Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Як кажуць, чаравікоў не пасьпелі знасіць, а псэўдаапазыцыянэры ўжо ствараюць “новую кааліцыю”. Пра гэта 9 верасьня паведаміла Радыё Свабода. У Бабруйску прайшоў сход, дзе выступалі В. Карніенка і С. Калякін. Сходы сходзяцца ў шэрагу іншых гарадоў нашай краіны. Дзеячыкі сфармулявалі сваю чарговую “ідэю” наступным шматслоўным чынам: Кааліцыя “За сумленныя справядлівыя выбары для лепшага жыцьця”. Ня будзем доўга аналізаваць гэтае тытульнае шматслоўе. Яно відавочна непісьменнае, сьведчыць пра неадукаванасьць фармулёўшчыкаў. Напрыклад, а як гэта “для лепшага жыцьця”? У кожнага ёсьць сваё разуменьне гэтага. У стваральнікаў “кааліцыі” – гэта жыцьцё да сьмерці на халяўныя гранты і падачкі. Але усе ня могуць жыць у такім “шчасьці”. Паводле паведамленьняў арганізатараў, на сходы зьбіраюцца дзесяткі людзей. Зразумець можна, людскі досьвед падказвае: зноў “пад выбары” будуць раздаваць грошы, энную колькасьць цэнтаў за аркуш з подпісамі выбаршчыкаў і даляры за кілю распаўсюджаных улётак – “Іді і скажі ему нет!” І тут не так важна, што ў папярэднія кампаніі жулікі не заплацілі сотням людзей. Можа гэтым разам яны заплоцяць… А. Лябедзька (той самы, што на апошнім выбарчым шоў карцінна выступаў “за байкот”) гэтым разам тлумачыць РС: “Мы хочам стварыць кааліцыю дзеля галоўнай мэты – дамагчыся, каб у краіне на выбарах лічылі галасы”. Што ж, задача гэта даўняя (і настолькі ж даўно дэскрыдытаваная). Аднак, з кожным годам жульніцкая “задача” становіцца ўсё больш невыканальнай. Беларусы зразумелі, што іх падманваюць на выбарчых шоў. Народ ня пойдзе на фарс пад дудку гэтай кампаніі. Сяргей Камароўскі 17/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |