Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сірыйскія паўстанцы не давяраюць Маскве 12 верасьня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Сірыйскія паўстанцы супраць раззбраеньня хімічнага арсэнала аль-Асады”. Вось гэты артыкул: Вольная Сірыйская Армія “катэгарычна адкідвае” расейскую прапанову ўзяць пад міжнародны кантроль хімічную зброю ў Сірыі, а потым зьнішчыць яе, — паведаміў у чацьвер ген. Салім Ідрыс, камандуючы сірыйскіх паўстанцаў. Відэазапіс паведамленьня Вольнай Сірыйскай Арміі было зьмешчана на YouTube. Яго зачытаў камандуючы апазыцыйных сілаў, якія ваююць супраць арміі прэзыдэнта Башара аль-Асада. – Мы катэгарычна адкідваем расейскую ініцыятыву перадачы хімічнага арсэналу пад міжнародны дагляд. – сказаў генэрал Салім Ідрыс. Можа здацца, што для паўстанцаў павінна быць важным аслабіць сілы прэзыдэнта аль-Асада. Але паўстанцкая армія не давярае ні сірыйскаму рэжыму, ні Расеі. Яна лічыць, што прапанова Масквы – гэта палітычны манэўр, які прызначаны толькі для таго, каб спыніць амэрыканскую інтэрвэнцыю. Паводле кааліцыі, “парушэньне міжнароднага права вымагае адпаведнага адказу міжнароднай супольнасьці”. У панядзелак генэрал Салім Ідрыс абвінаваціў Маскву і Дамаск у хлусьні, калі расейцы запрапанавалі сірыйцам усталяваньне кантролю на хімічнай зброяй, а сірыйцы гэтую парапанову імгненна прынялі. “Сірыйскі рэжым хоча выйграць час, каб запабегнуць магчымай атакі на яго. Я заяўляю тым, хто прымае рашэньне, што мы ведаем гэты рэжым, маем зь ім справы і папярэджваем вас: не пападзіцеся ў пастку падману і фальшу, якую паставілі на вас. Дамаск і Масква ведаюць, што набліжаецца галасаваньне ў амэрыканскім Кангрэсе. Яны ведаюць, што гэтыя атакі прывядуць да падзеньня рэжыму Асада”, — сказаў Ідрыс у інтэрв’ю тэлеканалу Аль-Джазіра. look, pap Пераклаў з польскай В. Буйвал Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14590435,Syryjscy_rebelianci_przeciw_rozbrojeniu_chemicznego.html 17/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |