Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Спэцапэрацыя з выкарыстаньнем васала амаль завершана Мабыць некаторыя асобы з разьвітай здольнасьцю да фантазіі чакалі, калі выбухне сапраўдная расейска-беларуская вайна. Маецца на ўвазе ўдалы арышт у Менску расейскага алігарха з “Уралкалія” і зьмяшчэньне яго ў Бастылію КГБ РБ. Гучалі розныя заявы, СМІ ўсяго сьвету з радасьцю запаўнялі рубрыку “Беларусь” сэнсацыйным матэр’ялам пра востры канфлікт “паміж Пуціным і Лукашэнкам”. І вось 13 верасьня ў Менску прызямліўся самалёт з групай “рісковых парней” начале з высокім маскоўскім бізнэс-начальствам А. Мілерам (Газпром) і Г. Грэфам (Зьбербанк). Накіроўваючыся ў “логава непрадказальнага ворага”, яны, мабыць, напісалі спадчынныя і грунтоўна разьвіталіся з сем’ямі. Але нічога, гэтым разам абышлося… БТ паказала, як Лукашэнка рэзка кінуўся на аднаго з памянёных гасьцей, а потым на другога. Ён абхапіў іх ручышчамі, пачаў ціскаць і лез цалавацца. Газпромаўскі і зьбербанкаўскі начальнікі прафэсійна выкруціліся з абдымкаў і не далі пацалаваць сябе. “Честь мундіра” і ўсё такое… Вось вам і ўся “маскоўска-менская вайна”. Кліент выканаў загад вышэйстаячых па адлову алігархаў, а зь ім нават цалавацца не захацелі. Яго выкарысталі, як унтэра Прышыбеева і не далі нават шакаладнага мэдаля. Наадварот, гукнулі пра падвышэньне коштаў на газ і падобнае. А калі стала вядома, што камандаваць парадам ва “Уралкаліі” замест разагнанага-арыштаванага начальства прызначаны Ул. Коган (паводле расейскіх СМІ, “неистребимый Коган”, “близкий друг В. Путина”), то стала зразумелым: спэцапэрацыя з выкарыстаньнем менскага васала, можна сказаць, бліскуча завершана. Ян Булыга 27/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |