Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
20 верасьня Радыё Свабода перадало ў эфір і выставіла на сваім сайце сюжэт, які называецца “Польскія дыпляматы ўсклалі кветкі ў Курапатах і да шыльды Кастусю Каліноўскаму”. Журналістка Г. Абакунчык распавяла аб тым, як амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка і кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Яцэк Міхалоўскі разам з групай польскіх дзяржаўных дзеячаў наведалі Народны Мэмарыял у Курапатах і ўшанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да крыжоў, запалілі зьнічкі на магілах пакутнікаў. Потым яны ўсклалі кветкі да шыльды ў памяць Кастуся Каліноўскага на вул. Каліноўскага ў Менску. РС перадало кароткае інтэрв’ю з амбасадарам Л. Шарэпкам, у якім ён сказаў аб важнасьці памяці і ўшанаваньня герояў і ахвяраў народаў. Дзеяньні і словы прадстаўнікоў Польшчы ёсьць сьведчаньнем высокай палітычнай і чалавечай культуры. А вось пра мясцовую журналістыку гэтага ніяк не скажаш. У чарговы раз мы ўбачылі, што, на вялікі жаль, беларуская рэдакцыя Радыё Свабода зьяўляецца залежным ад прадыктаванай кімсьці тэндэнцыі. Нагадаем, што тэндэнцыйнасьць зьяўляецца недапушчальнай у журналістыцы, якая прэтэндуе называцца дэмакратычнай. Людзі, якія прагледзелі відэа, далучанае да тэкста пра акт ушанаваньня, адразу адзначылі, што сярод прысутных не было вядомага расейскага падпалкоўніка-палітрука Кузьняцова. Гэты пэрсанаж на працягу апошняга часу прэзэнтаваў сябе як галоўнага спэцыяліста па сталінскіх рэпрэсіях і па Курапатах. Фальшывасьць і беларусафобства гэтай асобы, шкода, якую яна прынесла справе ўшанаваньня памяці ахвяраў беларускага народа, прымусілі патрыётаў-фронтаўцаў абвясьціць Кузьняцова пэрсонай нон-грата (“непажаданай асобай”) у Курапацкай сьвятыні і на тэрыторыі іншых сьвятыняў, дзе ёсьць магілы нашых ахвяраў. У адказ беларусы пачулі гістэрычныя заявы падпалкоўніка Кузьняцова і ягоных супольнікаў Шапуцькі і Раманоўскага. Беларускае і міжнароднае грамадзтва адэкватна ацанілі сытуацыю і зрабілі слушныя высновы. Падпалкоўніка-палітрука больш не запрашаюць. На відэа РС бачна, што польскіх гасьцей сустрэў у Курапатах і распавядаў ім пра Народны Мэмарыял сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сп. Беленькі разам з аднадумцамі ад самага пачатку стварэньня Народнага Мэмарыялу працуе ў Курапатах і бароніць сьвятыню ад зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам. І вось жа цікава, “дэмакратычнае радыё” аніслова не сказала пра гэта. Радыё Свабода раптам “замкнула”… “Дэмжурналістаў” можна зразумець. Радыё Свабода на працягу гадоў спрыяла надзьмуваньню пустога аўтарытэта падпалкоўніка Кузьняцова. Яго яно ніколі не забывалася прадставіць і шматслоўна апісаць ягоныя “заслугі”. Але людзі ўбачылі, што гэта за «аўтарытэт» і навошта яго сфабрыкавана. У прафэсійнай журналістыцы такія “замоўчваньні” недапушчальныя. Але, з другога боку, “свабодаўцаў” можна зразумець. Яны добра-такі “абмішурыліся” з сібірскім падпалкоўнікам-палітруком. Прызнацца ў гэтым вельмі няпроста. Сяргей Камароўскі 27/9/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |