Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(09.-22.09.2013)

Нямецкая інфармацыя

9 верасьня 2013 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Прыкметны посьпех крытыка Пуціна Навальнага”. Напісана пра сэнсацыю: Навальны атрымаў на выбарах маскоўскага мэра 29% галасоў.

Наш камэнтар: Цікава, што немцы выносяць менавіта гэтую дэталь як галоўную навіну з маскоўскага выбарчага шоў, а не факт іх правалу ў выніку народнага байкоту. Шэраг іншых нямецкіх газэт падалі гучныя тытулы, накшталт “Навальны моцны, але ён саступіў”. Немцы будуць надзьмуваць надалей пустышку Навальнага?

Алесь Хадасевіч

***

Пра газ ў Сірыі

9 верасьня 2013 г. нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” паведаміла пра заявы нямецкіх спэцыялістаў па радыёпраслухоўваньню. Яны заяўляюць, што чулі даўно, як сірыйскія афіцэры на працягу месяцаў пераконвалі Асада прымяніць атрутныя газы.

Наш камэнтар: Масква нарабіла ў сьвеце столькі шуму аб тым, што гэта паўстанцы забілі людзей газамі. Але праўда ўсяроўна раскрываецца і не “праз 50 гадоў”, як любяць гукаць на публіцы канторскія сексоты і стукачы.

Юрка Марозаў

***

Слоўныя манеўры Масквы

20 верасьня 2013 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла з Масквы. Намдырэктара ФСБ РФ Сяргей Смірноў заявіў журналістам, што ў Сірыі ваююць 300-400 расейскіх наёмнікаў і што ім пагражае небясьпека. Ён паабяцаў, што “будуць займацца гэтым пытаньнем”.

Наш камэнтар: Сапраўды, самы час займацца гэтым пытаньнем. Чаго гэта раптам яны з ФСБ пачалі называць лічбы і прызнаваць сам факт “наёмнікаў”? Цікава, аднак, што гэты Смірноў не зазначыў неяк, на чыім баку ваююць гэтыя расейцы.
Мяркуем, што колькасьць расейцаў значна большая за заяўленую маскоўскім начальствам. У бліжэйшы час усе чакаюць драматычнай развязкі грамадзянскай вайны ў Сірыі. Паўстанцы пачнуць браць у палон усё больш маскоўскіх ваенспэцоў, якія абслугоўвалі рэжым Асада. Зь імі будуць “беседовать”, як гэта прынята на Ўсходзе ды яшчэ пад гарачую руку. Тыя могуць расказаць рознага. Вось ФСБ і пачынае апяраджальную інфармапэрацыю ў рамках “гэтага пытаньня”. Сваіх спэцоў яны ўжо цяпер абвясьцілі наёмнікамі (гэта значыць тым, хто ваюе дабраахвотна, за грошы і ня мае дзяржаўнага статуса). У сваю чаргу спэцам трэба хвалявацца. Падобна, што Масква ад іх ужо адхрысьцілася.

Юрка Марозаў

***

Цырыманіяльны аддзел

21 верасьня 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” напісала пра рэформу ў каралеўскай гвардыі. Вайсковы аддзел у 700 гвардзейцаў рашэньнем ураду павінен быў у бліжэйшы час ператварыцца ў “алавянных жаўнерыкаў” для цырыманіяльных функцый у каралеўскім палацы ў Осла. Іх збіраліся нават цалкам раззброіць (!). Але пасьля масавых забойстваў, наладжаных Брэйвікам 22 ліпеня летась, рашэньне адмянілі. У элітную гвардыю набіраюць лепшых хлопцаў з усяе краіны. Яны праходзяць вельмі насычаную баявую падрыхтоўку ў самых цяжкіх кліматычных умовах і г.д.

Наш камэнтар: Расслабіліся былі нарвэжцы пад уладай фальшывых лібэралаў. І атрымалі жорсткія лекцыі рэчаіснасьці. Пачалі адумвацца…

Алесь Хадасевіч

***

“Русісты-спэцыялісты”

22 верасьня 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” апублікавала камэнтар свайго чарговага “русіста-саветолага” Фолькэра Пабста. Пабст напісаў пра супраціў Украіны Маскве, пра нежаданьне Украіны далучацца да Мытнага зьвязу з Расеяй. Ён згадаў таксама пра неахвоту падпарадкоўвацца маскоўскай субардынацыі. І прывёў прыклад “апошняй калійнай спрэчкі паміж Масквой і Менскам”.

Наш камэнтар: Але тупізм! Прамінуў даволі доўгі час як на навіну такога маштабу. Ужо канчаткова высьветлілася, што згаданы “канфлікт” быў чарговым шоў пад камандай Масквы. А гэтыя няшчасныя “русісты” (за шалёныя, дарэчы, ганарары) працягваюць свой балалаечны канцэрт для мясцовай публікі, якая давярае аўтарытэтнай нібыта газэце. Яны непапраўныя на Захадзе.

Юрка Марозаў

***

Рытарычнае пытаньне

22 верасьня 2013 г. летувіская газэта “Respublika” апублікавала сваё фінансавае рассьледваньне пад тытулам “Эўразьвязам кіруе брусэльскі клюб мільянэраў”. Журналісты правялі падлікі заробкаў і розных выплатаў эўрадэпутатаў і іхных штабоў. Яны задалі пытаньне: чаму эўрадэпутаты ва ўмовах крызісу заклікаюць падцягнуць паясы, а самы на працягу аднаго дэпутацкага тэрміну становяцца мільянэрамі?

Наш камэнтар: Зразумела, што пытаньне рытарычнае. Брусэльская эўракантора выклікае ў людзей і грамадзтваў усё больш пытаньняў.

Алесь Хадасевіч

27/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024