, у газэтцы нічога больш па-беларуску няма і не бывае). У артыкуле расказваецца, як 5 верасьня ў Клімавічах адбылося адкрыцьцё помніка пад назовам “Танк ІС-3”. Савецкі танк часоў ІІ Сусьветнай вайны закацілі на пастамэнт і з помпай адсланілі наступныя афіцыйныя таварышы: старшыня Магілеўскага аблвыканкама П. Руднік і міністар абароны РБ вядомы генэрал Ю. Жадобін. Газэта падае таксама салідны сьпіс удзельнікаў ад генэралітэта: начальнік узбраеньня Узброеных Сілаў РБ генэрал-маёр І. Люцянкоў, першы намесьнік міністра абароны РБ генэрал-маёр І. Лаўрыненка, памочнік міністра абароны РБ па ідэалагічнай працы генэрал-маёр А. Гура, камандуючы спэцназам Узброеных Сілаў РБ генэрал-маёр А. Белаконеў. Былі таксама цывільныя начальнікі з суседніх раёнаў і вэтэраны ВАВ. Найбольш выразна пра падзею выказаўся (зразумела, па-маскоўску) магілеўскі абласны “губэрнатар” П. Руднік: “Наследие победы огромно, но его необходимо защищать. Наша задача – не допустить, чтобы была переписана история”. Прапануем крыху прааналізаваць гэты ключавы фрагмэнт губэрнатарскага спіча. Можа якія лепшыя знаўцы «русского языка» патлумачаць нам, што такое ёсьць “огромное наследіе победы”. Мы думалі, што “огромным” (вялікім па памерах) бывае пасаг нявесты або дзядзькава маёмасьць, перададзеная ў спадчыну. Наконт “победы” ёсьць пытаньні. Сярод іх адно: як гэта так атрымалася, што пераможаныя немцы жывуць непараўнальна лепш і ў дэмакратычнай дзяржаве, а “победітелі” на пачатку 21-га стагоддзя знаёмяцца з самай пачварнай на кантынэнце дыктатурай і ня могуць зьвесьці канцы з канцамі? Але гэта рыторыка. Ёсьць больш канкрэтнае пытаньне, зусім не рытарычнае. Савецкая традыцыя ставіць танкі ў выглядзе манумэнтаў – рэч даволі даўняя і падзабытая. З чаго раптам, праз дзесяцігоддзі пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў на Магілеўшчыне спатрэбілася зноў цягаць цяжкую бранетэхніку і зьбіраць вакол яе вялікую колькасьць людзей і начальства? Больш таго, чаму раптам шэраг першых генэралаў рэжыму начале з самым галоўным пакінулі арміі і штабы ды пасунуліся ў глыбінку адсланяць помнік танку “Іосіф Сталін-3” (так расшыфроўваецца згаданая абрэвіятура)? З чаго раптам яны так сьвяціліся сваімі залатымі пагонамі, штанамі ў лампасах і каласальнымі фуражкамі-патэльнямі? “Губэрнатар” патлумачыў нам: “Не допустим, чтобы была переписана история…” Гэта значыць, што як толькі ў якой-небудзь Польшчы або Летуве апублікуюць школьны падручнік або манаграфію з разаблачэньнем ролі Крамля ў разьвязваньні вайны і знішчэньні народаў і людзей, то Жадобін з генэралітэтам гэтага “не дапусьціць”. Цікава было б паглядзець, як жадобінскі танк “ІС” штурмуе варшаўскую рэдакцыю “Вучпэддрука” і аднаўляе гістарычную справядлівасьць. У іх наўрад-ці атрымалася б. Цяпер нават сірыйскія падлеткі паляць значна больш мадэрновыя рэжымныя танкі маскоўскай вытворчасьці. Але гэта, зразумела, іранічны вобраз. А постсавецкія генэралы жартаў не разумеюць. Справа сапраўды не жартоўная. Помпа на магілеўскай правінцыі мае сур’ёзны і рацыянальны сэнс. Падобна, што ў акупаванай Беларусі распачынаецца шырокая кампанія ваеннай істэрыі пад крыптонімам “мы ім покажем!” Рэжым пакуль што не патлумачыў, каму ён зьбіраецца нешта “паказваць”. Але гэта ня мае ніякага значэньня. Яны знойдуць каму “паказаць”. Пад вызначэньнем “яны” мы маем на ўвазе зусім не мясцовае начальства ў мундзірах і без. Гэтыя з галоўным начальнікам мясцовага рэжыму – публіка несамастойная. Яны будуць выконваць тое, што загадае ім Масква, сапраўдны гаспадар на нашай акупаванай зямлі. Многія аналітыкі і мільёны простых людзей ужо здагадваюцца, што правальны крызіс ставіць маскоўскую імпэрыю перад непазьбежнасьцю татальнага абвалу і распаду. Даўні вядомы спосаб паратунку імпэрыі – гэта вайна, што дазваляе здушыць грамадзтва і прымусіць яго ахвяравацца за кіруючую кліку пад соўсам “За Родзіну, за Сталіна!” Цікава, што мілітарысцкую кампанію акупанты распачалі менавіта з нашай Беларусі. Беларускім мужчынам прапануецца сесьці ў расейскія танкі і “показать ім”. Самы час нашаму народу задумацца над бліжэйшай будучыняй і небясьпекай расейскага імпэрыялізма. Ян Булыга 11/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |