Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
20 верасьня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Прыбалтыйскім краінам не падабаюцца расейскія манеўры ў Калінінградзе”. Вось гэты артыкул: Дзяржавы ў Прыбалтыцы доўгі час маюць напружаныя адносіны з Расеяй, бо на працягу дзесяцігоддзяў былі складовай часткай Савецкага саюза. Вільня. Тры прыбалтыйскія краіны ў пятніцу выказалі занепакоенасьць наконт маштабаў ваенных вучэньняў, што пачынаюцца ў Беларусі і расейскім энклаве ў Калінінградзе, тэрыторыі, якая знаходзіцца паміж Польшчай і Летувой. Паводле лідэраў Эстоніі, Летувы і Латвіі, абвешчаная антытэрарыстычная мэта расейска-беларускіх манеўраў сумніўная. Яны пры гэтым згадалі пра пацьверджаную Беларусьсю колькасьць у 13 тысячаў вайскоўцаў, што ўдзельнічаюць, пра ўдзел авіяцыі, артылерыі і бранетэхнікі. Паводле намесьніка начальніка эстонскага генэральнага штаба Эра Рэба за вучэньнямі, якія будуць працягвацца да чацьвярга, схавана “антызаходняя тэма”. Прыбалтыйскія краіны маюць доўгі час напружаныя адносіны з Расеяй. Бо яны на працягу дзесяцігоддзяў былі складовай часткай былога Савецкага саюза і зьяўляюцца незалежнымі крыху больш за дваццаць гадоў. Тым часам яны сталіся членамі Эўразьвязу і НАТО, але расейцы іх ўсё яшчэ лічаць сфэрай свайго ўплыву. Таму ўзаемныя адносіны напружаныя, а латышы, эстонцы і летувісы зьвяртаюцца з просьбай аб дапамозе да зьвязу. НАТО мае плян яшчэ сёлета правесьці ў гэтым рэгіёне ваенныя вучэньні з удзелам 6000 вайскоўцаў. Petit Press Пераклаў з славацкай В. Буйвал Крыніца: http://www.sme.sk/c/6942453/pobaltskym-krajinam-sa-nepacia-ruske-manevre-v-kaliningrade.html Усё добра, яны ўсё разумеюць, бачаць нават “схаваную тэму”, добра памятаюць савецка-маскоўскую акупацыю і сябруюць у НАТО. Паўстае тады пытаньне: чаму ў згаданых балтыйскіх краінах (дзе ўсё так добра разумеюць) на грошы Эўразьвязу ладзяць сваю імітацыйную дзейнасьць мілінкевічы-янукевічы-лебедько і падобныя? Прыбалты не бачаць, што гэта за публіка і хто ею кіруе? Як у той казцы: “Тут бачу, а там ня бачу…” — ? Павел Гулевіч 27/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |