Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
12 верасьня партугальская газэта “Diario de Noticias” апублікавала артыкул пад тытулам “Чалавечы ланцуг злучыў 86 муніцыпалітэтаў па ўсяе Каталоніі”. Вось гэты артыкул: Стрэлкі на вежы Ла Сэў Вэлья ў Лерыдзе паказалі дакладна 17.14 мясцовага часу, калі сотні тысячаў чалавек злучылі рукі ў 86 муніцыпалітэтах, каб запатрабаваць незалежнасьці Каталоніі. З поўначы на поўдзень па ўсёй тэрыторыі і на працягу 400 кілёмэтраў удзельнікі акцыі пратэсту, які супадае з Diada, днём Каталоніі, злучыліся ад Лё Пэрту (поўдзень Францыі) да Альканара (Тарагона). Час 17.14 быў абраны, каб нагадаць аб дню 11 верасьня 1714 г., калі Барсэлона ўпала пад наступам войскаў Філіпа V Іспанскага. Гэтую падзею ўспаміналі сёньня на Diada. Дакладна ў гэты момант больш за 800 фатографаў-дабраахвотнікаў і іхнія асістэнты парупіліся, каб кожны з удзельнікаў чалавечага ланцуга атрымаў “гігафота”, як яго назвалі, зробленае фрагмэнтамі на працягу ўсяго ланцуга. Сёньня фота будзе складзена дыгітальным спосабам з фрагмэнтаў. Многія ўдзельнікі апранулі жоўтыя кашулі, якія прадавалі арганізатары беспрэцэндэнтнай акцыі пратэсту з Нацыянальнай Каталонскай Асамблеі (ANC). На шэрагу 778 фрагмэнтаў фота “Каталонскага Шляху” бачныя тысячы незалежніцкіх сьцягоў. Пад лёзунгам “Каталонскі Шлях за Незалежнасьць” акцыя пратэсту ёсьць выразам патрабаваньня правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў 2014 г. Акцыя можа мець яшчэ большыя маштабы, чым акцыя пратэсту, праведзеная ў Барсэлоне роўна год таму, дзе паводле паліцыі, было 1,5 мільёна ўдзельнікаў. На плошчы Сант Жаўмэ ў Барсэлоне, дзе знаходзяцца сядзібы рэгіянальнага Ўраду і самакіраваньня каталонскай сталіцы, знаходзіўся шэраг членаў рэгіянальнага Ўраду. Прэзыдэнт Артур Мас ня быў там, але ён прыняў арганізатараў. На гэтым месцы, дзе бачныя сымвалы незалежнасьці, знаходзіліся таксама жонка і дзеці Артура Маса і шэраг прадстаўнікоў каталонскіх палітычных партый. Другім важнейшым месцам была Плошча Каталоніі, дзе каля 18.00 мясцовага часу распачнецца палітычная акцыя, якая вызначае характар усёй маніфэстацыі. Ана Мэйрэлэс, Lusa Пераклаў з партугальскай В. Буйвал Крыніца: http://www.dn.pt/inicio/globo/interior.aspx?content_id=3414733&seccao=Europa&page=-1 17/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |